For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Беларуская хрысціянская дэмакратыя (1917).

Беларуская хрысціянская дэмакратыя (1917)

Удзельнікі з’езду БХД у Вільні ў 1927 г.

Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД), да сярэдзіны 1920-х гг. — Хрысціянская дэмакратычная злучнасць, са студзеня 1936 г. — Беларускае народнае аб’яднанне (БНА) — беларуская палітычная партыя нацыянальна-дэмакратычнага характару сацыялістычнай арыентацыі.

Заснаваная ў маі 1917 г. у Петраградзе. Сярод заснавальнікаў і ідэолагаў: Ф. Абрантовіч, В. Гадлеўскі, А. Станкевіч, Л. Хвецька, Ф. Будзька, А. Зязюля (А. Астрамовіч), К. Сваяк (К. Стаповіч) і інш. Друкаваны орган — газета «Беларуская крыніца». Партыя выступала за эвалюцыйны шлях развіцця грамадства і за парламенцкія формы барацьбы.

Хрысціянская дэмакратычная злучнасць (1917 — пач. 1920-х)

[правіць | правіць зыходнік]

Беларускі хрысціянскі палітычны рух паўстаў у пачатку XX ст. у асяродках беларускіх студэнтаў-тэолагаў і семінарыстаў. Хрысціянская дэмакратычная злучнасць (ХДЗ) заснавана ў маі 1917 г. у Петраградзе. Напачатку ХДЗ аб’ядноўвала невялікія гурткі беларускай інтэлігенцыі з настаўнікаў, слухачоў Пецярбургскай духоўнай акадэміі (Беларускі гурток студэнтаў Пецярбургскай каталіцкай духоўнай акадэміі створаны ў 1913 г.), клерыкалаў Мінска.

Заснаванне ХДЗ садзейнічала актывізацыі грамадска-палітычнай дзейнасці каталіцкага духавенства непасрэдна на Беларусі. На з’ездзе беларускага каталіцкага духавенства 24-25 мая 1917 г. у Мінску адным з галоўных пытанняў была дзейнасць беларускай каталіцкай партыі (дакладчык В. Гадлеўскі). У прынятай рэзалюцыі адзначалася, што «з’езд дамагаецца аўтаноміі ў Расійскай федэратыўнай дэмакратычнай рэспубліцы». Прадстаўнікі хрысціянскіх дэмакратаў уваходзілі ў Беларускі нацыянальны камітэт, удзельнічалі ў Першым Усебеларускім з’ездзе ў Мінску ў снежні 1917 г. У 1918 г. хрысціянскія дэмакраты віталі акт абвяшчэння незалежнай беларускай дзяржавы — БНР.[1]

Лідары БХД. Сядзяць злева направа: Адам Станкевіч, Язэп Германовіч, Вінцэнт Гадлеўскі. Стаяць злева направа: Антон Лявош, Станіслаў Глякоўскі. Вільня. 1930-я гады.

Першапачаткова сувязі ХДЗ з сялянствам былі нязначныя. У пачатку 1920-х гадоў яе гурткі існавалі ў Дзісне, Друі, Іказні, Барадзенічах, Шаркоўшчыне, Ашмянах, Барунах. Іх арганізатарамі былі ксяндзы Ф. Абрантовіч, В. Ташкун, А. Станкевіч, М. Пятроўскі, Я. Германовіч і інш., якія вялі культурна-асветную работу выключна сярод беларусаў-католікаў. У выніку гэтага ў 1920 г. налічвалася крыху больш за 500 членаў ХДЗ. У якасці актыўнага ўдзельніка Беларускага нацыянальнага камітэта (ад ХДЗ у яго ўваходзіў В. Гадлеўскі), а ў далейшым і Вялікай Беларускай Рады ХДЗ падтрымлівала Часовы ўрад А. Керанскага, паступова заняла адмоўныя пазіцыі ў адносінах да Савецкай улады. На І з’ездзе ХДЗ у лютым 1918 г. у Петраградзе гаварылася, што ў адносінах да такіх народаў як літоўцы, латышы, беларусы і ўкраінцы, трэба стаяць на грунце поўнага іх самавызначэння.

