For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Прыпяць.

Прыпяць

Прыпяць
укр.: Прип’ять
Рака Прыпяць каля Мазыра
Рака Прыпяць каля Мазыра
Характарыстыка
Даўжыня 761 км
Басейн 121 000 км²
Расход вады 450 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток Украіна
 • Месцазнаходжанне в. Гладзін (Украіна)
 • Каардынаты 51°20′00″ пн. ш. 23°47′26″ у. д.HGЯO
Вусце Дняпро
 • Каардынаты 51°11′30″ пн. ш. 30°28′55″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,1 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Дняпро → Чорнае мора

Краіны
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пры́пяць — рака ў Валынскай, Ровенскай і Кіеўскай абласцях Украіны, Брэсцкай і Гомельскай абласцях Беларусі, правы прыток Дняпра. Даўжыня 761 км[1], у межах Беларусі 500 км. Вадазбор 121 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 450 м³/с. Агульнае падзенне ракі 69,5 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,1 .

Назва

Згодна з найбольш пашыранай версіяй (належыць М. Фасмеру), назва Прыпяць значыць «пры-ток (Дняпра)» і звязаная з індаеўрапейскім *pet- «імкнуцца, кідацца»[2].

Асноўныя прытокі

Справа: Тур’я, Стаход, Весялуха, Стыр, Гарынь, Сцвіга, Убарць, Тур, Славечна, Жалонь, Тураў-Альгомельскі канал.

Злева: Піна, Ясельда, Скрыпіца, Бобрык 1, Цна, Лань, Случ, Бобрык 2, Пціч, Трэмля, Іпа, Тур’я, Чарабасаўскі канал.

На рацэ

Гарады: Пінск (порт), Мазыр (порт), Тураў (прыстань), Петрыкаў (порт), Нароўля (порт), Чарнобыль (порт).

Водзяцца: шчупак, акунь, плотка, лешч, лінь, карась залаты, верхаводка, гусцяра; каштоўныя — судак, галавень, падуст, сом.

Гідраграфія

Пачынаецца за 1 км на паўднёвы ўсход ад в. Галядзін Ковельскага раёна Валынскай вобласці на вышыні 168 м над узроўнем мора, цячэ ўздоўж Прыпяцкай нізіны на працягу 204 км па Украіне, 500 км — па Беларусі і астатнія 57 км — зноў па Украіне. Упадае з паўночнага ўсходу ў Кіеўскае вадасховішча. Рака суднаходная на ўсёй тэрыторыі Беларусі, навігацыя на працягу 240—270 сутак. Злучана Дняпроўска-Бугскім каналам з р. Мухавец (басейн Заходняга Буга), Агінскім каналам (не дзейнічае) — з Нёманам, Мікашэвіцкім каналам — з рачным портам Мікашэвічы. Вада ў рацэ гідракарбанатна-кальцыевага класа, умерана жорсткая, сярэдняй мінералізацыі.

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (1986) басейн ніжняга цячэння Прыпяці быў забруджаны радыенуклідамі. З месцаў, дзе пражыванне стала небяспечным для здароўя, насельніцтва эвакуіравана і створаны Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік. У сярэднім цячэнні Прыпяці, на тэрыторыі Жыткавіцкага, Петрыкаўскага і Лельчыцкага раёнаў, паблізу ракі знаходзіцца нацыянальны парк «Прыпяцкі».

Характарыстыкі гідралагічнага рэжыму ракі — расцягнутае веснавое разводдзе, кароткачасовая (100—120 сутак) летняя межань, якая парушаецца дажджавымі паводкамі і амаль штогоднімі асеннімі пад′ёмамі ўзроўню вады. На перыяд веснавога разводдзя прыпадае 60 %, летне-асеннюю межань — 24 %, зімовую — 16 % гадавога сцёку. Максімальныя ўзроўні вады — у 1-й палове красавіка. Вышыня пад′ёму ў верхнім цячэнні да 2 м, у сярэднім і ніжнім да 5 м, у межах вузкай поймы (каля Мазыра) да 7 м над самай нізкай межанню. Самыя нізкія ўзроўні звычайна ў верасні — кастрычніку. Замярзае амаль адначасова на ўсім працягу звычайна ў першай палове снежня, ачышчаецца ад лёду ў канцы сакавіка. Веснавы ледаход 4—8 сутак. Сярэднегадавы расход вады: каля вёскі Кораб’е (Столінскі раён, 310 км ад вытоку) — 119 м³/с, каля Турава — 264, Мазыра — 383; найбольшы — адпаведна 1760 (1932), 3990 (1979), 5670 (1895); найменшы — адпаведна 9,66 (1953), 38,6 (1954), 22 (1921).

У верхнім цячэнні.
Каля Мазыра.

Даліна слабавыразная, шырынёй 70—75 км; каля Мазырскай грады трапецападобнай формы, звужаецца да 5 км. Вылучаюцца пойма і 2 надпоймавыя тэрасы. Пойма развітая на ўсім працягу ракі; шырыня яе да воз. Любяж (Любязь, Валынская вобл.) 2—6 км, у Беларусі ў вусці Піны і Гарыні 16—18 км, ніжэй паміж в. Кажан-Гарадок Лунінецкага р-на і вусцем Сцвігі 8—9 км, уздоўж Мазырскай грады да в. Барбароў Мазырскага р-на звужаецца да 1 км і далей пашыраецца да 9 км. Першая надпоймавая тэраса развіта на ўсім працягу, адсутнічае толькі каля Петрыкава і Мазыра. Шырыня яе 1—8 км, у месцах упадзення буйных прытокаў да 18 км. Шырыня 2-й тэрасы ад 200—500 м да 28 км.

Рэчышча ў вярхоўі каналізаванае, на астатнім працягу звілістае, свабодна меандруе, шмат нізкіх пясчаных астравоў, старарэччаў, заліваў. На тэрыторыі Украіны ніжэй вусця р. Турыя збудаваны гідравузел, праз які частка сцёку Прыпяці адводзіцца ў Белаазёрскі канал для жыўлення Дняпроўска-Бугскага канала. Ніжэй гідравузла на невялікім працягу рэчышча месцамі перасыхае і ператвараецца ў азёрападобныя плёсы. Пераважная шырыня ракі ад вытоку да вусця р. Стаход 4—15 м, ніжэй па цячэнні 50—70 м, у нізоўі 100—250 м, пры ўпадзенні ў Кіеўскае вадасховішча 4—5 км. Да р. Бобрык 1 рэчышча Прыпяці нярэдка абвалаванае, у сярэднім цячэнні — прыродныя берагавыя валы (вышыня да 1,5 м).

Зноскі

Літаратура

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.
  • Прыпяць // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 604. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Прыпяць
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?