For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Перэгрын Тук.

Перэгрын Тук

Перэгрын Тук
англ.: Peregrin Took
Грамадзянства
Бацька Paladin Took II[d]
Маці Eglantine Took[d]
Брат/сястра Pearl Took[d], Pimpernel Took[d] і Pervinca Took[d]
Сужэнец Diamond of Long Cleeve[d]
Дзіця Faramir Took[d]
Род Тукі[d]
Родная мова заходняя мова
Род заняткаў мечнік
Член у
  • Брацтва Пярсцёнка[d]
Выканаўца/артыст Білі Бойд[d]
Прадстаўлена ў працы Валадар Пярсцёнкаў, Уладар пярсцёнкаў: Вяртанне караля, Брацтва Пярсцёнка, The Return of the King[d] і Appendices of The Lord of the Rings[d]
З мастацкага твора легендарыум Толкіна[d]
Вораг Саўран

Перэгры́н Тук[1] (англ.: Peregrin Took, Пі́пін) — хобіт, персанаж эпасу «Уладар Пярсцёнкаў» Джона Р. Р. Толкіна. Належаў да шляхетнага хобіцкага роду Тукаў. Паплечнік і блізкі сябар Фрода Торбінса. Воін Гондара. Выратаваў ад спалення Фараміра, брата Бораміра, сына намесніка Гондара Дэнатара II (які і хацеў спаліць яго). У гэтым яму дапамагаў воін Гондара Берагонд. Пасля Вайны Пярсцёнка стаў танам Шыра.

Біяграфія і ўдзел у падзеях «Уладара Пярсцёнкаў»

[правіць | правіць зыходнік]

Перэгрын Тук нарадзіўся ў 2990 г. Т. Э. у сям’і тана Паладзіна II і Эгланціны Тук і з’яўляўся малодшым дзяцёнкам (у яго былі тры старэйшыя сястры — Перліна, Вочыцвета і Душыца) і адзіным сынам. Яго лепшы сябар — Мэрыядак Брэндзібак — з’яўляецца яго стрыечным братам па бацькоўскай лініі.

У 3018 годзе Т. Э., калі Фрода Торбінс па парадзе Гандальфа Шэрага ўсё-такі адправіўся ў Раздол, выносячы з сабой Пярсцёнак Усяўладдзя, Перэгрын Тук стаў адным з яго спадарожнікаў. На Савеце ў Элранда яго і Мэрыядака Брэндзібака па патрабаванні таго ж Гандальфа ўключылі ў лік Брацтва Пярсцёнка. Усе разам Захавальнікі дабраліся да Парт Галена, дзе Перэгрына і Мэрыядака схапілі оркамі Сарумана, пры гэтым загінуў старэйшы сын намесніка Гондара, Борамір, які абараняў хобітаў. Толькі цудам Перэгрын уратаваўся падчас сваркі оркаў на ўзлессе Фангорна. Там жа ён сустрэўся з энтамі і разам з імі прыняў удзел у знакамітым паходзе воінства энтаў на Ізенгард.

Пасля разгрому Ізенгарда і адхілення Сарумана ад улады Переэгрын воляй выпадку падабраў паланцір, выкінутыя з вежы Артханка Грымам Чарвявустам. Паланцір забраў у яго Гандальф, аднак, будучы ад прыроды вельмі цікаўным, Перэгрын усё ж такі хітрасцю завалодаў ім і на некаторы час зазірнуў у яго, — тым самым падставіў сябе пад магічны ўдар Цёмнага Валадара Саўрана. Толькі дзякуючы неймавернай хобіцкай стойкасці Піпін не падпарадкаваўся волі Саўрана, аднак Гандальфу прыйшлося ўзяць яго з сабой з асцярогі, што Саўран пажадае атрымаць дзёрзкага і непакорлівага хобіта жывым.

Гандальф узяў яго з сабой у Гондар, дзе Перэгрын з падзякі да свайго абаронцы, пакойнага Бораміра, паступіў на службу да яго бацькі, намесніка Дэнатара II і стаў — адзіным з вядомых хобітаў — Стражаў Цытадэлі Мінас-Цірыта. Дзякуючы Перэгрыну, своечасова папярэдзіўшага Гандальфа, маг паспеў перашкодзіць звар’яцеламу Дэнатару і выратаваць жыццё малодшаму сыну намесніка, Фараміру.

Пасля разгрому войскаў Мордара на Пеленнорскіх палях Пеэегрын у складзе роханска-гондарскай дружыны прыняў удзел у паходзе да Мараннона і ў Бітве каля Чорнай Брамы, дзе асабіста забіў аднаго з троляў.

З заканчэннем Вайны Пярсцёнка Перэгрын, удастоены ў Гондары рыцарскага звання і прызначаны на пасаду каралеўскага пасланца, вярнуўся ў Шыр, дзе разам з Мэрыядакам узначаліў паўстанне хобітаў супраць дыктатуры Сарумана, які хітрасцю захапіў уладу над краінай. Паўстанне завяршылася пераможнай бітвай у Прырэччы, у якім Перэгрын і Мэрыядак выступалі ў якасці палкаводцаў.

У 1914 г. Ч. Э. Перэгрын Тук атрымаў у спадчыну тытул тана. У 1964 г. яны з Мэрыядакам добраахвотна склалі з сябе абавязкі кіраўнікоў сваіх родаў і адправіліся ў падарожжа ў Рохан і ў Гондар. Праз год абодва памерлі ў Гондары і былі пахаваны ў магільным склепе гондарскіх каралёў і намеснікаў на Рат Дзінен.

Зноскі

  1. Напісанне Перэгрын Тук згодна з выданнем Дж. Р. Р. Толкін. Валадар Пярсцёнкаў. Брацтва Пярсцёнка / Пераклад з англійскай Ігара Кулікова. — Зомбкі: Выдавецтва «Янушкевіч», 2023. — 562 с. — ISBN 978-83-969297-6-1.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Перэгрын Тук
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?