For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Набэль.

Набэль

Мендзялеў ← Набэль → Лаўрэнс
Yb

No

Выгляд
Агульная інфармацыя
Назва, сымбаль, атамны нумар Набэль, No, 102
Катэгорыя элемэнту Актыноіды
Група, пэрыяд, блёк Актыноіды, 7, f
Адносная атамная маса [259,1010] г·моль−1
Канфігурацыя электронаў [Rn] 5f147s2
Электронаў у абалонцы 2 8 18 32 32 8 2
Фізычныя ўласьцівасьці
Фаза Цьвёрдае цела
Тэмпэратура плаўленьня 1100 K, 827 °C, 1521 °F
Уласьцівасьці атама
Ступені затляненьня +2, +3
Энэргіі іянізацыі 1-я: 642 кДж·моль−1
Іншыя характарыстыкі
Нумар CAS 10028-14-5

Набэль (па-лацінску: Nobelium) No — хімічны элемэнт III групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 102; адносіцца да актыноідаў. Часовая назва гэтага элемэнту гучала «unnilbium». Набэль быў бясспрэчна адкрыты ў красавіку 1958 году ў Радыяцыйнай Лябараторыі Лоўрэнса (анг. Lawrence Radiation Laboratory, цяпер завецца Лябараторыя Лоўрэнса ў Бэрклі — Lawrence Berkeley Laboratory, ЗША) Альбэртам Гіорза (Albert Ghiorso), Торбарнам Сыкэландам (Torbørn Sikkeland), Джонам Р. Ўолтанам (John R. Walton) і Гленам Сыбаргам. Яны выкарыстоўвалі новую тэхніку двайных аскелкаў. Для экспэрымэнтаў выкарыстоўваўся лінейны паскаральнік цяжкіх іёнаў HILAC. Экспэрымэнт заключаўся ў бамбоўцы тонкай мішэні зь кюру (95% 244Cm і 4,5% 246Cm) іёнамі 12C. Адбывалася ядзерная рэакцыя 246Cm(12C,4n) з утварэньнем ізатопу 254No. Яшчэ ў 1957 годзе навукоўцы з ЗША, Вялікабрытаніі і Інстытуту фізыкі імя Нобэля (Швэцыя) сьцьвярджалі пра сынтэз на цыклатроне ізатопу 102-га элемэнту з пэрыядам паўраспаду 10 хвілін і энэргіяй альфа-часьціц 8,5 МэВ. Гэты ізатоп атрымліваўся ў выніку бамбоўкі 244Cm ядрамі 13C. Пасьля правядзеньня гэтага экспэрымэнту камісіяй па атамных масах Міжнароднага зьвязу чыстай і фундамэнтальнай хіміі (IUPAC) была прызначаная і зацьверджаная цяперашняя назва. Яна паходзіць ад імя вынаходніка дынаміту Альфрэда Нобэля. Прыняцьцё назвы гэтага элемэнта было зараньнім, бо і расейскія, і амэрыканскія праверачныя экспэрымэнты цалкам абверглі магчымасьць існаваньня ізатопу 102-га элемэнту з пэрыядам паўраспаду 10 хвілін і энэргіі блізкай да 8,5 МэВ. Яшчэ ў 1957 годзе праводзіліся дасьледаваньні па пошуку гэтага элемэнта ў Курчатаўскім інстытуце (Расея). Тады значэньне энэргіі альфа-часьціц атрымалася 8,9 ± 0,4 МэВ, пэрыяд паўраспаду — ад 2 да 40 сэкунд. Гэтыя значэньні атрымаліся занадта няпэўнымі, каб было зарэгістраванае адкрыцьцё. У 1966 годзе ў Бэрклі былі праведзеныя экспэрымэнты па пацьвярджэньні адкрыцьця 102-га элемэнту[1]. Гэтыя экспэрымэнты сьведчылі пра існаваньне ізатопаў 254No з пэрыядам паўраспаду 55 сэкунд, 252No з пэрыядам паўраспаду 2,3 сэкунд і 257No з пэрыядам паўраспаду 25 сэкунд. Адкрыцьцё набэлію пацьвярджалася хімічным вызначэньнем фэрму, які ўтвараўся пры альфа-распадзе набэлію. Традыцыйна адкрывальнікі хімічных элемэнтаў маюць права выбраць назву для яго, але група навукоўцаў з Бэрклі вырашыла ў 1967 годзе пакінуць ранейшую назву «набэлій».

Стабільных ізатопаў ня мае, у прыродзе не сустракаецца. Агулам вядома дванаццаць ізатопаў. Найбольшы пэрыяд паўраспаду зь іх мае 259No — 58 хвілін. Ён можа распадацца ў 255Fe праз альфа-распад або ў 259Md праз электронны захоп або можа зазнаваць спантаннае дзяленьне.

  1. ^ Maly J., Sikkeland T., Silva R., Ghiorso A. Nobelium: Tracer Chemistry of the Divalent and Trivalent Ions // Science. — 1968. — № 160. — С. 1114.
  • CRC Handbook of chemistry and physics / Editor-in-chief: David R. Lide. — 84th edition 2003-2004. — CRC press, 2003. — 2616 с. — ISBN 0849304849

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Nobelium»the essentials (анг.) [WebElements Periodic Table]
  • The Element Nobelium (анг.) It's Elemental. Thomas Jefferson National Accelerator Facility. Office of Science Education. Праверана 11 сакавіка 2017 г.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Набэль
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?