Рэвалюцыйныя настроі, якія пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ахалілі працоўных і пэўныя колы беларускай інтэлігенцыі, у т.л. духавенства, адбіліся і на змесце 1-й праграмы ХДЗ, прынятай у 1920 г. у Мінску. У 2-м яе пункце падкрэслівалася, што «хрысціянская дэмакратыя змагаецца перад усім з капіталізмам, у каторым бачыць адну з найважнейшых прычын беднасці і галечы працоўных мас і хоча завесці такі лад, каб кожнаму чалавеку магчыма было сваёй працай здабыць сабе хлеб патрэбны і карыстацца з усяго культурнага багацця».

Беларуская хрысціянская дэмакратыя (1920-я — 1936)

[правіць | правіць зыходнік]
Актыў Беларускай хадэцыі ў Вільні падчас святкавання Акту 25 сакавіка ў 1933 годзе.

Пад назвай Беларуская хрысціянская дэмакратыя арганізацыя дзейнічала ад пачатку 1920-х г. У гэты перыяд фарміравалася яе ідэалогія. На думку А. Станкевіча, «палітычны незалежны ідэал БХД лагічна выцякае з акта 25 сакавіка 1918 года, які абвясціў Беларусь незалежнай суверэннай дзяржавай». У аснову практычнай дзейнасці БХД была пакладзена тэорыя самабытнасці развіцця беларускай нацыі, адмаўленне класавай барацьбы ўнутры беларускага народа, бо партыяй беларускі народ разглядаўся як вылючна сялянскі (без свайго дваранства і буржуазіі), бяскласавы, цалкам працоўны, «сярмяжны» люд. Як сцвярджала ў 1928 г. «Беларуская крыніца», «…беларусы — гэта народ малазямельнага сялянства. Справа ў тым, што Беларусь уся працоўная. У нас няма непрацоўных па прыкладу іншых краін, адкуль нам гэты фальшывы раздзел прынесены. Мы не маем уласных прамыслоўцаў-капіталістаў, не маем уласных памешчыкаў, ні так званых кулакоў… А калі так, то становіцца ясным, што класавая барацьба ў народзе, у якім адсутнічаюць класы, не можа мець месца».

За час свайго існавання БХД прайшла эвалюцыю ад арганізацыі клерыкальнага кірунку да свецка-клерыкальнай палітычнай партыі. Усе пяць праграм БХД, пачынаючы з 1920 г., адстойвалі канфіскацыйную зямельную рэформу без грашовай кампенсацыі былым зямельным уласнікам. 2-я праграма (1927) дэкларавала, што «БХД імкнецца да самастойнасці беларускага народу на ўсіх яго землях, аб’яднаных у незалежную дэмакратычную рэспубліку». У 4-й праграме (1932) падкрэслівалася, што «БХД прынцыпова супраць аддзялення касцёла ад дзяржавы і змагаецца з палітыкай, што выкарыстоўвае рэлігію для палітычных мэтаў, або падтрымлівае адну рэлігію супраць другой». Адзначалася таксама абавязковасць вывучэння рэлігіі «як у школах урадавых, так і ў школах прыватных». Больш выразна апошнія праграмы БХД ставілі сацыяльныя пытанні, як вынік працэсу радыкалізацыі, што ахапіла нізавыя гурткі партыі. Так, у § 34 абноўленай 4-й праграмы адзначана, што «ўсе землі, перавышаючыя працоўную норму, перадаюцца ва ўласнасць і без выкупу беззямельным і малазямельным сялянам». Змяшчаліся патрабаванні 8-гадзіннага рабочага дня, права на забастоўку, стварэння рабочых камітэтаў з правам нагляду за вытворчасцю і прыбыткамі і інш.

