Ручай
![](https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/99/Butchers_creek_-_omeo04.jpg/150px-Butchers_creek_-_omeo04.jpg)
Ручай — невялікі вадацёк, звычайна шырынёй ад некалькіх дзесяткаў сантыметраў да некалькіх метраў. Звычайна даўжыня ручая не перавышае некалькі кіламетраў, а глыбіня рэдка перавышае 1,5 метра. Хуткасць ручаёў, як правіла, досыць вялікая (некалькі метраў у секунду).
Ручаі ўтвараюцца ад сцёку дажджавых, талых вод або пры выхадзе на паверхню падземных вод. Ручаі часцей за ўсё ўпадаюць у рэкі ці азёры.
Літаратура
- Ручай // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 478. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Гл. таксама
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ручай
- Вадацёк
- Рака
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.