Фінголфін
Фінголфін | |
---|---|
Fingolfin | |
Тытул | Вярхоўны кароль нолдар-выгнаннікаў |
Раса | Эльф |
Пол | Мужчынскі |
Гады жыцця | 1190 Эпохі Дрэў — 456 Першай Эпохі |
Зброя | меч Рынгіл |
Фінголфін (сінд.: Fingolfin, IPA: [fiŋˈɡolfin]) — персанаж легендарыума Джона Р. Р. Толкіна. Эльф з народа Нолдар, старэйшы сын караля Фінвэ і Індзіс, яго другой жонкі, малодшы брат Феанара (адзінакроўны) і Фіндзіс, старэйшы — Ірымэ і Фінарфіна, муж Анайрэ, бацька Фінгана, Тургана, Арэдэль і Аргана, дзед Ідрылі і Маэгліна.
Імкнучыся да каралеўскай улады ў сілу падтрымкі большасці Нолдар, далучыўся да Зыходу ў Серадзем’е. Пасля гібелі Феанара і адмовы ад тытула старэйшага з яго сыноў, Маэдраса, стаў Вярхоўным каралём Нолдар-выгнаннікаў. У Серадзем’і ён і яго падданыя пасяліліся і заснавалі каралеўства ў паўночных землях Хітлума. Пазней, калі ў Белерыянд з усходу прыйшлі Эдайн, Фінголфін дазволіў пасяліцца ў Дор-ломіне народу Мараха, чые правадыры сталі яго адданымі васаламі.
Персанаж не з’яўляўся ў самых ранніх версіях легендарыума, але задумваўся Толкінам у празаічных фрагментах, якія адносіліся да перыяду пасля напісання «Кнігі страчаных паданняў». У самых позніх працах прафесара Фінголфін істотна змяняецца, асабліва датычна матываў і развіцця яго варожасці з Феанарам.
Дом Фінголфіна
[правіць | правіць зыходнік]Фінвэ | Індзіс | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Анаірэ | Фінголфін | Фінарфін | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Фінган | Турган | Эленвэ | Арэдэль | Эал | Арган | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ідрыль | Туар | Маэглін | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Эарэндзіль | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Зноскі
Персанажы «Хобіта» і «Валадара пярсцёнкаў» |
|
---|---|
Персанажы «Сільмарыліяна» |
|
Геаграфія |
|
Бітвы |
|
Артэфакты |
|
Расы і народы | |
Эпохі |
|
![]() Фінголфін — продкі |
---|
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.