For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Цемналессе (Серадзем’е).

Цемналессе (Серадзем’е)

Цемналессе
Выява
Краіна
Знаходзіцца ў межах геаграфічнага аб’екта Раваніён[d]
Прадстаўлена ў працы Хобіт, або Туды і назад, Валадар Пярсцёнкаў і Сільмарыліян
З мастацкага твора легендарыум Толкіна[d]
Цемналессе на карце Серадзем’я.

Цемналессе[1] (англ.: Mirkwood) — у легендарыуме Дж. Р. Р. Толкіна велізарны лясны масіў, які размешчаны ў Раваніёне (Серадзем'е), на ўсход ад Імглістых гор, за ракой Андуін. Рэштка першабытнага лесу, які пакрываў у старажытныя часы значную частку тэрыторыі Серадзем’я. На поўначы Цемналессе падыходзіць да Шэрых гор, на ўсходзе мяжуе з Эрэбором, а ад яго паўднёвага ўскрайка пачынаюцца Бурыя землі.

Першапачаткова ў гэтым лесе жылі лясныя эльфы — нандар, якім кіраваў кароль Орафер — выхадзец з каралеўства Дарыят, а пасля ягоны сын Трандуіл. Лес называлі «Вялікім Зеленалессем», «Вялікай Пушчай» (сінд. Eryn Galen) прыкладна да 1100 года Трэцяй эпохі, калі на лес паў цень Цёмнага Валадара Саўрана, і людзі пачалі называць яго «Taur-e-Ndaedelos» («Лес Вялікага Жаху») — па-англійску Mirkwood («Цемналессе»). Саўран, дух якога ацалеў пасля Вайны Апошняга Саюза, пад імем Некраманта пасяліўся ў крэпасці на ўзгорку Дол-Гулдур, вымусіўшы Трандуіла і яго народ сысці на паўночны ўсход. З часам у Цемналессі стала з’яўлялася ўсе больш злосных істот — оркаў, ваўкоў — варгаў, троляў, гіганцкіх павукоў. Лес з усходу на захад перасякала старая Гномчына Дарога — Мен-і-Наўгрым, але праз яе адносную блізкасці да Дол-Гулдура дарога была закінута. Эльфы выкарыстоўвалі сцежку на поўнач ад яе — яна канчалася дзесьці ў балотах на поўдзень ад Эсгарота, што на Доўгім возеры.

У 2941 годзе Трэцяй эпохі (гэтыя падзеі апісаны ў аповесці «Хобіт, або Туды і назад») хобіт Більба Торбінс разам з Каралём-пад-Гарой у выгнанні Торынам Дубашчытам і дванаццаццю іншымі гномамі прайшоў праз Цемналессе. Там яны наткнуліся на гіганцкіх павукоў. Більба выратаваў гномаў, але неўзабаве яны былі схоплены ляснымі эльфамі, беглі з палону і вызвалілі Эрэбор ад цмока Смаўга. Прыкладна ў гэты ж час Белая Рада, якая складалася з чарадзеяў Сарумана і Гандальфа і эльфійскіх валадароў Галадрыелі і Элранда, напала на крэпасць Дол-Гулдур, аднак Саўран загадзя адступіў у Мордар, пасля чаго яго ўплыў на Цемналессе на некаторы час зменшыўся.

Праз многія гады Голум, пасля таго як яго адпусцілі з Мордара, быў схоплены Арагорном і прыведзены да Трандуіла, але бег, скарыстаўшыся набегам оркаў.

Увесну 3019 года Трэцяй эпохі оркі напалі на эльфаў Трандуіла, але эльфы вытрымалі націск і пагналі оркаў на поўдзень, у Дол-Гулдур. У той жа час оркі напалі на Лорыен, аднак эльфы Келеборна атрымалі перамогу і перайшлі на ўсходні бераг Андуіна ў пагоні за оркамі. 5 красавіка 3019 года Трандуіл, Галадрыель і Келеборн сустрэліся каля Дол-Гулдура, і аб’яднанымі сіламі лясных эльфаў Цемналесся і Лорыена рэшткі оркаў былі знішчаны. Больш за тое, сама Галадрыель зруйнавала былы прытулак Саўрана. Менавіта тады «Цемналессе» атрымала новую назву — «Eryn Lasgalen» («Лес Зялёнага Лісця»).

На поўдні лесу з тых часоў кіраваў Келеборн, на поўначы — Трандуіл; цэнтральную ж частку лесу засялілі людзі, нашчадкі пярэваратня Беарна. Эльфійскае насельніцтва Цемналесся склалі Сіндар, Авары, а таксама лорыенскія галадрымы ў паўднёвай частцы лесу.

Магчымы рэальны прататып Цемналесся — лес Пазлвуд у Англіі[2]. Назва Мюрквід запазычана са скандынаўскіх саг.

  1. Напісанне Цемналессе згодна з выданнем Дж. Р. Р. Толкін. Валадар Пярсцёнкаў. Брацтва Пярсцёнка / Пераклад з англійскай Ігара Кулікова. — Зомбкі: Выдавецтва «Янушкевіч», 2023. — 562 с. — ISBN 978-83-969297-6-1.
  2. JRR Tolkien Архівавана 9 лютага 2012 года. (англ.) на сайце storybookengland.com
Няма катэгорыйУ артыкуле не пастаўлены тэматычныя катэгорыі.Вы можаце дапамагчы Вікіпедыі, стварыць або знайсці і дадаць катэгорыі. (25 мая 2024)
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Цемналессе (Серадзем’е)
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?