For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Верым, можам, пераможам!.

Верым, можам, пераможам!

Лозунг «Верым! Можам! Пераможам!» на плакаце пратэстуючага ў Дзятлава 14 жніўня 2020 года.

«Верым, можам, пераможам!» — беларускі палітычны і спартыўны лозунг. З’явіўся ў 2006 годзе, як перайначаная версія іншага беларускага дэмакратычнага слогана «Хочам! Можам! Пераможам!». Актыўна выкарыстоўваўся хакейнымі і футбольнымі фанатамі, а таксама стаў адным з асноўных пратэстных лозунгаў у 2006 і 2020 годзе.

Лозунг быў прыдуманы палітыкам Паўлам Севярынцам. Ён замяніў першы дзеяслоў іншага дэмакратычнага лозунгу «Хочам! Можа! Пераможам!», які гучаў на вуліцах Беларусі з 2001 года[1]. Упершыню слоган прагучаў 19 сакавіка 2006 года на Кастрычніцкай плошчы у Мінску падчас прэзідэнцкіх акцый пратэсту[2].

Акрамя палітычных маніфестацый, лозунг таксама выкарыстоўваўся фанатамі падчас чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе . Кампанія «Кока-Кола» выкарыстоўвала слоган у рэкламнай акцыі, а балельшчыкі скандавалі яго перад хакейным матчам Беларусь — Латвія[3]. Лозунг стаў адной з самых папулярных крычалак фанатаў хакейнага клуба «Дынама» Мінск[4]. Футбольныя балельшчыкі таксама скандавалі «Верым, можам, пераможам!» на трыбунах «Барысаў-Арэны» ў 2016 годзе[5].

Відазмененая версія слогана «Любім, можам, пераможам!» фігуравала на першым перадвыбарчым пікеце Святланы Ціханоўскай у Мінску[6]. Выраз часта з’яўляўся на акцыях пратэсту і перформансах 2020 года[7][8]. Са жніўня 2020 па люты 2021 года лозунг неаднаразова з’яўляўся ў выглядзе надпісаў на плотах[9]. А таксама фігураваў на знакамітай трансфарматарнай будцы на «Плошчы Перамен»[9]. 24 верасня 2020 года мастак Уладзімір Цэслер правёў у Кіеве выставу пратэстных плакатаў, якая называлася «Верым! Можам! Пераможам!»[10]. Слоган стаў адным з самых папулярных хэштэгаў пратэстнай актыўнасці ў сацыяльных сетках 2020—2021 года[11].

Слоган можна аднесці да традыцыйных беларускіх лозунгаў, якія гучалі да масавых пратэстаў 2020 года[12]. Яго можна назваць прэцэдэнтным (аўтарскім), створаным падчас пратэстаў, але які атрымаў шырокі распаўсюд і вядомасць у грамадстве[12]. Лозунг з’яўляецца рэлевантным беларускай мове (фіксуецца скандаванне толькі на беларускай мове). Яго пераклад на іншую мову можа значна зніжаць пазнавальнасць і нават прагматычную прэсупазіцыю[12].

У ходзе з «у асноўным рускамоўнымі» пратэстамі 2020 года беларускамоўны лозунг успрымаўся як сімвал дзяржаўнасці, этнічнай і культурнай прыналежнасці, а таксама апазіцыі цяперашняму прарасійскаму ўраду[13].

Зноскі

  1. Роўна год таму Паўла Севярынца затрымалі і кінулі за краты . Царква і палітычны крызіс у Беларусі (7 чэрвеня 2021). Праверана 11 лістапада 2023.
  2. Беларусь і дэмакратыя: 8 ключавых гістарычных дат . Каардынацыйная рада (15 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2023. Праверана 11 лістапада 2023.
  3. Ольга Слуцкая. «Верым, можам, пераможам!» на ЧМ по хоккею и митингах оппозиции (руск.). Салідарнасць (20 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2023. Праверана 12 лістапада 2023.
  4. Случак, Ігар. ХК «Дынама-Мінск»: наш слоган «Верым! Можам! Пераможам!», гімн - «Тры чарапахі» NRM . by.tribuna.com (13 кастрычніка 2014). Праверана 12 лістапада 2023.
  5. «Верым-можам-пераможам» на трыбунах «Барысаў-Арэны» . Радыё Свабода (6 верасня 2016). Архівавана з першакрыніцы 27 лістапада 2022. Праверана 12 лістапада 2023.
  6. Цярэшка, Францішак. «Любім, можам, пераможам»! Першы перадвыбарчы пікет Ціханоўскай у Мінску (фота) . Новы Час (19 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2021. Праверана 12 лістапада 2023.
  7. «Верым! Можам! Пераможам!»: классный перформанс минчан (руск.). Хартия 97 (7 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2022. Праверана 12 лістапада 2023.
  8. "Верым, можам, пераможам!" Как год назад Беларусь поверила в перемены (руск.). Настоящее Время (13 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2023. Праверана 12 лістапада 2023.
  9. а б Александр Сарна 2021.
  10. В Киеве открылась выставка Владимира Цеслера "Верым! Можам! Пераможам!" (руск.). Reformation (24 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2023. Праверана 12 лістапада 2023.
  11. Петухов А. Ю., Каминченко Д. И. 2022.
  12. а б в Zinkevič, A. & Prenner, M. K. 2021.
  13. Anastassiya Starodubtseva 2022.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Верым, можам, пераможам!
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?