For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Беларусы Малдовы.

Беларусы Малдовы

Беларусы ў Малдове — нацыянальная меншасць у Малдове. Складае каля 20 тыс. чалавек, ці 0,5 % насельніцтва краіны.

Гісторыя з’яўлення беларускай дыяспары ў Малдове малавядомая. Міграцыя беларусаў у Малдову была нязначнай як у 1416 стст., калі левабярэжная частка Малдовы ўваходзіла ў склад ВКЛ, гэтак і ў 1819 стст., калі частка Малдовы была захопленая Расіяй. У 1374 годзе на пасад Малдаўскага княства быў запрошаны ліцвінскі князь Юрый Карыятавіч, які, праўда, быў атручаны ў тым самым годзе.

Невялікая ўстойлівая беларуская дыяспара ўзнікла ў краіне толькі пасля 2-й сусветнай вайны. У 1959 годзе ў Малдове жыло каля 9 тыс. беларусаў, да 1989 іх колькасць узрасла да 20 тыс. Тым не менш у савецкі час беларусы практычна не мелі тут сваіх нацыянальных культурна-асветных асяродкаў. Беларусы прыяжджалі перадусім на будоўлі, па арганізаваных наборах, абавязковым размеркаванні навучэнцаў, сямейных абставінах. Вялікая колькасць беларускіх спецыялістаў і вучоных была накіравана з Беларусі для аказання садзейнічання ў пасляваенным узнаўлення розных відаў галін эканомікі Малдовы. Гэта аказала вызначальны ўплыў на фарміраванне якаснага характару беларускай нацыянальнай меншасці Малдовы, які складаецца з прадстаўнікоў навуковае і творчае інтэлігенцыі, якія зрабілі свой уклад у развіццё навукі, сельскай гаспадаркі, культуры, мастацтвы краіны.

Так, заснавальнікам малдаўскай школы мастакоў стаў выхадзец з Ашмян, мастак і педагог Уладзімір Акушка. Ён і яго сын пакінулі пасля сябе працы, якія ўвайшлі ў фонд Нацыянальнага мастацкага і гістарычнага музеяў Малдовы, яны падрыхтавалі і навучылі цэлую плеяду малдаўскіх скульптараў і мастакоў. У 19531970 у Кішынёве выкладаў і працаваў народны мастак БССР Г. Вашчанка. З 1945 г. у медыцынскым інстытуце Кішынёва працаваў доктар медыцынскых навук, прафесар Е. Кучынскі, які да 1967 узначальваў кафедру фізіялогіі. У 19741988 доктар медыцынскых навук, прафесар У. Еранкоў таксама ўзначальваў кафедру Кішынёўскага медінстытуту. Доктар медыцынскых навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі Малдаўскай ССР Ф. Агейчанка ў 19451954 гг. працаваў у Кішынёўскім медінстытуце.

У першай Кішынёўскай гімназіі на працягу 25 гадоў — да 1900 выкладаў рускую мову і літаратуру педагог, пісьменнік і навуковец А. Шыманоўскі. У 19511990 расійскую і замежную літаратуру ў Кішынёўскім дзяржаўным універсітэце выкладала доктар філалагічных навук, прафесар, літаратуразнавец Т. Васільева. У галіне земляробства, садоўніцтва і вінаробства Малдовы працавалі выпускнікі Беларускай сяльгасакадэміі. Пад кіраваннем заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Малдаўскай ССР, доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара B. Чатыркіна ў свой час былі дасягнуты вялікія поспехі ў галіне развіцця селекцыйнае жывёлагадоўлі краіны. Вядомы арганізатар сельскагаспадарчае навукі ў МССР доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар П. Герасімовіч быў адным з першых кіраўнікоў Кішынёўскага сельскагаспадарчага інстытута. Пасля вайны засноўваў інстытут і падрыхтоўваў кадры доктар сельскагаспадарчых навук, загадчык кафедры земляробства Г. Ваньковіч. Доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, лаўрэат Дзяржаўнае прэміі Малдовы ў галіне навукі і тэхнікі Э.Сенакосаў падрыхтаваў 8 кандыдатаў фізіка-матэматычных навук, атрымаў звыш за 20 аўтарскіх патэнтаў, арганізаваў кафедра цвёрдацельнае электронікі і мікраэлектронікі і навукова-даследчая лабараторыя паўправаднікоў пераўтваральнікаў. З 1935 і да сярэдзіны 1980-х гадоў у Малдове працаваў мікрабіёлаг і педагог, доктар біялагічных навук, прафесар І. Захараў.

