For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Дзень народнага адзінства (Беларусь).

Дзень народнага адзінства (Беларусь)

Дзень народнага адзінства
Устаноўлена 7 чэрвеня 2021
Дата 17 верасня
Звязана з Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР

Дзе́нь наро́днага адзі́нства — дзяржаўнае свята Рэспублікі Беларусь, якое адзначаецца штогод 17 верасня. Уведзена 7 чэрвеня 2021 года ў гонар уз’яднання Заходняй Беларусі з БССР, якое пачалося 17 верасня 1939 года з паходу Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну (тагачасную Польскую Рэспубліку)[1].

Створанае на ўзор Дня народнага адзінства ў Расіі, як рэакцыя на пратэсты супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і далейшае абвяшчэнне рэжымам Аляксандра Лукашэнкі 2021 года «Годам народнага адзінства»[2].

Святкаванне ў 2021 годзе

[правіць | правіць зыходнік]

17 верасня 2021 года засталося працоўным днём. Яго святкаванне прыняло форму мерапрыемстваў, арганізаваных дзяржаўнымі структурамі і праўладнымі грамадскімі аб’яднаннямі. Сярод іншага яно ўключыла ў сябе правядзенне флэшмобаў з дзяржаўнай сімволікай, у тым ліку кулінарнага ў Бабруйску[3][4], аўтапрабегаў, канцэртаў у буйных гарадах, галоўны канцэрт адбыўся на Мінск-Арэне[5]. У гонар новага свята ў Брэсце была ўсталявана мемарыяльная дошка чырвонаармейцам, якія загінулі ў 1939 годзе ў Заходняй Беларусі, помнік васільку ў Магілёве, новы помнік на тэрыторыі былога канцлагера ў Бярозе, у Баранавічах быў адкрыты Музей народнага адзінства [6].

Гісторык Аляксандр Пашкевіч адзначае, што далучэнне Заходняй Беларусі да БССР прывяло да масавых сталінскіх рэпрэсій у гэтай частцы Беларусі, таму дата не можа адзначацца як свята. Таксама адной з прычын выбару дату Пашкевіч называе канфлікт паміж Польшчай і рэжымам Лукашэнкі, які працягваецца пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, а таксама жаданне спадабацца Расіі[2].

Кіраўнік Міністэрства замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс крытычна выказаўся пра рашэнне Лукашэнкі: «17 верасня — адна з самых балючых дат у гісторыі Польшчы. Рашэнне Мінска аб прызначэнні 17 верасня „Днём народнага адзінства“ паказвае, што цяперашні ўрад Беларусі мае цынічнае і скажонае стаўленне да гістарычнай памяці і ігнаруе злачынствы, учыненыя двума самымі жорсткімі таталітарнымі рэжымамі ХХ стагоддзя»[7]. Міністэрства замежных спраў Польшчы назвала незразумелым базаванне беларускай палітыкі «на спадчыне пакта Гітлера і Сталіна» (гл. Пакт Молатава — Рыбентропа), таксама ў заяве гаворыцца, што заснаванне свята «Гэта жэст, які з’яўляецца часткай дзеянняў Расіі, накіраваных на пераасэнсаванне надзвычай складанай гісторыі нашага рэгіёна, што сур’ёзна перашкодзіць Беларусі ў дыялогу і ўзаемаразуменні з суседнімі краінамі, а таксама з краінамі ўсёй Еўропы»[8]. Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы назваў свята «Днём адзінства двух таталітарызмаў»[9].

Палітолаг Вольф Рубінчык адзначаў, што да 1941 года мяжа паміж усходняй і заходняй часткамі Беларусі, нягледзячы на адміністрацыйнае «ўз’яднанне», фактычна заставалася, без адмысловага дазволу праз яе не пускалі, і ўжо ў пасляваенныя гады «заходнікі» працяглы час заставаліся ў СССР грамадзянамі другога гатунку. Паводле даследчыка, сапраўднае адзінства дасягаюць не штыкамі, а 17 верасня ў канцы ХХ ст. — пачатку ХХІ ст. амаль не адзначалі ў народзе як свята.[10]

Зноскі

  1. У Беларусі заснавалі Дзень народнага адзінства
  2. а б Сьвяткуючы 17 верасьня, перш за ўсё ўлада хоча паказаць дулю суседзям, палякам, — Пашкевіч (бел. (тар.)). svaboda.org (7 чэрвеня 2021). Праверана 24-7-2021.
  3. Флаги из бутербродов, дети под дождем, клип от Минюста
  4. Дзень народнага адзінства // Блог Андрэя Берастоўскаг
  5. Беларусь отметила День народного единства. Как прошел праздничный концерт на «Минск-Арене»
  6. Барановичах открылся первый в Беларуси Музей народного единства(недаступная спасылка) // СБ — Беларусь сегодня
  7. Кіраўнік МЗС Літвы пра сьвята 17 верасьня: «Урад Беларусі ігнаруе злачынствы, учыненыя двума таталітарнымі рэжымамі» (бел. (тар.)). svaboda.org (10 чэрвеня 2021). Праверана 24-7-2021.
  8. МЗС Польшчы з абурэньнем успрыняў заснаваньне ў Беларусі «Дня народнага адзінства» (бел. (тар.)). svaboda.org (9 чэрвеня 2021). Праверана 24-7-2021.
  9. Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы пра сьвята 17 верасьня: «Дзень адзінства двух таталітарызмаў» (бел. (тар.)). svaboda.org (8 чэрвеня 2021). Праверана 24-7-2021.
  10. https://belisrael.info/?p=29014
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Дзень народнага адзінства (Беларусь)
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?