For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Заходні Буг.

Заходні Буг

Прапануецца перанесці ў Буг.Магчыма, назва не адпавядае нормам мовы або правілам наймення артыкулаў у Вікіпедыі.Абмеркаваць перанос можна на старонцы размоў, старонцы Вікіпедыя:Да перайменавання. Перайменаваць у прапанаваную назву.
Заходні Буг
укр. Західний Буг, польск. Bug
Буг ля горада Уладава
Буг ля горада Уладава
Характарыстыка
Даўжыня 772 км
Басейн 39 420 км²
Расход вады 110 м³/с
Вадацёк
Выток Падольскае ўзвышша
 • Каардынаты 49°53′34″ пн. ш. 25°01′00″ у. д.HGЯO
Вусце Нараў
 • Каардынаты 52°30′24″ пн. ш. 21°05′04″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Нараў → Вісла → Гданьская бухта

Краіны
physical
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Заходні Буг, Буг (укр.: Захiдний Буг, польск.: Bug) — рака ва Украіне, Беларусі і Польшчы, левы прыток Нарава. Даўжыня — 772 км, у межах Беларусі — 154 км. Вадазбор — 39,4 тыс. км², у межах Беларусі — 10,4 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады на мяжы Беларусі з Украінай складае каля 50 м³/с, пры выхадзе за мяжу краіны — 100 м³/с, каля г. Вышкаў (Польшча) — 127 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні — 0,3 .

Назва

Тадэвуш Лер-Сплавінскі катэгарычна размяжоўвае назвы Заходні Буг (польск.: Bug) і Паўднёвы Буг (польск.: Boh), лічачы іх этымалагічна рознымі. Ён звязвае Паўднёвы Буг з бег «цячэнне» і нямецкім Bach — «ручай», прыводзіць «багно», «балота». Назву Заходняга Буга ён лічыць балта-славянскай, прыцягваючы сюды ж Дарагабуж і інш., выводзячы з магчымай асновы boug — «адхіляюся, выгінаюся». Адсутнасць здавальняючай этымалогіі адкрыла прастору для беспадстаўных здагадак. А. Брукнер адрадзіў наіўную сярэдневяковую этымалогію з гоцкага «пярсцёнак», А. Пагодзін звязаў з літоўскім bangus «страшэнны» , Ю. Сташэўскі — з лацінскім fugio «бягу» і г. д. У В. А. Жучкевіча: «Значэнне асновы, магчыма, „выгіб, выгін ракі“, блізкае да „лукі“ . Відаць, тая ж аснова ў дацкай і нямецкай buchtig — „звiлiсты“». А. М. Трубачоў дае такое тлумачэнне: «Буг, стар.-руск. Богъ. Гэта назва Паўднёвага Буга не мае адзінай этымалогіі. Пар. меркаванне аб ір. паходжанні ў сувязі з данскім гідронімам Багучар». П. Д. Цімашэнка гаворыць, што ў басейне р. Буг звычайна гэтую назву вымаўляюць як Бог, бо ў мінулым узнікала асацыяцыя з міфалагічнай істотай, і ўвогуле рэкі ўспрымаліся нашымі продкамі як паняцці адушаўлёныя, персаніфікаваныя. В. А. Ніканаў, падсумоўваючы розныя этымалагічныя версіі, прыходзіць да высновы, што «паходжанне назвы застаецца няясным»[1].

Гідраграфія

Пачынаецца на заходніх схілах Падольскага ўзвышша каля в. Вэрхабуж Львоўскай вобласці Украіны, упадае ў Загжынскае вадасховішча на рацэ Нараў у Польшчы.

Паўднёвая частка вадазбору на Падольскім узвышшы, заходняя — у межах Люблінскага ўзвышша. Сярэдняе цячэнне праходзіць па Брэсцкім Палессі і Прыбужскай раўніне. Паўночная частка вадазбору на Мазавецка-Падляскай нізіне. Грунты пясчаныя, супясчаныя, у верхняй частцы і на ўзвышшах сугліністыя. Шмат азёр, найбольшыя Свіцязь, Пулямецкае, Лукі (Украіна), Арэхаўскае і Олтушскае (Беларусь).