У незалежнай Малдове

[правіць | правіць зыходнік]

Са здабыццём у 1991 Беларуссю і Малдовай незалежнасці частка беларусаў вярнулася на радзіму (1673 чалавекі ў 19911995), невялікая колькасць прыбыла ў Малдову (45 чалавек у 1995). У 1990-я ў Малдове былі створаныя Беларуская грамада ў Кішынёве, пры якой была заснавана нядзельная школа, суполка «Беларусь» у Бендэрах, аддзел беларускай літаратуры пры адной з бібліятэк Кішынёва і г. д. У 1997 паміж Беларуссю і Малдовай было падпісана пагадненне пра абарону правоў і інтарэсаў беларусаў у Малдове і малдаванаў у Беларусі.

Агульная колькасць беларусаў, аб’яднаных у розныя грамадскія арганізацыі дыяспары ў гарадох Кішынёў, Цярэспаль, Бельцы, Бендэры, Грыгарыёпаль і Рыбніца, налічвае каля 2300 чалавек. Вышэйшым каардынацыйным і дарадчым органам беларускіх суполак з’яўляецца створаная ў 2000 Кардынацыйная рада кіраўнікоў беларускіх абшчын Малдовы, якая на сваіх паседжаннях з удзелам прадстаўнікоў пасольства Беларусі ў Малдове сцвярджае план мерапрыемстваў і арганізуе дзейнасць грамадскіх аб’яднанняў. Старшыня Кардынацыйнага савета абіраецца штогод большасцю галасоў у парадку чарговасці з ліку кіраўнікоў абшчын. Асноўная дзейнасць беларускіх суполак Рэспублікі Малдова накіраваная на стварэнне годных умоў жыцця іх сяброў у выніку цеснага супрацоўніцтва з дзяржаўнымі органамі Рэспублікі Малдова і Рэспублікі Беларусь, захаванне і развіццё беларускай культуры і традыцый, пашырэнне і ўмацаванне сувязяў суайчыннікаў Малдовы з іх гістарычнай радзімай у галіне навукі, эканомікі, культуры і адукацыі. Традыцыйным стала правядзенне Фестываляў беларусаў Малдовы, якія адбыліся 29 мая 2004, 21 — 23 верасня 2007, 1215 верасня 2008.

Арганізацыі беларусаў Малдовы

[правіць | правіць зыходнік]

Арганізацыі паводле сайта Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына»[1]:

  • Абшчына «Беларусь», г. Кішынёў, старшыня — Алег Гізатулін;
  • Беларуская Грамада, г. Кішынёў;
  • Таварыства беларускай культуры, г.п. Слабадзея;
  • Таварыства беларускай культуры, г. Рыбніца;

Арганізацыі паводле сайту Амбасады Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова[2]:

  • Беларуская суполка ў Рэспубліцы Малдова, г. Кішынёў, старшыня — Юрый Статкевіч, больш за 200 чалавек;
  • Асацыяцыя беларусаў муніцыпія Кішынёў «Беларусь», г. Кішынёў, старшыня — Генадзь Зяньковіч, 30 чалавек;
  • Беларуская суполка, г. Бельцы, старшыня — Вячаслаў Загорцаў, 50 чалавек;
  • Таварыства беларускай культуры, г. Цярэспаль, старшыня — Тамара Ломцева, 671 чалавек;
  • Бендэрскае таварыства беларускай культуры, г. Бендэры, старшыня — Ганна Лапацьева, 593 чалавекі;
  • Грыгарыёпальскае таварыства беларускай культуры, г. Грыгарыёпаль, 65 чалавек;
  • Рыбніцкае таварыства беларускай культуры, г. Рыбніца, старшыня — Вольга Пілецкая, 83 чалавекі;
  • Беларуская суполка Гагаузіі, г. Камрат, старшыня — Ірына Кіровіч, 40 чалавек.

Зноскі

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Беларусы Малдовы
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?