For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Свядомыя (палітычнае клішэ).

Свядомыя (палітычнае клішэ)

«Свядомыя» — палітычны цэтлік вышэйшага дзяржаўнага кіраўніцтва Беларусі і праўладных СМІ часоў рэжыму Лукашэнкі.

«Свядомыя» з’яўляецца прыкладам беларусізма ў рускай мове[1].

Само выкарыстанне тэрміна ў прэсе з’яўляецца прыкметай выключэння часткі супольнасці, якая не падзяляе дамінуючых палітычных і культурных установак, і сведчыць пра падзел беларускага грамадства на «мы» і «яны». Цэтлік «свядомыя» ілюструе, як у беларускім грамадстве выклікае ў дыскурсе спрэчкі і напружанне.

У пралукашэнкаўскіх СМІ Беларусі

[правіць | правіць зыходнік]

«Свядомыя» нярэдка выкарыстоўваюцца дзяржаўнымі СМІ, для падкрэсліванія грэблівага і іранічнага вызначэння нацыянальнай-дэмакратычнай часткі беларускага грамадства. Іронія дасягалася шляхам уключэння беларускага слова ў рускамоўны тэкст і высмейвання чыёйсьці мовы. Палітычны цэтлік «свядомыя» выкарыстоўваўся і дзяржаўнымі службоўцамі. Так, выступаючы на сустрэчы са студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 2008 годзе, прэзідэнт Беларусі А. Лукашэнка адзначаў: «Многія, асабліва сярод моладзі, чытаючы асобныя выказванні на сайтах, слухаючы нашых вельмі „грамотных“ і „свядомых“…»[2].

З 2020 года ў праўладных колах для абазначэння тых, хто выступае супраць пратэстаў, ездзіць з афіцыйнымі сцягамі, зрывае і зафарбоўвае незарэгістраваную сімволіку, выкарыстоўваецца слова «небезразличные» (бел.: неабыякавыя)[3] замест сінанімічнага «сознательные», якое ў беларускім варыянце (свядомыя) мае для іх негатыўную афарбоўку.

У антылукашэнкаўскім наратыве

[правіць | правіць зыходнік]

У альтэрнатыўным, нацыянальна-дэмакратычным дыскурсе «свядомыя» нярэдка называліся «свядомымі грамадзянамі», «свядомай грамадой»[4]. Слова ўжывалася і разам з іншымі прыметнікамі, напрыклад: «усе свабодныя і свядомыя людзі краіны», «свядомыя і адукаваныя беларусы»[5], «інтэлігентныя людзі — свядомыя беларусы» (з ліста чытачкі)[6]. У іншых кантэкстах тэрмін стаў асацыявацца са «свядомымі» асобамі, «патрыятычнай» часткай беларускага грамадства.

Іншае выкарыстанне

[правіць | правіць зыходнік]

Прарасійскія колы і расійскія СМІ, як правіла, ужывалі слова «свядомыя», каб паказаць варожасць беларускамоўнай «меншасці» да іншых членаў грамадства. Такі прыём выкарыстоўваецца для аддалення чытача ад беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці, падкрэсліванія яе «чужынскага» статусу і, у рэшце рэшт, для захавання народнай падтрымкі дзеючай улады.

Зноскі

  1. Функционально-стилистические и семантические особенности употребления белорусизмов в русскоязычных газетах Беларуси // Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины, № 4 (97), 2016 — С. 124
  2. Mite, V. Выступление президента Беларуси А. Г. Лукашенко на встрече со студентами БГУ 12 февраля 2008 г. (руск.). Сайт Президента Республики Беларусь (12 лютага 2008). Праверана 30 жніўня 2021.
  3. М. Г. БОГОВА. ЯЗЫК ВРАЖДЫ: ПРОТЕСТНЫЕ НОВООБРАЗОВАНИЯ // Мовна особистість: лінгвістика і лінгводидактика [Текст] / МОН України, Київський націон. лінгвістичний ун-т., Черкаський націон. ун-т. ім. Б. Хмельницького. — Київ-Черкаси : вид-во ФОП Гордієнко Є.І., 2020. — 402 с. ISBN 978-966-493-740-2
  4. Класкоўскі, А. Энэргэтыка лёзунгаў
  5. Савік, Л. Рыцарам Айчыны прысвячаецца // Народная Воля. — 2009. — № . — 5—9 лютага. — С.
  6. Казлова Я. «Ад сэрца ад яго ідзе любоў…» // Народная Воля. — 2010. — № . — 30 чэрвеня — 2 ліпеня. — С.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Свядомыя (палітычнае клішэ)
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?