For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Гімлі.

Гімлі

Гімлі
Выява
Бацька Glóin[d]
Род народ Дурына[d]
Удзельнічаў у the Council of Elrond[d][1]
Член у
  • Брацтва Пярсцёнка[d]
Стваральнік твора Джон Рональд Руэл Толкін
Выканаўца/артыст Джон Рыс-Дэвіс
Прадстаўлена ў працы Валадар Пярсцёнкаў, Уладар пярсцёнкаў: Брацтва пярсцёнка, Уладар пярсцёнкаў: Дзве вежы, Уладар пярсцёнкаў: Вяртанне караля і Appendices of The Lord of the Rings[d]
З мастацкага твора легендарыум Толкіна[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гі́млі (англ.: Gimli, 2879 Т. Э. — 120 Ч. Э. ці пазней) — гном, адзін з галоўных персанажаў рамана «Уладар Пярсцёнкаў» Джона Р. Р. Толкіна, член Брацтва Пярсцёнка.

Паходжанне імя

[правіць | правіць зыходнік]

Дакладнае не вядома, якое значэнне носіць імя Гімлі. Паводле меркавання самога Толкіна, яно можа паходзіць ад паэтычнага слова «gim», якое азначала ў старажытнаскандынаўскай паэзіі «агонь»[2]. У адпаведнасці з традыцыяй гномаў Серадзем'я, імя «Гімлі» з'яўляецца «знешнім» імем, бо паходзіць з паўночнай (чалавечай) мовы і не з'яўляецца сапраўдным імем на кхуздуле (свае сапраўдныя імёны гномы захоўвалі ў сакрэце ад прадстаўнікоў іншых рас)[3].

Упершыню імя «Гімлі» згадваецца ў «Гісторыі пра Тынувіэль» — самай ранняй версіі прыгод Берэна і Луціен, апублікаванай у другой частцы «Кнігі страчаных паданняў»: яго насіў пажылы эльф, які быў палонным на кухне Тэвільда, Князя Катоў, разам з Берэнам. Толькі пазней яно было дадзена гному ва «Уладары Пярсцёнкаў».

Гімлі паходзіў з найстарэйшага роду гномаў — Доўгабародых, першых жыхароў Казад-Дума, і з'яўляўся прамым нашчадкам Дурына па малодшай лініі. Ён нарадзіўся праз 77 гадоў пасля таго, як узначаленыя Траінам гномы ўтварылі ў Сініх Горах (Эрэд Луін) паселішча ў выгнанні. Яму не дазволілі ўдзельнічаць у паходзе да Эрэбора, палічыўшы па гномчыных мерках занадта маладым (у 2941 годзе Т. Э. яму споўнілася «ўсяго толькі» 62 гады)[4]. Пасля таго, як гномы вярнулі сабе Адзінокую Гару, Гімлі разам з бацькам стаў жыць у Эрэборы.

У 3018 годзе Т. Э. Гімлі разам са сваім бацькам Глоінам адправіўся ў Раздол — каб, па савеце караля Даіна II, папярэдзіць Більба пра тое, што яго шукае Саўран, а таксама даведацца, чаму той жадае вярнуць нейкі Пярсцёнак, і атрымаць у Элранда савет, як паступіць, калі пасланцы Саўрана вернуцца.

На савеце ў Элранда ён быў выбраны адным з дзевяці членаў Брацтва Пярсцёнка і ўвосень 3018 года выступіў у паход на поўдзень. У дарозе ён пасябраваў з эльфам Легаласам.

Гімлі стаў першым гномам, якія ўвайшоў у Лорыен з дзён Дарына. Пасля гэтага візіту ён атрымаў сваю мянушку Захавальніка Пасмы — з-за таго, што ён увесь час насіў пры сабе пасму валасоў Галадрыель. Гэту пасму Галадрыель падарыла Гімлі па яго просьбе ў знак «дружбы паміж Лесам і Горамі давеку»[5].

Пасля выкрадання оркамі Сарумана двух хобітаў са Брацтва Пярсцёнка Гімлі без ваганняў прыняў удзел у пагоні праз увесь Рохан за мацнейшым у шмат разоў атрадам урук-хай і іх памагатых з Мордара і Імглістых гор. Побач з Арагорнам, Легаласам і роханскімі воінамі ён адважна біўся з оркамі ў Хельмавай Падзі, на сценах Хорнбурга і ў Зіхоткіх пячорах Агларанда. Падчас аблогі Хорнбурга ён праславіўся тым, што выратаваў жыццё будучаму каралю Рохана Эамеру (хоць усяго за некалькі дзён да гэтага быў гатовы біцца з ім з-за непачцівых слоў Эамера пра Уладарку Галадрыель).

Разам з атрадам караля Тэадэна Гімлі наведаў разгромлены энтамі Ізенгард і прысутнічаў пры выкрыцці і звяржэнні Сарумана. Пасля вяртання ў Эдарас ён, пераадолеўшы страх, прайшоў за Арагорнам па Шляху Мерцвякоў і ўдзельнічаў у бітве на Пеленорскіх палях.

Сваімі подзвігамі, мужнасцю і высакароднасцю ён дамогся таго, што яго сталі называць Сябрам эльфаў.

Пасля Вайны Пярсцёнка Гімлі з Эрэборскімі гномамі вярнуўся ў пячоры Агларанда і стаў іх кіраўніком. Пасля смерці цара Элесара (Арагорна), верагодна, у 120 годзе Ч. Э., адплыў за мора разам з Легаласам.

Канцэпцыя і стварэнне

[правіць | правіць зыходнік]

Калі персанаж Гімлі толькі ўзнік у задумах Толкіна, яго ролю адыгрываў сын Баліна — Фрар (Бурын)[6]. Таксама, паводле першапачатковай задумы аўтара, Гімлі разам з часткай свайго народа пасля заканчэння Вайны Пярсцёнка пасяліўся не ў Агларандзе, а ў Белых Горах, размешчаных побач з Мінас-Цірытам, аднак штогод наведваў Пячоры, жадаючы палюбавацца іх прыгажосцю[7].

Зноскі

  1. Tolkien J. R. R. The Fellowship of the RingUK: George Allen & Unwin Limited, 1954.
  2. «The Letters of J.R.R. Tolkien» ed. by H. Carpenter; 1995, HarperCollins Publishers; № 297 Drafts for a letter to ‘Mr Rang’, p.382.
  3. Дж. Р. Р. Толкін. Уладар Пярсцёнкаў. Частка 3: Вяртанне Караля. Дадатак F, I. Пра мовы Серадзем'я.
  4. «Unfinished Tales»; 1998, HarperCollins Publishers, pp.435.
  5. Эльфы Лорыена былі здзіўлены гэтай просьбай, а яшчэ больш згодай Галадрыель, паколькі ў свой час пра пасму валасоў Уладаркі тройчы прасіў сам Феанар, але атрымаў адмову. («The History of Middle-earth», Volume XII, «The Shibboleth of Fёanor»; 1993, HarperCollins Publishers, p. 337)
  6. «The History of Middle-Earth» v.VI, The Story Continued; 1994, HarperCollins Publishers, pp.395, 397.
  7. «The History of Middle-Earth» v.IX, The End of the Third Age; 1993, HarperCollins Publishers, p.122

Шаблон:Гномы Серадзем'я

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Гімлі
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?