For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Бобрык 2.

Бобрык 2

Бобрык 2
Характарыстыка
Даўжыня 44 км
Басейн 710 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне вусце Азёрнага канала
 • Каардынаты 52°20′20″ пн. ш. 28°08′24″ у. д.HGЯO
Вусце Прыпяць
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Конкавічы
 • Каардынаты 52°09′10″ пн. ш. 28°41′31″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,4 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Гомельская вобласць
Раёны Петрыкаўскі раён, Жыткавіцкі раён
physical
Бобрык 2
Бобрык 2
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Бобрык 2, Бобрык Другі, Бобрыч — рака ў Беларусі, у Петрыкаўскім і Жыткавіцкім раёнах Гомельскай вобласці, левы прыток ракі Прыпяць (басейн Дняпра).

Даўжыня 44 км. Плошча вадазбору 710 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 .

Нягледзячы на відавочную сувязь з бел. бабёр рачная назва Бобрык можа быць і балцкага паходжання — як і назва бярэзінскай ракі Бобр.

На гэта паказвае назва бярэзінскай ракі Бабруя (> Бабруйка). У ёй корань Babr- (< Bebr-) звязаны з літоўскім babras, bebras «бабёр» і пашыраны балцкім гідранімічным фармантам -uj-. Гэты ж корань у літоўскіх гідронімах Babrūngas, Babrūnė, Babrinis, Babrūtė[1][2]. Далей да індаеўрапейскага кораня *bhe-bhros «бабёр»[3].

Недалёка ад утоку Бобрыка ў Прыпяць таксама ўцякаюць рэкі з балцкімі назвамі Ясельда, Піна, Цна, Лунія (Лань).

Асноўныя прытокі

[правіць | правіць зыходнік]

Справа: Вісліца, Азёрны канал, Капцэвіцкі канал. Злева: Капцэвіцкі канал, Міхедава-Грабаўскі канал.

Пачаткам ракі лічыцца вусце Азёрнага канала, якое знаходзіцца за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Капцэвічы Петрыкаўскага раёна. Цячэ па Прыпяцкай нізіне, упадае ў Прыпяць каля вёскі Конкавічы Петрыкаўскага раёна. Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, ніжэй вёскі Аголічы пераважна трапецападобная. Пойма на вялікім працягу невыразная (асушанае балота). Рэчышча каналізаванае на працягу 40,7 км. Берагі на натуральным участку рэчышча нізкія, пясчаныя. З ракі пачынаецца меліярацыйны канал Лукіч — левы прыток Прыпяці.

Зноскі

  1. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 177.
  2. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 55.
  3. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 136.
  • Гарбатоўскі Л. Н. Бобрык 2 // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 314. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Бобрык 2
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?