For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Дзьмітры Мендзялееў.

Дзьмітры Мендзялееў

Дзьмітры Мендзялееў
па-расейску: Дмитрий Иванович Менделеев[1]
Д. І. Мендзялееў у сваім кабінэце(Галоўная палата мераў і вагаў, Санкт-Пецярбург)
Дата нараджэньня 8 (20) лютага 1834[2][3][1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 20 студзеня (2 лютага) 1907[2][5][6] (72 гады)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці пнэўманія[2][1]
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак хімік, фізык, прафэсар унівэрсытэту, эканаміст
Навуковая сфэра хімія, эканоміка, геалёгія, мэтралёгія
Месца працы
Вядомы як аўтар пэрыядычнай сыстэмы элемэнтаў
Навуковая ступень доктар[d] (1865)
Навуковы кіраўнік Александар Уваскрасенскі[d]
Вучні Дз. Канавалаў, А. Байкоў, С. Прадукін-Горскі, В. Геміліян, А. Патыліцын
Бацька Ivan Pavlovich Mendeleyev[d]
Дзеці Уладзімер Мендзялееў[d][1], Любоў Блок[d][1] і Васіль Мендзялееў[d][1]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Дзьмітры Іванавіч Мендзялееў (па-расейску: Дмитрий Иванович Менделеев; 8 лютага [ст. ст. 27 студзеня] 1834, Табольск, Расейская імпэрыя — 2 лютага [ст. ст. 20 студзеня] 1907, Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя) — расейскі навуковец, найбольш вядомы як хімік і стваральнік пэрыядычнай сыстэмы элемэнтаў. Мендзялееў не атрымаў Нобэлеўскую прэмію, аднак неаднаразова намінаваўся на яе. У гонар Мендзялеева названы 101-ы хімічны элемэнт мендзялеў.

Мендзялееў нарадзіўся каля Табольску, скончыў табольскую гімназію і фізыка-матэматычны факультэт Пэдагагічнага інстытуту ў Санкт-Пецярбурзе. У лютым 1869 Мендзялееў распрацаваў асноўныя палажэньні пэрыядычнай сыстэмы элемэнтаў. Гэта значна падштурхнула разьвіцьцё хіміі ў другой палове XIX стагодзьдзя. Мендзялееў працаваў над шматлікімі праблемамі хіміі, фізыкі, геалёгіі, сельскай гаспадаркі, арганізацыі прамысловасьці і г. д.

У 1854—1856 гадох Мендзялееў дасьледаваў зьявы ізамарфізму, якія раскрываюць адносіны паміж формай крышталяў і хімічным складам злучэньняў, а таксама залежнасьць уласьцівасьцяў элемэнтаў ад велічыні іхных атамных масаў. У 1860 годзе ён адкрыў тэмпэратуру абсалютнага кіпеньня вадкасьцяў, або крытычную тэмпэратуру. У 1859 годзе навуковец сканструяваў пікномэтар, то бок прыбор для вызначэньня шчыльнасьці вадкасьці. У 1865—1887 гадох Мендзялееў стварыў гідратную тэорыю рашчынаў, пашырыў ідэі пра існаваньне злучэньняў пераменнага складу. Дасьледуючы газы, ён выявіў у 1874 годзе агульнае раўнаньне стану ідэальнага газу, якое ўключае ў сябе залежнасьць стану газу ад тэмпэратуры, выяўленую ў 1834 годзе францускім фызікам Бэнуа Кляпэйронам.

У 1877 годзе Мендзялееў высунуў гіпотэзу паходжаньня нафты з карбідаў цяжкіх мэталаў, якая, праўда, сёньня большасьцю навукоўцаў не прымаецца, а таксама прапанаваў прынцып дробавай перагонкі пры перапрацоўцы нафты. У 1880 годзе ён высунуў ідэю падземнай газафікацыі вугалю. Таксама Мендзялееў займаўся пытаньнямі хімізацыі сельскай гаспадаркі, прапагандаваў выкарыстаньне мінэральных угнаеньняў, арашэньня засушлівых зямель. Сумесна зь Іванам Чальцовым прымаў у 1890—1892 гадох удзел у распрацоўцы бяздымнага пораху. Таксама зьяўляецца аўтарам шэрагу працаў па мэтралёгіі, то бок ён стварыў дакладную тэорыю вагаў, распрацаваў найлепшыя канструкцыі каромысла і прапанаваў дакладныя прыёмы ўзважваньня.

У свой час інтарэсы Мендзялеева былі блізкія да мінэралёгіі. ягоная калекцыя мінэралаў беражліва захоўваецца і цяпер у Музэі катэдры мінэралёгіі Санкт-Пецярбурскага ўнівэрсытэта. Студэнцкая праца Дзьмітрыя Мендзялеева была прысьвечана ізамарфізму ў мінэралах.

  1. ^ а б в г д е ё ж з і https://www.biography.com/people/dmitri-mendeleyev-9405465
  2. ^ а б в г Чугаев Л. Менделеев, Дмитрий Иванович (рас.) // Новый энциклопедический словарьСПб: 1915. — Т. 26. Мацеевский — Молочная кислота. — С. 263—269.
  3. ^ Чельцов И., В. К. Менделеев, Дмитрий Иванович (рас.) // Энциклопедический словарьСПб: Брокгауз — Ефрон, 1896. — Т. XIX. — С. 82—85.
  4. ^ а б Погодин С. А. Менделеев Дмитрий Иванович // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1974. — Т. 16 : Мёзия — Моршанск. — С. 67—69.
  5. ^ а б в Mendeléeff, Dmitri Ivanovich (анг.) // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911.
  6. ^ Менделеев, Дмитрий Иванович (рас.) // Маммилярия — Мера стоимости — 1938. — Т. 38.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Дзьмітры Мендзялееў
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?