Андуін
Андуін, Андуін Вялікі (англ. Anduin) — у свеце Толкіна найвялікшая рака Заходняга Серадзем’я Трэцяе Эпохі. Яна пачынаецца ў Шэрых і Туманных гарах, ідзе праз Цемналессе, праходзіць з паўднёвага ўсходу Белыя горы і ўпадае ў Белегаэр.
Этымалогія
[правіць | правіць зыходнік]«Андуін» перакладаецца з сіндарына як «доўгая рака» альбо «вялікая рака», складаецца з and + duin.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]![](https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4a/Tolkien_Anduin_River.png/220px-Tolkien_Anduin_River.png)
Андуін выцякае з горных ручаёў Эрэд Мітрына, побач у яго ўпадаюць рэкі Лангуэл і Грэйлін. Далей Андуін цячэ ўздоўж Туманых гор і амывае камяністы востраў Карок. Ніжэй ён цячэ скрозь Касачовыя палі і аб’яднаецца з ракой Гладэн. Далей ідуць лясы Латларыену і ў Андуін упадае рака Залатая Чараўніца.
Пасля Латларыену пачынаюцца палі Калебранта. Тут у Андуін упадае рака Лімлайт. На левым беразе знаходзяцца Бурыя Землі, а на праым лес Фангорн, з якога выцякае рака Энтава Купель. Далей ідзе Пустэча. Пасля яе на правым беразе пачынаюцца землі Гондара і Мёртвыя балоты па праваму. Пасярод ракі стаіць астраўная цытадэль Каір Андрос. На поўдзень ляжаць гарады Асгіліят, Мінас-Цірыт і Лосарнах. таксама на левым беразе Эмін Арнен, Паўднёвы Іціліен і Пеларгір. Тут ува Андуін упадае рака Парос, і Андуін пашыраецца ў даліне Лебеніна.
Нарэшце ён упадае ў мора і амывае астравы Толфалас, Белфаласкае ўзбярэжжа і Паўночны Харад.
Персанажы «Хобіта» і «Валадара пярсцёнкаў» |
|
---|---|
Персанажы «Сільмарыліяна» |
|
Геаграфія |
|
Бітвы |
|
Артэфакты |
|
Расы і народы | |
Эпохі |
|
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.