For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Валянціна Мікалаеўна Пашкевіч.

Валянціна Мікалаеўна Пашкевіч

Валянціна Мікалаеўна Пашкевіч
Дата нараджэння 5 лютага 1916(1916-02-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 сакавіка 2004(2004-03-25) (88 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Род дзейнасці педагог, лексікограф, грамадская дзяячка
Месца працы
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Валянціна Мікалаеўна Пашкевіч, у дзявоцтве Жукоўская (5 лютага 1916, Казельск, Калужская губерня — 25 сакавіка 2004) — беларускі педагог, лексікограф, грамадска-культурны дзеяч беларускай дыяспары ў Канадзе.

Біяграфія

Урад і рэвізійная камісія Беларускага студэнцкага саюза ў Вільні. Валянціна Жукоўская сядзіць другая злева.

Нарадзілася ў беларускай сям’і з Пружанаў, якая ў час Першай сусветнай вайны апынулася ў бежанстве ў Расіі. У 1919 г. вярнулася з бацькамі на радзіму. У Пружанах на выдатна скончыла польскую сямігодку, а затым гімназію гуманістычнага тыпу імя Адама Міцкевіча. У 1935 г. паступіла на класічны факультэт Універсітэта Стэфана Баторыя ў Вільні, стала сяброўкай Беларускага студэнцкага саюза, дзе выконвала абавязкі скарбніка. Пасля двух гадоў вучобы перавялася на фізіка-матэматычны факультэт.

У 1939 г. пры садзейнічанні вядомай асветніцы Кацярыны Стаўбуннік пачала выкладаць беларускую мову ў былой польскай гімназіі і на курсах для настаўнікаў. У 1944 г. вымушана выехаць у Германію, працавала ў перакладчыцкім бюро «Вінета». Пасля вайны аказалася ў лагеры для перамешчаных асоб у Ватэнштэце. Выкладала ў беларускай гімназіі імя М. Багдановіча фізіку, з’яўлялася сцяжной беларускага жаночага скаўтынгу.

З ліпеня 1949 г. — у Таронта (Канада). У 1950 г. на другім з’ездзе Згуртавання беларусаў Канады выконвала абавязкі сакратара. Выйшла замуж за Міхася Пашкевіча. Пазней — разам з мужам — у Беларускім нацыянальным аб’яднанні. У 1950—1960 гг. — арганізатар і кіраўнік беларускага танцавальнага ансамбля. Пасля арганізуе і 15 год кіруе беларускай суботняй школай пры царкве Св. Ефрасінні Полацкай у Таронта.

Склала «Першую чытанку пасьля лемантара для беларускіх дапаўняльных школаў» (Кліўленд, 1968). Яна аўтар англамоўнага падручніка «Беларуская мова = Fundamental Byelorussian». Таронта, 1974. Т. 1; 1978. Т. 2) — адзінага сістэматычнага і найбольш поўнага курса беларускай мовы за межамі Беларусі. Падручнік абапіраецца на правапіс Б. Тарашкевіча з пазнейшымі ўдакладненнямі, прынятымі на эміграцыі пад уплывам Я. Станкевіча і А. Адамовіча. Падрыхтавала вялікі (каля 50 тыс. слоў) «Ангельска-беларускі слоўнік». Апублікавала артыкул «Навучаньне беларускае мовы ў англямоўным асяродзьдзі» (1983).

Памерла 25 сакавіка 2004 года ў Таронта. Пахавана на Trafalgar Lawn Cemetery (Оквіл, Антарыа).[1]

Зноскі

Літаратура

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Валянціна Мікалаеўна Пашкевіч
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?