For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Справа аб змове з мэтай захопу ўлады ў Беларусі (2021).

Справа аб змове з мэтай захопу ўлады ў Беларусі (2021)

Справа аб спробе перавароту ў Беларусі — крымінальная справа пра змову групы асоб з мэтай адхілення ад улады Аляксандра Лукашэнкі вясной 2021 года і ажыццяўлення палітычных пераўтварэнняў у Беларусі.

11 красавіка 2021 года ў Маскве былі затрыманы Аляксандр Фядута[1] і адвакат Юрась Зянковіч, а 12 красавіка ў Шклове — лідар партыі БНФ Рыгор Кастусёў[2]. Паводле інфармацыі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь Кастусёў і Фядута былі затрыманы «па непасрэдна ўзніклым падазрэнні ў здзяйсненні злачынства»[3]. Беларускі бок звярнуўся да расійскага (Лукашэнка папрасіў Пуціна, а Тэртэль — Бортнікава) с просьбай аказаць садзейнічанне ў арганізацыі затрымання ў Маскве адпаведных асоб, у расійскую сталіцу выехала беларуская група захопу ў складзе 11—12 чалавек[4].

17 красавіка 2021 года Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў планах змоўшчыкаў было выкраданне аднаго альбо двух яго дзяцей і ўтрыманне іх у склепе ў Гомельскай вобласці. Ён таксама заявіў аб жаданні ЗША (Цэнтральнае разведвальнае ўпраўленне, Федэральнае бюро расследаванняў) заняцца арганізацыяй замаху на прэзідэнта і яго дзяцей. Лукашэнка загадаў спецслужбам агучыць інфармацыю ў СМІ[4].

У гэты ж дзень ФСБ Расіі распаўсюдзіла інфармацыю, што ў сумеснай аперацыі з КДБ Беларусі спынена супрацьпраўная дзейнасць Юрася Зянковіча, які мае падвойнае грамадзянства ЗША і Рэспублікі Беларусь, і Аляксандра Фядуты, якія планавалі ажыццяўленне ваеннага перавароту ў Беларусі па адпрацаванаму сцэнару «каляровых рэвалюцый» з прыцягненнем мясцовых і ўкраінскіх нацыяналістаў, а таксама фізічную ліквідацыю Аляксандра Лукашэнкі[5].

Па інфармацыі, атрыманай ад беларускіх спецслужбаў, у прыватных чатах аднаго з інтэрнэт-мэсенджэраў А. Зянковіч і А. Фядута арганізавалі абмеркаванне плана ўзброенага мяцяжу ў Беларусі і вырашылі правесці ў Маскве асабістую сустрэчу з выкарыстаннем даступных ім мер канспірацыі з апазіцыйна настроенымі генераламі Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь[5].

У ФСБ Расіі заявілі, што канчатковай мэтай з’яўлялася змяненне канстытуцыйнага ладу са скасаваннем пасады прэзідэнта і ўскладаннем кіраўніцтва краінай на «Камітэт нацыянальнага прымірэння». Як лічыць расійская спецслужба, Зянковіч планаваў стаць «куратарам» парламента краіны і прававой сістэмы, а Фядута хацеў займацца палітычнай рэформай і ідэалагічнай працай[5].

Па дадзеных ФСБ Расіі, датай ажыццяўлення ваеннага перавароту быў абраны дзень правядзення парада Перамогі ў Мінску 9 мая 2021 года[5]. Пры гэтым, па дадзеных, агучаных беларускім тэлеканалам АНТ, пераварот планаваўся на чэрвень—ліпень 2021 года[6].

Па інфармацыі ФСБ Расіі, пасля кансультацый у ЗША і Польшчы, для рэалізацыі гэтага плана Зянковіч і Фядута вырашылі правесці ў Маскве ў кабінеце аднаго з рэстаранаў асабістую сустрэчу з апазіцыйна настроенымі ваеннымі генераламі Беларусі. Пасля дакументавання сустрэчы Фядута і Зянковіч былі затрыманы расійскімі сілавікамі і перададзены беларускім партнёрам[5].