У верхнім цячэнні (да ўпадзення ракі Уладаўка) даліна выразная, шырынёй 1 км, месцамі 2—3 км. Пойма вузкая, перарывістая, часта парэзаная старыцамі. Рэчышча звілістае, шырыня ракі ў межань ад 5—10 да 40—50 м. У сярэднім цячэнні (да ўпадзення ракі Мухавец) Буг выходзіць на раўніну. Даліна шырынёй 3—4 км. Пойма нізкая, шырокая, часта зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Шырыня ракі 50—75 м. На ніжнім участку даліна выразная, шырыня 1—1,5 км. Пойма вузкая, часта перарывістая. Шырыня ракі на асобных участках дасягае 200—300 м. У наваколлі Мельніка даліна перасякае пояс напорных марэн сожскага зледзянення, адкуль ледавіковыя воды некалі накіроўваліся на ўсход[2].

На веснавы перыяд прыпадае 30-35 %, летне-асенні 45-50 % гадавога сцёку. Веснавое разводдзе (працягласць 1—2 месяцы) звычайна ў пачатку сакавіка, найбольшы ўзровень разводдзя ад 3 м да 6 м. У верхнім цячэнні ракі паводкі часам перавышаюць разводдзе. Летам і ўвосень назіраюцца дажджавыя паводкі, зімой мяшаныя (ад раставання снегу пры адлігах і ад дажджоў). Межань кароткая, перарывістая. Замярзае ў канцы снежня, лёд трымаецца да 2-й паловы сакавіка. Сярэднегадавы расход вады на мяжы Украіны з Беларуссю каля 50 м³/с, пры выхадзе за межы Беларусі 100 м³/с, каля г. Вышкаў (Польшча) 127 м³/с.

Суднаходства ў ніжнім цячэнні. Заходні Буг праз раку Мухавец, Дняпроўска-Бугскі канал і раку Піну злучаны з Прыпяццю, а праз Нараў, яго прыток Бебжу, Нету і Аўгустоўскі канал — з ракой Чорная Ганча, прытокам Нёмана).

Асноўныя прытокі

Справа: Луг, Капаеўка, Мухавец, Лясная, Пульва, Нурэц, Брок.

Злева: Полтва, Салокія, Букава, Гужва, Угерка, Кшна, Лівец.

На рацэ

Буг з’яўляецца мяжой Польшчы з Украінай і Беларуссю. З 1 мая 2004 г. з’яўляецца ўсходняй мяжой Еўрапейскага Саюза. Памежныя пераходы на мяжы Беларусі і Польшчы: Клейнікі—Кукурыкі, Брэст—Цярэспаль, Дамачава—Славатычы, Тамашоўка—Уладава; на мяжы Украіны і Польшчы: Любамль—Хэлм, Усцілуг—Хрэбешаў.

На рацэ знаходзяцца гарады: Буск, Каменка-Бугская, Сасноўка, Чэрванаград, Сокаль, Усцілуг, Брэст (порт), Уладава, Цярэспаль, Драгічын, Вышкаў.

Галерэя

Зноскі

  1. Н. Р. Смаль. Гідранімія басейна Заходняга Буга. Весці Акадэміі навук Беларусі: Серыя гуманітарных навук. Выпускі 1-4. — Навука і тэхніка. 1995
  2. Kondracki J. Geografia regionalna Polski. — Warszawa: PWN, 2002

Літаратура

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Дрозд В. В. Буг, Заходні Буг // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 345. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  • Захо́дні Буг, Буг // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 176. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.
  • Забокрицкая М. Р., Хильчевский В. К., Манченко А. П. Гидроэкологическое состояние бассейна Западного Буга на территории Украины. — Киев: Ника-центр, 2006. — 184 с.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Заходні Буг
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?