For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Малая гідраэлектрастанцыя.

Малая гідраэлектрастанцыя

Малая гідраэлектрастанцыя, малая ГЭС, міні ГЭС, МГЭСгідраэлектрастанцыя, якая мае параўнальна невялікую вызначаную магутнасць. Пэўнай агульнапрынятай ва ўсіх краінах вялічыні вызначанай магутнасці для прылічэння гідраэлектрастанцый да катэгорыі малых няма. Часцей да малых гідраэлектрастанцый прылічваюць гідраэнергетычныя ўстаноўкі, вызначаная магутнасць якіх не перавышае 5 МВт (Аўстрыя, Германія, Польшча, Іспанія і інш.). У Латвіі і Швецыі, малымі лічаць ГЭС вызначанай магутнасцю да 2 МВт, у некаторых іншых краінах – да 10 МВт (Грэцыя, Ірландыя, Партугалія). Час ад часу адбываюцца змены класіфікацыі, у ЗША, дзе былі прынятыя меры стымулявання развіцця малой гідраэнергетыкі (праз спрашчэнне ліцэнзійнай працэдуры афармлення праектаў будынкаў малых ГЭС), першапачаткова да іх прылічвалі ГЭС вызначанай магутнасцю да 5 МВт, затым верхняя мяжа была павялічаная да 15 МВт, а ў 1980 іх максімальная вызначаная магутнасць была абмежаваная 30 МВт. У СССР паводле БНіП 2.06.01-86 да малых прылічвалі ГЭС, вызначанай магутнасцю да 30 МВт пры дыяметры працоўнага кола турбіны да 3 м. У Беларусі малымі электрастанцыямі лічацца электрастанцыі з вызначанай магутнасцю да 6 МВт, а канцэрн «Белэнерга» мусіць разлічвацца з малымі электрастанцыямі за пастаўленную электраэнергію па падвоенных тарыфах.[1] Прыкладна так і ў Латвіі, дзяржава гарантуе закуп электраэнергіі ад малых ГЭС па падвойным тарыфе на працягу 8 гадоў пасля ўводу ў эксплуатацыю.[2] З малых ГЭС умоўна вылучаюць мікра ГЭС, вызначаная магутнасць якіх не перавышае 0,1 МВт, і піка ГЭС, вызначаная магутнасць якіх не перавышае 0,05 МВт.

У Швецыі дзейнічае 1,35 тыс. малых ГЭС (2006), якія выпрацоўваюць 10% неабходнай краіне электраэнергіі, у Кітаі каля 83 тыс. малых ГЭС (2006). У Беларусі да стварэння адзінай Беларускай энергетычнай сістэмы існавала 179[3] малых ГЭС агульнай вызначанай магутнасцю 21 тыс. кВт са штогадовай выпрацоўкай электрычнасці 88 млн. кВт*г[4], якія забяспечвалі электраэнергіяй сельскую гаспадарку, пасля большасць з іх была закінутая, цяпер робяцца спробы ўзнавіць іх. (Гл. таксама: Гідраэнергетыка Беларусі) У Расіі ААТ «ГідраАГК» лічыць за малыя гідраэлектрастанцыі вызначанай магутнасцю меней за 25 МВт. Будаўніцтва падобных станцый вулучана кампаніяй ў асобную праграму, аператарам якой з'яўляецца дачэрняя арганизацыя прадпрыемства — фонд «Новая энергія».[5] Паводле праграмы, да 2010 запланавана ўвесці ў эксплуатацыю малых ГЭС агульнай вызначанай магутнасцю 150 МВт, а да 2020 — не менш чым 1000 МВт.[6]

Зноскі

  1. Пастанаўленне СМ РБ ад 24.04.1997 №400 "Аб развіцці малой і нетрадыцыйнай энергетыкі".
  2. "Закона аб энергетыцы" ад 3.9.1998.
  3. Работай, сила малых рек // Рэспубліка № 250(4187). 2007, 17 студз. (са слоў нам. старшыні Мінаблвыканкама Анатолія Мірчука)
  4. Основы энергосбережения: Курс лекций / Свидерская О.В. – 3-е издание – Мн.:Академия управления при Президенте Республики Беларусь, 2004. –296 с. Гл.3. Разд.3.
  5. Состоялся пуск Амсарской ГЭС // Журналистам: Новости 24 декабря 2007(недаступная спасылка) — Эл. версія на афіцыйнай старонцы ААТ "ГідраАГК"
  6. Цели и задачи Программы: План ввода мощностей Архівавана 5 сакавіка 2016. — Эл. версія на афіцыйнай старонцы фонда «Новая энергія»
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Малая гідраэлектрастанцыя
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?