Па паведамленні ФСБ Расіі, план ваеннага перавароту, выкладзены Фядутам і Зянковічам, уключаў наступнае:

  • фізічная ліквідацыя практычна ўсёй верхавіны кіраўніцтва краіны;
  • захоп радыё і тэлецэнтраў для трансляцыі іх зварота да народа;
  • блакаванне ў Мінску лаяльных беларускай уладзе падраздзяленняў унутраных войскаў і АМАПу;
  • поўнае адключэнне энергасістэмы Беларусі для стварэння цяжкасцяў дзеянням сілавых і праваахоўных структур;
  • перавод у актыўную фазу ўзброеных фармаванняў («партызан»), якія знаходзяцца на «схаваных базах»[5].

На тэлеканале АНТ былі паказаны фрагменты запісаў з відэаканферэнцый у Zoom, дзе аб падрыхтоўцы перавароту казалі абвінавачаныя ў гэтым дзеячы апазіцыі і эмігранты. Адным з удзельнікаў тых анлайн-сустрэч быў Ігар Макар, былы супрацоўнік спецпадраздзялення «Алмаз» МУС Беларусі. Ён паведаміў, што анлайн-сустрэчы ладзіліся з перыядычнасцю прыблізна раз у тры тыдні і запісваліся Юрасем Зянковічам. На ніх абмяркоўваліся ўзаемадзеянне з беларускай дыяспарай, спосабы ўздзеяння на сілавікоў, каб яны «перайшлі на бок народа», аднак абмеркавання дзяржаўнага перавароту так, як пра гэта паведамілі беларускія дзяржаўныя СМІ, на тых Zoom-канферэнцыях, у якіх ён удзельнічаў, не было[7]. Пазней І. Макар заявіў, што Ю. Зянковіч паляцеў у Маскву пад асабістыя гарантыі бяспекі з боку Вольгі Карач і дадаў, што на стрымах, якія дэманстраваліся на АНТ, павінна была прысутнічаць Вольга Карач, але гэтага не адбылося[8].

У дачыненні да Фядуты і Зянковіча распачата крымінальная справа па частцы 1 артыкула 357 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь («Змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады»), якая прадугледжвае пакаранне пазбаўленнем волі на тэрмін ад васьмі да дванаццаці гадоў[9].

25 красавіка былы супрацоўнік КДБ Беларусі і былы першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Станіслаў Князеў заявіў, што рыхтавалася каля 150 пазадарожнікаў з буйнакалібернымі кулямётамі, якія паказвалі па тэлебачанні, калі яны ганяліся па пустыні за Кадафі. Ён таксама паведаміў, што меркавалася, што пад прыкрыццём ўварвання яны дойдуць ад мяжы з Літвой да Мінска за 3 гадзіны, з буйнакаліберных кулямётаў возьмуць рэзідэнцыю прэзідэнта і расстраляюць прэзідэнта[10].

30 красавіка прадстаўнік КДБ Беларусі назваў 9 чалавек, якія з’яўляюцца фігурантамі крымінальнай справы:

  1. Аляксандр Фядута, 1964 г.н.;
  2. Юрась Зянковіч, 1977 г.н.;
  3. Рыгор Кастусёў, 1957 г.н.;
  4. Вольга Галубовіч, 1977 г.н.;
  5. Дзмітрый Шчыгельскі, 1972 г.н.;
  6. Аляксандр Перапечка,
  7. Павел Кулажанка, 1984 г.н.;
  8. Віталь Макаранка,
  9. Ігар Макар, 1977 г.н.[11]

Першыя чацвёра ўтрымліваюцца ў следчым ізалятары КДБ, у дачыненні да астатніх Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь завочна ўжыла меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту[11].

Разглядаць справу пачалі 29 ліпеня 2022 года. Аляксандр Фядута ў сваім апошнім слове заявіў, што насамрэч змова была арганізаваная ў выніку аператыўнага эксперыменту. Ён сказаў, што не меў карыслівых або нізкіх мэтаў. Рыгор Кастусёў сказаў, што не даваў згоды на ўдзел у змове, сваёй віны ён не прызнаў.

5 верасня 2022 года ў судзе Мінскага раёна вынеслі прысуд па справе аб змове з мэтай захопу ўлады. Абвінавачаны Юрый Зянковіч быў прысуджаны да 11 гадоў пазбаўлення волі, Аляксандр Фядута і Рыгор Кастусёў — да 10 гадоў пазбаўлення волі[12].

3 ліпеня 2024 года Рыгор Кастусёў выйшаў на волю[13].

