For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Беларусы Канады.

Беларусы Канады

Беларуская царква ў Таронта

Беларусы Канады (англ.: Belarusians in Canada) — гэта грамадзяне Канады або асобы, якія пражываюць у Канадзе, беларускага паходжання.

Колькасць і рассяленне

[правіць | правіць зыходнік]

У 1934 годзе «Беларусь працы» паведамляла:[1]

Паводле апошняга статыстычнага перапісу насельніцтва, у Канадзе (Амерыка) пражывае блізу 20 тысяч беларусаў праваслаўных і звыш 10 тысяч каталікоў.

Але, як зазначаецца ў газеце, гэтыя лічбы няпоўныя, бо частка запісалася рускімі, а частка палякамі. Таксама частка называла проста месца нараджэння (Віленшчына, Горадзеншчына), з-за чаго іх запісвалі палякамі.

Паводле перапісу насельніцтва 2011 года налічвалася 15 565 канадцаў, якія сцвярджалі сваё беларускае паходжанне[2]. Паводле перапісу 2016 такіх асобаў налічвалася 20 710[3].

Рэгіёны са значнай колькасцю: Антарыа і Квебек.

Сяляне з Беларусі пачалі перасяляцца ў Канаду ў канцы ХІХ — пач. ХХ ст. Пасля 1907 яны сяліліся ў правінцыях Ньюфаўндленд, Новая Шатландыя, Нью-Брансуік, Квебек, Антарыа, Манітоба, Саскачэван, Альберта, Брытанская Калумбія і працавалі пераважна ў сельскай гаспадарцы, золатаздабычы, на лесанарыхтоўках і інш. Паводле Гомстэд-акта тыя з іх, хто жадаў, атрымлівалі да 65 га зямлі і праз 3 гады станавіліся яе ўласнікамі.

Канадская статыстыка не вылучала беларусаў асобна, а фармальна (часцей па канфесійнай прыналежнасці) далучала да рускіх ці палякаў; і яны далучаліся да рускіх, польскіх і ўкраінскіх нацыянальных арганізацый. У 1911 беларусы складалі значную частку рускіх таварыстваў, з іх дапамогай у 1913 у Таронта заснавана парафія Рускай праваслаўнай царквы, Рускі прафесійны клуб. У польскіх асяродках яны таксама хутка асіміляваліся.

У 1918—39 у Канаду перасяляліся пераважна выхадцы з Заходняй Беларусі (напр., каля 30 тыс. у 1926—30). Пасля 1931 паток беларускіх эмігрантаў зменшыўся з-за сусветнага эканамічнага крызісу.

Культурна-мастація гурткі беларускіх вясковых інтэлігентаў у Таронта і Вініпегу былі часовымі і нетрывалымі. У 1930 выхадцы з Заходняй Беларусі заснавалі Федэрацыю рускіх канадцаў, уваходзілі ў Рускі рабочы клуб імя М. Горкага ў Таронта і інш. Для беларусаў выходзілі на рускай мове «Вестник» і газета «Канадский гудок», у якой быў «Беларускі куток» (выйшлі 4 нумары).

Пасля Другой сусветнай вайны ў Канадзе апынуліся каля 60 тыс. беларусаў, сярод іх ветэраны Другога корпуса арміі Андэрса. Яны падпісвалі 2-гадовыя кантракты на працу ў сельскай гаспадарцы. Пасляваенная беларуская эміграцыя вылучалася нацыянальнай свядомасцю, актыўнасцю. У 1946—71 у Канаду прыехала каля 48 тыс. беларусаў, якія найболш кампактна пасяліліся ў Таронта, Садбуры, Манрэалі, Вініпегу.

Грамадскую, навуковую і культурна-асветную работу вялі Згуртаванне беларусаў Канады (ЗБК), Беларускае нацыянальнае аб’яднанне (БНА), Згуртаванне беларусаў правінцыі Квебек (да 1952 называлася Згуртаванне беларусаў у Манрэалі), Беларускі нацыянальны камітэт у Вініпегу (1950—80), сектар рады Беларускай Народнай Рэспублікі (з пач. 1950-х), Беларускі вызвольны фронт (1957—70-я), Беларуская каса самапомачы (1953 — сярэдзіна 1970-х), Беларуская самапомач у Ошаве (з 1961), Згуртаванне беларускіх жанчын Канады, Высакашкольная стыпендыяльная фундацыя (1967—70-я), Згуртаванне беларускай моладзі Канады (1967—70), Беларускі інстытут навукі і мастацтва (БІНіМ) у Таронта, Каардынацыйны камітэт беларусаў Канады (ККБК), Саюз беларускай моладэі Канады (1970—78), Канадскае таварыства «Беларусь» (з 1988), Канадскі фонд дапамогі ахвярам Чарнобыля, Беларускі рэлігійна-грамадскі цэнтр у Таронта (з 1959), цэнтр адпачынку «Слуцак» (з 1969).

