For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Сядзіба Ваньковічаў (Мінск).

Сядзіба Ваньковічаў (Мінск)

Сядзібна-паркавы комплекс
Сядзіба Ваньковічаў
53°55′10,95″ пн. ш. 27°38′19,46″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Мінск Вялікая Сляпянка
Архітэктурны стыль класіцызм
Будынкі
сядзібны дом • алея
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000261шыфр 713Г000261
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сядзі́ба Ванько́вічаў у Вялі́кай Сляпя́нцы — помнік архітэктуры класіцызму ў Мінску на вул. Філімонава.

Афіцына, 1920 год
1932 г.

Сляпянка з’явілася ў XVI стагоддзі. Яна размяшчалася на тым месцы, дзе сыходзіліся два гасцінцы, што вялі ў Мінск, — Гарадзішчанскі і Старабарысаўскі. Да сярэдзіны XVIII стагоддзя маёнтак Сляпянка належаў князям Радзівілам. Пазней гэтыя землі перайшлі да Ваньковічаў. Ужо ў другой палове XVIII стагоддзя Аляксандр Янавіч Ваньковіч падзяліў свае вялікія ўладанні паміж двума сынамі — Станіславам (?—1812) і Мельхіёрам (1775—1842). Так на карце Мінскага павета з’явіліся адразу дзве Сляпянкі — Вялікая Сляпянка і Малая Сляпянка. Пасля смерці Станіслава Вялікая Сляпянка дасталася яго сыну Эдварду (1793—1872), стрыечнаму брату мастака Валянціна Ваньковіча.

Сядзібны комплекс сфарміраваны ў 1-й пал. XIX ст. Ансамбль уключаў мураваны сядзібны дом, драўляныя флігелі (не захаваліся) і парк, перапланаваны ў 1896 г. садаводам В. Кроненбергам. Цяпер з’яўляецца рэстаранам з закрытай тэрыторыяй.

Двухпавярховы Т-падобны ў плане палац з высокім цокалем накрыты пакатым двухсхільным дахам, закрытым парапетам. Тарцовыя сцены аформленыя трохвугольнымі франтонамі. Галоўны фасад вылучаны ў цэнтры шырокім рызалітам. Фасады дома дэкараваны пілястрамі, прафіляванымі карнізамі і інш. Унутраная планіроўка змененая. З аздобы інтэр’ераў захаваліся фрагменты мазаічнай падлогі і карнізаў[1][2].

Зноскі

  1. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
  2. Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  3. У ніжнім радзе ў цэнтры сядзіць Казімір Міхалкевіч. На балконе восьмы злева Раман Скірмунт, трынаццаты — Эдвард Вайніловіч, чатырнаццаты — Пётр Зыгмунтавіч Ваньковіч, пятнаццаты — Станіслаў Костка Ваньковіч (1860—1937).
  • Мінскія сядзібы Ваньковічаў / У. М. Дзянісаў, А. М. Кулагін // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 10. — С. 457.
  • В. Б. Караткевіч, А. М. Кулагін. 253. Сядзіба // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  • Старинные усадьбы Минского края / А. Т. Федорук ; [Под общ. рук. и предисл. Е.Будинаса]. — Мн.: ООО "Полифакт" : ООО "Лекция", 2000. — 415 с. — (Старинные усадьбы Беларуси). — 500 экз. — ISBN 985-6107-24-5.
  • К вопросу о реставрации памятника архитектуры начала XIX века в г. Минске / Ф. П. Босовец, А. Н. Кеда, В. С. Лещенко // Перспективы развития новых технологий в строительстве и подготовке инженерных кадров : сборник научных статей / Министерство образования Республики Беларусь, Учреждение образования «Гродненский государственный университет им. Я. Купалы». ― Гродно, 2010. ― С. 30―34. (1Н//236243К(039))
  • Тапаграфія і тапаніміка мясцін Мінска, звязаных з жыццём Валенція Ваньковіча / Іван Сацукевіч // Знакамітыя мінчане XIX—XX стст. : матэрыялы [пятай] Беларуска-Польскай навуковай канферэнцыі, Мінск, 12 лістапада 2008 г. ― Мінск, 2010. — С. 43—51.
  • Aftanazy Roman. «Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej». Wrocław, Ossolineum, 1991-97.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Сядзіба Ваньковічаў (Мінск)
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?