  • Злучаныя Штаты Амерыкі Расія 13 красавіка[14] тэма спробы дзяржаўнага перавароту ў Беларусі абмяркоўвалася падчас тэлефоннай размовы Прэзідэнта ЗША Джозефа Байдэна і Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна[15][4].
  • Злучаныя Штаты Амерыкі 18 красавіка афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамента ЗША заявіў, што ЗША не маюць дачынення да якой-небудзь змовы з мэтай ліквідацыі Беларусі Аляксандра Лукашэнкі[16].
  • Польшча 18 красавіка Кшыштаф Шчэрскі, кіраўнік Бюро прэзідэнта Польшчы па міжнароднай палітыцы, абверг заяву ФСБ Расіі аб дачыненні да падрыхтоўкі замаху на Лукашэнку[17][18].
  • Сцяг Беларусі (1991-1995) Прэс-служба кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах 2020 года Святланы Ціханоўскай заявіла, што «інфармацыя, якую 17 красавіка распаўсюдзілі дзяржорганы і агучыў Лукашэнка, мае прыкметы правакацыі спецслужбаў Расіі і Беларусі, куды ўцягнулі грамадзян Беларусі і ЗША» і заклікала ўстрымацца ад паспешлівых высноў і рашэнняў, якія могуць нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам, сувэрэнітэту і незалежнасці Беларусі[19].

Ацэнкі экспертаў

[правіць | правіць зыходнік]
  • Аглядальнік беларускай службы радыё «Свабода» Юрый Дракахруст параўнаў арышт Фядуты і Зянковіча з аперацыямі «Трэст» і «Сіндыкат-2», праведзенымі савецкімі спецслужбамі ў 1920-я гады[20].

Зноскі

  1. КДБ заявіў, што Аляксандр Фядута затрыманы. Еўрапейскае радыё для Беларусі.
  2. Задержан глава партии БНФ Григорий Костусев. Он — подозреваемый по уголовной статье (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2021.
  3. КДБ пацвердзіў інфармацыю аб затрыманні Кастусёва і Фядуты
  4. а б в Лукашенко заявил о готовившемся на него и сыновей покушении
  5. а б в г д е ФСБ России совместно с КГБ Республики Беларусь пресечена противоправная деятельность граждан Республики Беларусь Зянковича Юрия Леонидовича и Федуты Александра Иосифовича, планировавших осуществление военного переворота в Белоруссии
  6. Лукашенко обвинил американские спецслужбы в подготовке покушения на него и сыновей (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2021.
  7. «Обсуждать мы можем все что угодно». Макар рассказал о Zoom-конференциях, где якобы шла речь о перевороте (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2021.
  8. Макар рассварыўся з Карач і заявіў, што Зянковіч паляцеў у Маскву пад яе гарантыі бяспекі. Наша Ніва.
  9. «Подобных дел в истории суверенной Беларуси не было». В КГБ сообщили подробности по «делу о госперевороте» (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2021.
  10. 150 джипов из Литвы, «признание» Федуты и рука Вашингтона — ОНТ анонсировало новое расследование (руск.). Reform.by.
  11. а б КДБ пракаменціраваў расследаванне справы аб спробе захопу дзяржаўнай улады
  12. Справа аб дзяржперавароце: Зянковіча прыгаварылі да 11 гадоў пазбаўлення волі, Фядуту і Кастусёва — да 10
  13. Выпусцілі старшыню БНФ Рыгора Кастусёва. Наша Ніва (3 ліпеня 2024).
  14. Телефонный разговор с Президентом США Джозефом Байденом
  15. Песков: Путин и Байден обсуждали тему попытки госпереворота в Беларуси Архівавана 19 красавіка 2021.
  16. Госдеп назвал ложными заявления о причастности США к попыткам устранения Лукашенко
  17. Krzysztof Szczerski do Aleksandra Łukaszenki: ktoś pana okłamuje
  18. Польша опровергла заявление ФСБ РФ о причастности к подготовке покушения на Лукашенко Архівавана 19 красавіка 2021.
  19. Каманда Ціханоўскай пра заяву Лукашэнкі аб замаху: «Інфармацыя мае прыкметы правакацыі спэцслужбаў»
  20. «Все оказались в выигрыше». Эксперты — о «предотвращении переворота» в Беларуси и роли России в этом Архівавана 24 красавіка 2021.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Справа аб змове з мэтай захопу ўлады ў Беларусі (2021)
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?