For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Пінская справа.

Пінская справа

«Пінская справа» — палітычная крымінальная справа жыхарам Пінска, якія былі прызнаны палітвязнямі, абвінавачаныя паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса Беларусі («Масавыя беспарадкі») ва ўдзеле ў масавых беспарадках уначы з 9 на 10 жніўня 2020 года ў Пінску. Справу разглядалі суддзі Яўген Брэган, Вера Філонік[1] і Андрэй Грушко[2].

Сутнасць справы

[правіць | правіць зыходнік]

9 і 10 жніўня 2020 года ў Пінску адбываліся жорсткія сутыкненні паміж сілавікамі і пратэстоўцамі: людзі заблакавалі будынак Пінскага раённага выканаўчага камітэта і сталі патрабаваць сумленнага падліку галасоў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Як кажуць сведкі тых падзей, жыхары Пінска накіраваліся да выбарчых участкаў дазнацца вынікі галасавання на прэзідэнцкіх выбарах, але іх накіроўвалі ў выканкам, маўляў, усе вынікі перадалі туды. Такім чынам людзі і пазбіраліся пад будынкам выканаўчага камітэта. На прапанову ўладаў, пяць прадстаўнікоў грамадзян пайшлі ў будынак «паразмаўляць», астатнія мірна чакалі, пляскалі ў ладкі, смяяліся, нават перакідваліся словамі з міліцыянтамі, сярод якіх было шмат знаёмых. А ў гэты час мясцовыя ўлады пільна сцягвалі дадатковыя сілы праваахоўнікаў, пасля чаго людзей узялі ў кола, а людзі спрабавалі вырвацца з гэтага ачаплення, баронячыся ад узброеных сілавікоў.

Пацярпелымі выступаюць 109 супрацоўнікаў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, 72 з якіх праз відэасувязь заявілі пра нанесеную ім маральную шкоду агульным памерам 382 500 беларускіх рублёў. Свае маральныя пакуты міліцыянеры абгрунтоўвалі тым, што «зведалі страх, прыніжэнне, боль і сорам, праз перажытыя падзеі яны страцілі сон, пакой і апетыт, адчувалі і адчуваюць трывогу». У ходзе судовай справы частка супрацоўнікаў МУС адмовілася ад маральнай кампенсацыі: супрацоўнікі Пінскага дэпартаменту аховы і Іванаўскага РАУС.

Першапачаткова, начальнік упраўлення Следчага камітэту па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Канаплянік паведаміў дзяржаўным СМІ пра тое, што ў суд перадалі больш за 30 крымінальных справаў: хуліганства, здзек з дзяржсімволікі і гвалтоўныя дзеянні. Аднак, Суд Маскоўскага раёна Брэста 23 сакавіка 2021 года пачаў разгляд толькі справы паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса Беларусі («Масавыя беспарадкі»).

Паводле следства, грамадзяне хацелі захапіць гарадскі выканкам, чынілі беспарадкі, нанеслі розныя траўмы больш як сотні сілавікам, пашкодзілі транспартныя сродкі, а да таго знішчылі сметніцы, чатыры туі, 30 петуній, 110 аксамітак ды іншую маёмасць. Прычыненую шкоду ацанілі ў больш як 20 тысяч рублёў.

Суд прызначыў абвінавачаным выплаціць каля 24 тысячаў беларускіх рублёў як пакрыццё матэрыяльнай шкоды арганізацыям і прадпрыемствам. З іх амаль 19 тысячаў — міліцыі. На карысць 93 пацярпелых з абвінавачаных будуць спагнаныя каля 150 тысячаў рублёў кампенсацыі маральнай шкоды[3].

Спіс асуджаных і прысуды

[правіць | правіць зыходнік]

Першая партыя

[правіць | правіць зыходнік]
  • Алена Маўшук — 6 гадоў калоніі агульнага рэжыму;
  • Сяргей Маўшук — 6,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  • Вячаслаў Рагашчук — 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  • Рыгор Гунько — 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  • Дэвід Масціцкі — 5,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  • Раман Багнавец — 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  • Алег Рубец — 5,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  • Аляксандр Цярэшка — 6,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  • Артур Халімончык — 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  • Данііл Богнат — 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  • Станіслаў Міхайлаў — 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  • Ігар Салавей — 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  • Сяргей Ляжэнка — 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  • Вячаслаў Шалямет — 5,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Другая партыя

[правіць | правіць зыходнік]
  • Аляксандр Лопух — 5,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  • Сяргей Цібец — 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  • Валянцін Колб — 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  • Андрэй Хвескавец — 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  • Леанід Германовіч — 4,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  • Андрэй Моцук — 4,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  • Аляксандр Шандыба — 4,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  • Сяргей Волкаў — 4 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  • Аляксандр Шаламіцкі — 4 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  • Сяргей Шаламіцкі — 4 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Трэцяя партыя

[правіць | правіць зыходнік]
  • Сцяпан Дрозд — 4 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  • Ілля Бохан — 3,5 гадоў калоніі агульнага рэжыму.

Зноскі

  1. У Брэсце вынеслі прысуды другой партыі абвінавачаных па "Пінскай справе" . Праваабарончы цэнтр "Вясна". Праверана 04.01.2022.
  2. Да трох з паловай і чатырох гадоў калоніі асудзілі яшчэ двух фігурантаў "пінскай справы" . Праваабарончы цэнтр "Вясна". Праверана 04.01.2022.
  3. В Бресте вынесли приговоры 14 участникам «пинской бойни» (руск.)(недаступная спасылка). TUT.by (30 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2021.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Пінская справа
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?