For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Кароль-чарадзей Ангмара.

Кароль-чарадзей Ангмара

Кароль-чарадзей Ангмара
Выява
Месца смерці
Род смерці смерць у баі[d][1]
Забойца Эавін
Род заняткаў мечнік
Прадстаўлена ў працы Валадар Пярсцёнкаў, Уладар пярсцёнкаў: Вяртанне караля і Appendices of The Lord of the Rings[d]
З мастацкага твора легендарыум Толкіна[d]
Верхавая жывёла fell beast[d]
Наратыўная роля прыхвасцень[d]

Кароль-чарадзей Ангмара (англ.: Witch-king of Angmar) — у легендарыуме Дж. Р. Р. Толкіна правадыр назгулаў. Вядомы таксама як Чорны Правадыр ці Уладар Жаху.

Першапачаткова быў каралём людзей. У рукапісных нататках для перакладчыкаў Толкін адзначаў, што імя Караля-чарадзея і яго мінулае нідзе не апісваюцца, але, магчыма, ён быў адным з нуменорскіх выгнаннікаў (у «Акалабет» ёсць указанне, што некаторыя назгулы раней былі нуменорцамі). Але некаторы час назад у яго нататках былі знойдзены некаторыя запіскі пра Ангмарца[2]. Ён атрымаў ад Саўрана старэйшае з Дзевяці Пярсцёнкаў, прызначаных для людзей.

У Трэцюю Эпоху быў каралём паўночнага каралеўства Ангмар і вёў войны з паўночнымі дунэдайн. Падчас яго кіравання палі і былі зруйнаваны каралеўствы Рудаўр і Кардалан. Ацалела толькі каралеўства Артэдайн са сталіцай у Форнасце. Узімку 1974 Т. Э. Форнаст быў узяты. Апошні кароль Паўночнага каралеўства Арведуі, прыкрыўшы адыход бежанцаў, паспеў бегчы да лосатаў, але загінуў на эльфійскім караблі, зацёртым і раздушаным ільдамі. У тым жа годзе падышлі саюзнікі Артэдайна: гондарскі флот пад камандаваннем Эарнура, і эльфы Ліндана і Раздола, якіх вялі Кірдан Карабел і Гларфіндэл. У бітве пры Форнасце войскі Ангмара былі разбіты. Але з’яўленне на поле бою самога Караля-чарадзея ледзь не пераламала ход бітвы. Ангмарац зрабіў спробу напасці на Эарнура, але яго спыніла з’яўленне Гларфіндэла. У адказ на спробу Эарнура пусціцца ў пагоню за Ангмарцам Гларфіндэл прамовіў прароцтва пра Караля-чарадзея:

Ён больш не вернецца сюды. Яму яшчэ не суджана загінуць. Ды і падзе ён не ад рукі смяротнага мужа.

Каралеўства Ангмар пала, а Кароль-чарадзей схаваўся ў Мордары. У 2002 годзе Т. Э. назгулы на чале з Ангмарцам захапілі Мінас-Ітыль. А праз 7 гадоў пасля ўзыходжання прынца Эарнура на трон Кароль-чарадзей выклікаў яго на паядынак, пасля якога Эарнур згінуў. На ім згас каралеўскі род Гондара і пачалося кіраванне Намеснікаў.

Падчас Вайны Пярсцёнка Кароль-чарадзей удзельнічаў у паляванні за Пярсцёнкам і параніў Захавальніка Фрода на гары Аман Сул. У бітве на Пеленорскіх палях Кароль-чарадзей знішчыў закляццем вароты Мінас-Цірыта. Таксама ён нанёс смяротны ўдар каралю Рохана Тэадэну.

Быў забіты пляменніцай Тэадэна Эовін і збраяносцам караля Рохана Мэрыядакам Брэндзібакам у бітве на Пеленорскіх палях. Па іроніі лёсу фатальны ўдар быў нанесены зачараваным арнарскім клінком, адзінай зброяй, здольнай паразіць Караля-чарадзея Ангмара, і дабіты Эовін (тым самым спраўдзілася прароцтва Гларфіндэла пра тое, што той загіне не ад рукі смяротнага мужа).