Беларусы Канады адзначаюць нацыянальныя святы — Дзень незалежнасці Беларусі (з 1970 улады Таронта афіцыйна абвяшчаюць 25 сакавіка беларускім днём), Дзень герояў Беларусі, гістарычныя падзеі, юбілеі дзеячаў беларускай літаратуры і мастацтва. Яны ўдзельнічаюць у міжнацыянальных мерапрыемствах, традыцыйных фестывалях, карнавалах, канцэртах, у т.л. штогадовых святкаваннях Дня Канады (Ошава), Ошаўскім народным фестывалі (з 1961), фестывалях «Бацькаўшчына» (Атава, 1970—80-я) і ў Бэры (э 1990). Саюз беларускай моладзі Канады, ККБК, Згуртаванне беларускіх жанчын удзельнічалі ў арганізацыі беларускага павільёна «Менск» (Таронта).

На выставах у Канадзе свае творы прадстаўлялі беларускія мастакі Г. Русак, І. Сурвіла, П. Мірановіч, В. Жаўняровіч, А. Кляшчук. У час Тыдня студый у Атаўскім універсітэце (1975), на святкаванні 1000-годдзя дзяржаўнасці Беларусі (1988) прайшлі выставы беларускага народнага мастацтва. Беларускае самадзейнае мастацтва на розных культурных імпрэзах прадстаўлялі гурток беларускай народнай песні і танца ў Вініпегу (1951), злучаны беларуска-ўкраінскі мужчынскі хор «Думка» (1953), хары «Жалейка» (1956), «Прамень» (1955), ансамбль народнай песні і танца (1954). Пры ЗБК працавалі танцавальныя гурткі моладзі і дзяцей, курсы беларусаведы (1951—53, Таронта). 3 дапамогай беларусаў створаны беларускія літаратурныя фонды публічных бібліятэк у Таронта і Вініпегу, беларускія аддзелы ў Канадскім музеі цывілізацыі і Нацыянальным этнаграфічным музеі.

3 1952 беларусы Канады ўдзельнічаюць у сустрэчах беларусаў Паўночнай Амерыкі. У 1958, 1962, 1965 адбыліся сустрэчы беларусаў Лондана (Канада) і Дэтройта (ЗША). У 1996 каля г. Мідленд адкрыты Беларускі мемарыяльны комплекс, да якога штогод ажыццяўляюць паломніцтва беларусы з розных краін.

Творы беларускіх пісьменнікаў і падручнікі выдаюць Беларускі выдавецка-мастацкі клуб «Пагоня», выдавецкі камітэт пры ККБК, Фонд беларускіх падручнікаў, выдавецкі фонд успамінаў з беларускага жыцця. Беларуская перыёдыка прадстаўлена газетамі «Беларускі эмігрант», «Беларускі голас», старонкай «Весткі з Канады» ў газеце «Беларус» (ЗША), часопісамі «Баявая ўскалось» (1949—50 у Германіі, 1954—81 у Таронта), «Зважай», «Палессе» (1955—58), «Прамень» (з 1992), «Інфа ЗБК» (э 1995), «Дзяцел» (1952—53), «Народным шляхам» (1951—54), бюлетэнем «Бээнэравец» (1952).

Беларускія радыёперадачы пачыналіся з невялікіх выступленняў на радыё ў Лондане, Садбуры, Таронта і інш. Радыё СіБіСі з 1955 на нацыянальныя святы перадае канцэрты беларускіх песень і танцаў. У 1959 — пач. 1970-х гадоў працавала беларуская радыёстанцыя ў Оўквілі.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Беларусы ў Канадзе.(бел. (тар.)) // Беларусь працы. — 26 траўня 1934 г.. — № 5. — С. 2.
  2. Statistics Canada. 2011 National Household Survey: Data tables. Праверана 11 February 2014.
  3. Statistics Canada. 2016 Census Profile, 2016 Census. Праверана 18 February 2020.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Беларусы Канады
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?