For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Таронта.

Таронта

Таронта
англ.: City of Toronto
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1750
Плошча
  • 630,21 км²
Вышыня цэнтра
76 ± 1 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 2 794 356 чал. (2021)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
416, 647, 437
Паштовыя індэксы
M
Афіцыйны сайт
toronto.ca (англ.)
Таронта на карце Канады
Таронта (Канада)
Таронта
Таронта (Канада)
Таронта
Вежа CN

Таро́нта[2] (англ.: Toronto, афіц.: Toronto Metropolitan Municipality, ІРА: /təˈrɒntoʊ/, мясцовае вымаўленне [ˈtrɑnoʊ] альбо [təˈɹɑnoʊ]) — найбуйнейшы горад Канады, сталіца правінцыі Антарыа. Стаіць над возерам Антарыа. Насельніцтва ў межах горада: 2 503 тыс. (2006). Разам з прыгарадамі насельніцтва Таронта складае 5 556 тыс. чалавек. Таронта з’яўляецца міжнародным фінансавым цэнтрам, а таксама адным з галоўных прамысловых, гандлёвых, адукацыйных, турысцкіх і спартыўных цэнтраў краіны.

Паводле даследаванняў, праведзеных «Economist Intelligence Unit» i «Mercer Human Resource Consulting», Таронта з’яўляецца адным з найболей камфортных гарадоў свету па прычыне нізкай крымінальнасці, чыстага навакольнага асяроддзя, высокага ўзроўню жыцця і дабразычлівага стаўлення жыхароў да людзей іншага паходжання.

Першае паселішча заснавана ў 1720 годзе французамі дзеля гандлю футрам. У 1750—1751 гадах французы будуюць Fort Rouillé — форт Таронта. Гэта была невялікая пабудова з 10-15 жаўнерамі. У 1763 годзе ўся Новая Францыя, уключаючы форт Таронта, перайшла пад брытанскае валоданне. У 1787 годзе Карона (брытанская ўлада) набыла ў індэйцаў племяні місісага зямлю навокал Таронта за 1700 фунтаў. 1793 год быў адзначаны пабудовай брытанцамі форта Ёрк, які лічыцца першым сапраўды гарадскім паселішчам, а ў 1834 годзе Ёрк быў перайменаваны ў Таронта. На пачатку ХХ стагоддзя горад налічваў 200 тыс. жыхароў. Тады ж горад набыў мянушку Парсюкгорад (Hogtown) за тое, што тут былі найвялікшыя парсюковыя бойні ў Брытанскай Імперыі. У горадзе знаходзіцца найвышэйшае (да верасня 2007 года) збудаванне свету — Сі-Эн Таўэр.

Паводле перапісу 2006 года, англійская мова была роднаю моваю 56,2 % жыхароў Таронта разам з прыгарадамі. За ёй ішлі італьянская мова з 3,8 % жыхароў, кітайская мова з 3,5 %, кантонскі дыялект з 3,4 %, пенджабская мова з 2,7 %, тагальская мова з 2,2 %, партугальская мова з 2,2 %, іспанская мова з 2,2 %, урду з 2,1 %, тамільская мова з 1,9 %, польская мова з 1,6 %, французская мова з 1,4 %, руская мова з 1,3 %, фарсі з 1,3 %, паўночныя дыялекты кітайскай мовы з 1,3 %, арабская мова з 1,2 % і гуджараці з 1,1 %.

Для 200 жыхароў Таронта і прыгарадаў роднаю з’яўляецца беларуская мова[3].

Паводле перапісу 2006 года ў Таронта разам з прыгарадамі жывуць 2 320 тыс. імігрантаў, якія складаюць 45,4 % ад усяго насельніцтва. Найвялікшая суполка сярод імігрантаў — людзі, што нарадзіліся ў Індыі, якія складаюць 4,4 % ад агульнага насельніцтва Таронта разам з прыгарадамі і 9,6 % ад усіх імігрантаў. Затым ідуць выхадцы з Кітаю (8,2 % ад усіх жыхароў і 7,3 % ад імігрантаў), Італіі (адпаведна 2,6 % і 5,6 %), Філіпін (2,6 % і 5,4 %), Вялікабрытаніі (2,5 % ад усіх жыхароў і 5,6 % ад імігрантаў), Ганконгу (2,0 % ад усіх жыхароў і 4,4 % ад імігрантаў), Ямайкі (1,8 % ад усіх і 4,0 %), Пакістану (1,7 % і 3,7 %), Шры Ланкі (1,7 % і 3,7 %), Партугаліі (1,5 % і 3,3 %), Гаяны (1,4 % і 3,0 %), Польшчы (1,3 % і 2,9 %), В’етнаму (1,1 % і 2,5 %).

3 920 жыхароў Таронта і прыгарадаў нарадзіліся на Беларусі (0,2 % ад імігрантаў). З іх 600 чалавек прыехалі ў Канаду да 1991 года, 500 чал. у перыяд 1991—1995 гадоў, 1 320 чал. у перыяд 1996—2000 і 1 505 чал. у перыяд 2001—2006 гадоў[4].

Паводле перапісу 2001 года 61,1 % жыхароў — хрысціяне (31,1 % — католікі, 21,1 % — пратэстанты, 5 % — праваслаўныя і 3,9 % — іншыя хрысціяне), 6,7 % жыхароў — мусульмане, 4,8 % — індусы, 4,2 % — іўдзеі, 2,7 % — будысты. 18,7 % жыхароў не маюць рэлігіі.

Год Колькасць
1861 44 821
1891 181 200
Год Колькасць
1971 712 800 [5]
1981 599 000 [6]
Год Колькасць
2000 3 480 000 [7]
2011 2 615 060 [8]
Год Колькасць
2016 2 731 571 [9]
2021 2 794 356 [1]
  • Царква Святога Кірылы Тураўскага

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. а б https://www12.statcan.gc.ca/census-recensement/2021/dp-pd/prof/details/page.cfm?Lang=F&SearchText=toronto&GENDERlist=1,2,3&STATISTIClist=1&DGUIDlist=2021A00053520005&HEADERlist=1
  2. БелЭн 2002.
  3. « Detailed Mother Tongue (148), Single and Multiple Language Responses (3) and Sex (3) for the Population of Canada, Provinces, Territories, Census Metropolitan Areas and Census Agglomerations, 2006 Census — 20 % Sample Dat»(недаступная спасылка)
  4. «Place of birth for the immigrant population by period of immigration, 2006 counts and percentage distribution, for census metropolitan areas and census agglomerations — 20 % sample data» Архівавана 24 сакавіка 2009.
  5. Торо́нто // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 26. — С. 112, 113.
  6. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / под ред. В. М. Котляков — 3-е изд. — М.: Большая российская энциклопедия, 2003. — 903 с. — ISBN 5-85270-216-1
  7. Торо́нто // Большой словарь географических названий / под ред. В. М. КотляковЕкатеринбург: Русское географическое общество, 2003. — С. 648. — 832 с. — ISBN 5-94799-148-9
  8. Canada 2011 Census
  9. Canada 2016 Census
  • Таро́нта // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 442. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Торо́нто // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 112—113. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Торо́нто // Большой словарь географических названий (руск.) / Гл. ред. В. М. Котляков. — Екатеринбург: У-Фактория, 2003. — С. 648. — 832 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-94799-148-9.
  • Торо́нто // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 484. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
  • Торо́нто // Энциклопедический географический словарь (руск.). — М.: РИПОЛ классик, 2011. — С. 678. — 800 с. — (Словари но­вого века). — 5 000 экз. — ISBN 978-5-386-03063-6.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Таронта
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?