З мэтай пашырэння сацыяльнай базы партыі ў чэрвені 1926 г. у Вільні быў адкрыты Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры (БІГіК) як філіял БХД. Пры дапамозе розных гаспадарчых і культурна-асветных мер (выдача грашовых пазык, стварэнне сялянскіх кааператываў і інш.) рабіліся спробы ўзмацніць уплыў БХД сярод сялян. З гэтай жа мэтай на II (1927) і III (1928) з’ездах партыі было падкрэслена, што сябрамі БХД з’яўляюцца не толькі беларусы-католікі, але і праваслаўныя. 3 ліку тых і другіх выбіраўся склад членаў ЦК БХД. Гэта спрыяла колькаснаму росту партыі.

На IV з’ездзе БХД (1931), які быў самы шматлікі і апошні, прысутнічалі 101 прадстаўнік і 24 госці ад Ашмянскага, Баранавіцкага, Браслаўскага, Валожынскага, Ваўкавыскага, Вілейскага, Віленска-Трокскага, Дзісенскага, Лідскага, Пастаўскага і Сакольскага паветаў. На працягу 1931—1934 гг. колькасць гурткоў БІГіК вырасла з 12 да 51 (налічвалі 937 чал.). Паступова БХД заняла лідзіруючае становішча ў Беларускім нацыянальным камітэце сярод партый і груп беларускага нацыянальнага лагера. Да сярэдзіны 1930-х гг. яна засталася адзінай беларускай нацыянальнай партыяй, якая захавала і павялічыла свой колькасны склад.

Беларускае нацыянальнае аб’яднанне (1936 — 1939)

[правіць | правіць зыходнік]

З 2-й пал. 1920-х гг. Беларуская хрысціянская дэмакратыя бярэ курс на пераўтварэнне партыі ў грамадска-палітычную арганізацыю на грунце агульнахрысціянскай ідэалогіі, што знайшло адлюстраванне ў 5-й праграме (1936) і змене назвы БХД на Беларускае нацыянальнае аб’яднанне (БНА). У склад новага ЦК БНА (выбраны ў студзені 1936 г.) увайшлі А. Клімовіч, Я. Пазняк, Я. Малецкі, М. Дварэцкі, Я. Найдзюк, Я. Шутовіч, В. Нарановіч-Бабарыка, Я. Чарнецкі, Я. Ярмаковіч, М. Казаровіч; у яго прэзідыум — Я. Пазняк (старшыня), С. Грынкевіч (1-ы віцэ-старшыня), М. Дварэцкі (2-і віцэ-старшыня), А. Клімовіч.

Змена назвы партыі павінна была паказаць незалежнасць ад кліра і прэтэнзію на аднаасобнае палітычнае прадстаўніцтва беларускага народа. У якасці галоўнай палітычнай мэты ў праграме падкрэслівалася імкненне БНА да таго, «каб у незалежнай Беларусі быў створаны такі грамадскі лад, які абапіраючыся на працу, грамадскую роўнасць і справядлівасць, не дапускаючы да эксплуатацыі адных другімі, забяснечваў бы палітычна-грамадскія, культурныя і эканамічныя патрэбы грамадзян. БНА супраць дыктатуры капіталізму фашызму і камунізму». Выхад з цяжкага становішча працоўных кіраўніцтва БНА бачыла ў арганізацыі кааператываў, асветна-гаспадарчых гурткоў, бібліятэк-чытальняў і інш. У праграме гаварылася, што «БНА да сваіх мэт ідзе дарогай арганізацыі, усведамлення беларускага сялянства, работнікаў і інтэлігенцыі, на аснове грамадскай роўнасці і справядлівасці і беларускай народнай культуры». Кіраўнікі БНА у зямельным пытанні па-ранейшаму лічылі хутарскую сістэму «найбольш адпаведнай формай прыватнай зямельнай гаспадаркі». Праграма адзначала, што «БНА, стоячы на прынцыпе самастанаўлення народаў, імкнецца да самастойнасці беларускага народа ва ўсіх яго этнаграфічных землях, аб’яднаных у незалежную дзяржаву». У намечаных шляхах вырашэння сацыяльна-эканамічных праблем было шмат супярэчлівага. Кіраўнікі БНА прэтэндавалі трэці шлях грамадскага развіцця, які не знайшоў канкрэтнага адлюстравання ў палітычных праграмах партыі.

