For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Справа менеджараў Белгазпрамбанка.

Справа менеджараў Белгазпрамбанка

Галоўны офіс «Белгазпрамбанка»

Справа менеджараў Белгазпрамбанка — крымінальная справа супраць некалькіх кіраўнікоў «Белгазпрамбанка» па справе аб ухіленні ад уплаты падаткаў у буйным памеры. Распаўсюджана версія, што справа была ўзбуджана ў сувязі з удзелам В. Д. Бабарыкі ў прэзідэнцкіх выбарах 2020 г. Віктар Бабарыка разам з сынам Эдуардам быў затрыманы 18 чэрвеня. 21 чэрвеня яму было прад’яўленае абвінавачванне паводле ч. 2 арт. 243 («Ухіленне ад выплаты сум падаткаў і збораў, што пацягнула шкоду ў асабліва буйным памеры»), ч. 2 арт. 235 («Легалізацыя сродкаў, здабытых злачынным шляхам, учыненая паўторна, альбо службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, альбо ў асабліва буйным памеры»), таксама паводле ч. 2 арт. 431 («Дача хабару паўторна альбо ў буйным памеры»)[1]. Сам Віктар Бабарыка не згодны з прад’яўленымі абвінавачваннямі. 29 чэрвеня міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Віктара і Эдуарда Бабарыкаў, ды іншых затрыманых апанентаў Лукашэнкі вязнямі сумлення[2].

14 ліпеня Віктару Бабарыку адмоўлена ў рэгістрацыі праз неадпаведнасць прадстаўленай дэкларацыі аб даходах і маёмасці, а таксама праз тое, што ў яго выбарчай кампаніі ўдзельнічала замежная арганізацыя (меўся на ўвазе «Белгазпрамбанк»). Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына агучыла звесткі з ліста Камітэта дзяржкантролю, якія не дазваляюць, на яе думку, зарэгістраваць Віктара Бабарыку. Пры гэтым прэзумпцыя невінаватасці Віктара Бабарыкі была праігнараваная[3].

10 кастрычніка Віктар Бабарыка разам з Ліліяй Уласавай, Юрыем Васкрасенскім, Віталём Шкляравым, Кірылам Бадзеем, Дзмітрыем Рабцевічам, Максімам Знакам, Ільёй Салеем  (руск.), знаходзіліся на той момант пад арыштам, удзельнічаў у сустрэчы ў СІЗА КДБ з Аляксандрам Лукашэнкам[4].

15 кастрычніка на пасяджэнні Кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях адвакацкай дзейнасці пры Міністэрстве юстыцыі было прынятае рашэнне аб скасаванні адвакацкай ліцэнзіі Аляксандра Пыльчанкі, які быў адным з абаронцаў Віктара Бабарыкі. Прычынай назвалі каментары адваката парталу TUT.BY у жніўні 2020 года[5]. 24 лістапада следчым упраўленнем КДБ скончана папярэдняе расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да кіраўнікоў ААТ «Белгазпрамбанк». Віктар Бабарыка абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынстваў паводле ч. 3 арт. 430 «Атрыманне хабару ў буйным памеры» і ч. 2 арт. 235 «Легалізацыя („адмыванне“) сродкаў, атрыманых злачынным шляхам у асабліва буйным памеры» Крымінальнага кодэкса Беларусі. Усе, хто абвінавачваюцца ў гэтай справе, прызналі сваю віну, акрамя Віктара Бабарыкі[6]. 19 студзеня 2021 года адвакат Дзмітрый Лаеўскі пасля таго, як азнаёміўся з матэрыяламі справы, заявіў, што абвінавачванне не даказана і ёсць шэраг фактаў, якія сведчаць аб тым, што Віктар Бабарыка не здзяйсняў таго, у чым яго абвінавачваюць[7].

21 студзеня 2021 года Генеральная пракуратура накіравала ў Вярхоўны Суд крымінальную справу ў дачыненні да Віктара Бабарыкі[8]. Суд над Віктарам Бабарыкам і топ-менеджарамі Белгазпрамбанка пачаўся ў лютым. Усе фігуранты, акрамя В. Бабарыкі, прызналі сваю віну Пракурор прасіў пакараць Бабарыку 15 гадамі. 6 ліпеня яму прысудзілі 14 гадоў зняволення без магчымасці абскардзіць прысуд. Астатнім удзельнікам далі ад 5 год абмежавання свабоды да 6 год турмы[9].

Зноскі

  1. Спіс палітычных вязняў. spring96.org. Архівавана з першакрыніцы 3-7-2020. Праверана 3-7-2020.
  2. Belarus: Full-scale attack on human rights ahead of presidential election (англ.). Amnesty International (29 чэрвеня 2020).
  3. naviny.by Архівавана 14 ліпеня 2020.
  4. "Лукашенко встретился в СИЗО КГБ с политзаключенными. Среди них — Бабарико, Знак, Шкляров, Власова". Архівавана з арыгінала 17 кастрычніка 2020. Праверана 23.01.2021. ((cite news)): Праверце значэнне даты ў: |accessdate= (даведка)
  5. "Защитника Виктора Бабарико и Марии Колесниковой Александра Пыльченко лишают лицензии адвоката". Архівавана з арыгінала 28 студзеня 2021. Праверана 23.01.2021. ((cite news)): Праверце значэнне даты ў: |accessdate= (даведка)
  6. "Следственным управлением КГБ окончено предварительное расследование уголовного дела в отношении топ-менеджеров ОАО «Белгазпромбанк»". Праверана 23.01.2021. ((cite news)): Праверце значэнне даты ў: |accessdate= (даведка)
  7. "Виктор Бабарико ознакомился со своим уголовным делом. Адвокат: Обвинение не доказано". Архівавана з арыгінала 25 студзеня 2021. Праверана 11 верасня 2021.
  8. "Генпрокуратура приняла решение по уголовному делу об обвинении топ-менеджеров Белгазпромбанка в коррупционных преступлениях". Праверана 23.01.2021. ((cite news)): Праверце значэнне даты ў: |accessdate= (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2021. Праверана 31 студзеня 2022.
  9. Приговор по делу топ-менеджеров «Белгазпромбанка»: от 5 лет домашней «химии» до 14 лет колонии //СБ. Беларусь сегодня
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Справа менеджараў Белгазпрамбанка
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?