Выкарыстанне выявы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Кароль-чарадзей фігуруе ў рамане Кірыла Яськова «Апошні пярсцёнканосец». Той, каго дзякуючы «Уладару Пярсцёнкаў» лічаць Каралём-чарадзеем — усяго толькі камандуючы паўднёвай арміяй Мордара, які не валодае ніякімі звышнатуральнымі здольнасцямі. Пад яго камандаваннем армія Мордара, за некалькі гадзін узяўшы Асгіліят і Пеленорскія ўмацаванні, бярэ ў аблогу Мінас-Цірыт. У Пеленорскай бітве, пасля дзіўных рапартаў пра гондарскае падмацаванне, салдат якога нельга забіць, камандуючы выехаў на перадавую і ўбачыў армію мёртвых, якую вёў Арагорн. Бачачы, што яго салдаты цяпер пусцяцца наўцёкі, кінуўся на Арагорна, аднак той зрабіў выгляд, што прымае сумленны паядынак, а насамрэч падставіў камандуючага пад удар жывых мерцвякоў. (Яго гібель ад рук Мэрыядака і Эовін — складзеная па загадзе Арагорна легенда.) У эпілогу таксама згадваецца кароль-чарадзей Ангмара, які жыў калісць даўно.
  • У рамане Наталлі Някрасавай «Вялікая гульня» (з цыклу «Чорная кніга Арды») выкладаецца варыянт гісторыі паходжання Караля-чарадзея: па аўтарскай задуме, ён першапачаткова быў адным са сваякоў караля Нуменора Тар-Атанаміра і яго намеснікам у Серадзем’і. Прынц Эльдарыян, вядомы таксама, як Хэлкар, паводле меркавання Някрасавай, стаў ахвярай шпіёнскай гульні Саўрана-Анатара, які пасля паланіў яго, але не проста зламаў таго катаваннямі і жахам, а здолеў пераканаць былога нуменорскага прынца крыві ўстаць на бок Цемры, пераканаўшы таго ў здрадзе з боку царскага сваяка і прапанаваўшы свайму новаму адэпту сваю дапамогу ў справе помсты.
  • Каралю-чарадзею прысвечаны тры песні Наталлі Васільевай, вядомай таксама як Элхэ Ніэнах, аўтара кнігі «Чорная кніга Арды»: «Ангмарац», «Хэлкар-I» і «Хэлкар-II».

Камп’ютарныя гульні

[правіць | правіць зыходнік]

Гульнябельны персанаж у гульнях «Уладар Пярсцёнкаў: Бітва за Серадзем’е», «Уладар Пярсцёнкаў: Бітва за Серадзем’е 2» і дадатку да яе «Пад сцягам Караля-чарадзея». «Уладар Пярсцёнкаў: Супрацьстаянне», дзе таксама з’яўляецца як бос у місіі «Пеленорскія палі». Бос у гульні «Уладар Пярсцёнкаў: Вяртанне Караля» у місіі «Пеленорскія палі».

У гульні «Lego Уладар Пярсцёнкаў» з’яўляецца звычайным гульнявым персанажам.

Зноскі

  • Hammond, W. G., Scull, C. The Lord of the Rings: A Reader's Companion. — London: HarperCollins, 2005. — 894 p. — ISBN 0-00-720907-X.
  • Толкин Дж. Р. Р. Властелин Колец. Книга I. Содружество Кольца = The Lord of the Rings. The Fellowship of the Ring / Пер. с англ. М. Каменкович, В. Каррика. — СПб: Азбука, 1999. — 704 с. — 7000 экз. — ISBN 5-7684-0747-2.
  • Толкин Дж. Р. Р. Властелин Колец. Книга III. Возвращение Короля = The Lord of the Rings. The Return of the King / Пер. с англ. М. Каменкович, В. Каррика. — СПб: Азбука, 1999. — 734 с. — 7000 экз. — ISBN 5-7684-0749-9.
  • Tolkien. J. R. R. Unfinished Tales of Númenor and Middle-earth / Ed. C. Tolkien. — Boston: Houghton Mifflin, 1980. — 472 p. — ISBN 0-395-29917-9.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Кароль-чарадзей Ангмара
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?