Кіраўніцтва БНА адмоўна сустрэлі прапанову ЦК КПЗБ стварыць адзіны фронт барацьбы супраць курсу польскіх улад на дэнацыяналізацыю беларускага насельніцтва. Аднак у лютым 1936 г. паміж БІГіК і Таварыствам беларускай школы (знаходзілася пад уплывам КПЗБ) было заключана пагадненне пра адзінства дзеянняў у справе барацьбы за школу на роднай мове. Гэта выклікала раскол, у чэрвені 1936 г. кансерватыўна настроеная частка членаў БНА не прыняла ідэі супрацоўніцтва з камуністамі і стварыла т.зв. Беларускі народны фронт (БНФ) на чале з В. Гадлеўскім.

Адначасова польскія ўлады пільна сачылі за любымі праявамі апазіцыйных настрояў сярод беларускага нацыянальнага лагера. У снежні 1936 г. паводле пастановы Віленскага староства спынена дзейнасць БІГіК. З-за ганенняў і ўціску з боку польскай адміністрацыі ў 1937 г. спынілася выданне «Беларускай крыніцы». У 1938 г. забаронены віленскі Беларускі нацыянальны камітэт. Пераследаваліся многія актывісты БНА. У выніку да канца 1930-х гг. дзейнасць БНА была моцна аслаблена.

Падчас II сусветнай вайны

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля ўз’яднання Беларусі, у 1939—1940 гг. многія лідары і актывісты БХД за сваю дзейнасць былі рэпрэсаваныя савецкім, а пасля і нацысцкім рэжымам, у 1940 г. партыя спыніла сваё існаванне[2].

Летам 1943 г. ў выніку аб’яднання членаў БНА (на чале з С. Грынкевічам), Партыі беларускіх нацыяналістаў (пад кіраўніцтвам Я. Станкевіча) і некалькіх іншых, больш дробных, груп створана нелегальная арганізацыя пад назвай Беларускае нацыянальна-дэмакратычнае аб’яднанне. Яна арыентавалася на супрацоўніцтва з польскім падполлем, шырокай дзейнасці разгарнуць не здолела.[3]

Зноскі

  1. http://bchd.info/modules.php?name=Pages&page=13 Архівавана 17 кастрычніка 2007.
  2. ЭГБ. Т. 1.
  3. Ю. Туронак (1983)
  • Stankievicz A. Biełaruski Chryścijanski ruch. — Wilnia, 1939.
  • Революционный путь Компартии Западной Белоруссии (1921—1939 гг.) / [А. Н. Мацко и др.]; Институт истории партии при ЦК КПБ ― филиал Института марксизма-ленинизма при ЦК КПСС. Минск : Беларусь, 1966. — 401, [2] с., [8] л. ил.
  • Ладысев В. Ф. В борьбе за демократические права и свободы: Из исторического опыта Компартии Западной Белоруссии, 1926—1938 гг. / Институт истории партии при ЦК КПБ, Филиал Института марксизма-ленинизма при ЦК КПСС — Мн.: Беларусь, 1988.
  • Ладысеў У. Беларуская хрысціянская дэмакратыя // ЭГБ у 6 т. Т. 1. — Мн., 1993.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Беларуская хрысціянская дэмакратыя (1917)
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?