For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Друць.

Друць

Друць
Характарыстыка
Даўжыня 295 км
Басейн 5 020 км²
Расход вады 31,6 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 1 км на захад ад вёскі Раздольная Талачынскага раёна
 • Каардынаты 54°29′21″ пн. ш. 29°33′29″ у. д.HGЯO
Вусце Дняпро
 • Месцазнаходжанне на паўднёвай ускраіне горада Рагачоў
 • Каардынаты 53°03′25″ пн. ш. 30°01′46″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,4 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіёны Віцебская вобласць, Магілёўская вобласць, Гомельская вобласць
Басейн Друці з прытокамі Аслік, Вабіч, Грэза
Басейн Друці з прытокамі Аслік, Вабіч, Грэза
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Друць — рака ў Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях Беларусі, правы прыток Дняпра.

Даўжыня ракі 295 км. Плошча вадазбору 5020 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 31,6 м³/с. Агульнае падзенне ракі 105,2 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 .

Назва Друць старабалцкага паходжання[1].

Гідранімічная аснова *dru-t- паходзіць ад індаеўрапейскага *dreu- / *dru- «бегчы, імкнуцца», ад якога вытворнае і *droṷus «плынь». У стараеўрапейскай гідраніміі вядомыя аднакарэнныя рачныя назвы і з асновай Drut-, і з асновай Drav-[2][3].

З балцкай лексікі гэты корань і яго вытворныя з цягам часу зніклі, выціснутыя іншымі каранямі, і засталіся толькі ў гідраніміі. Найбольш паказальнае стараіндыйскае drutáḥ (< drutas) «бег». Таго ж паходжання балцкія гідронімы Dreverna, Drawanta, Drawing[4].

Назву Друць можна прыблізна перадаць як «Плыткая (рака)».

Ад таго ж кораня *dru- назва ракі Друя (*dru-j-)[5]. Ад роднаснага яму *droṷus назвы Адроў, Сухадроўка.

У басейне Друці балцкія назвы маюць рэкі Няропля, Домса, Рэкта. Адразу справа ад цячэння Друці — рэкі з балцкімі назвамі Клява, Пліса, Можа, Ала, Дабасна.

Асноўныя прытокі

[правіць | правіць зыходнік]

Справа: Аслік, Малыш, Вядзерка, Даўжанка, Вепрынка, Белая, Дабрыца, Каменка. Злева: Крывая, Няропля, Вабіч, Арлянка, Балонаўка, Грэза, Узбінка.

Гарады: Талачын, Круглае, Бялынічы, Рагачоў. Вёскі: Друцк. Вадасховішчы: Талачынскае, Чыгірынскае, Цяцёрынскае. Зоны адпачынку: Чыгірынка, Маліна, Друць, Лужкі.

У 1948 годзе на рацэ Друць была пабудавана і пушчана ў эксплуатацыю малая гідраэлектрастанцыя калгаса «Перамога» Ляснянскага сельсавета, на цяперашні момант не існуе[6].

Пачынаецца за 1 км на захад ад вёскі Раздольная Талачынскага раёна, вусце на паўднёвай ускраіне Рагачова. Агульная даўжыня рачной сістэмы Друці складае 2000 км, густата рачной сеткі — 0,39 км/км³. Вадазбор у вярхоўі — ў межах Аршанскага ўзвышша, на астатнім працягу — ва ўсходняй частцы Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Суднаходная ніжэй плаціны Чыгірынскага вадасховішча (за 84 км ад вусця) у паўнаводны перыяд.

Асаблівасці рэжыму — вельмі выразнае веснавое разводдзе, на якое прыпадае 54 % гадавога сцёку. Веснавы пад’ём узроўню вады інтэнсіўны (7—10 сутак), найвышэйшы ўзровень разводдзя ў пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанню 2,5—2,8 м. Веснавы ледаход доўжыцца каля 3 сутак. Рака прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.

Даліна Друці да ўпадзення ракі Крывая невыразная, ніжэй трапецападобная, шырынёй 1,5—2,5 км. Схілы парэзаныя, вышыня іх 8—30 м, да гарадскога пасёлка Бялынічы адкрытыя і пад ворывам, ніжэй па цячэнні пераважна пад лесам. Левы схіл больш спадзісты, правы ўмерана стромкі, нярэдка абрывісты. Пойма пераважна двухбаковая (на асобных участках у нізоўі левабярэжная, у верхнім цячэнні часткова затопленая Цяцёрынскім, у ніжнім — Чыгірынскім вадасховішчамі), адкрытая, лугавая. Паверхня поймы ў прырэчышчавай частцы роўная, месцамі ўзгорыстая, перасечаная старыцамі, асушальнымі канавамі, лагчынамі.

Рэчышча каналізаванае на 2 участках у вярхоўі: ад вёскі Навасёлкі да горада Талачын (7 км) і ад пункта за 0,4 км ніжэй моста на аўтамабільнай дарозе МінскМасква да аграгарадка Друцк (8,6 км). На астатнім працягу моцна-звілістае, свабодна меандруе, ніжэй упадзення ракі Вабіч разгалінаванае на пратокі і рукавы з шматлікімі старыцамі і залівамі. Шырыня ракі ў межань у вярхоўі 10—20 м, ніжэй — 30—50 м. Берагі пераважна стромкія, месцамі абрывістыя, вышынёй 1—2,5 м (на лукавінах 3—5 м), у вусцевай частцы спадзістыя, вышынёй да 1 м.

  1. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 185.
  2. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 204—205.
  3. H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 44—45, 55, 65.
  4. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1980. — С. 90—91.
  5. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1980. — С. 92.
  6. Газета паведамляла… : па старонках Круглянскай раённай газеты «Ленінскі сцяг» // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Круглянскага р-на. — Мн., 1996. — С. 481.
  • Бычук С. Ф. Друць // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Друць
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?