For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Цэнтральны саюз культурных і грамадскіх арганізацый.

Цэнтральны саюз культурных і грамадскіх арганізацый

Цэнтральны саюз культурных і грамадскіх арганізацый (або Цэнтрасаюз) — грамадска-палітычная арганізацыя беларускага нацыянальнага руху правацэнтрысцкага кірунку ў Заходняй Беларусі.

Створаны ў сярэдзіне 1930 года ў сувязі з аб’яўленымі польскімі ўладамі выбарамі ў сейм. Цэнтральны друкаваны орган — газета «Беларускі звон». Стварэнне Цэнтрасаюза азначала канчатковы раскол у беларускім нацыянальна-вызвольным руху, які адбыўся ва ўмовах рэпрэсіўнай палітыкі рэжыму санацыі і распачатых палітычных рэпрэсій супраць беларускай інтэлігенцыі ў БССР, а таксама курсу КПЗБ на фарсіраванне рэвалюцыйнага працэсу ў краі. Лідары саюза Р. Астроўскі, А. Луцкевіч, Ф. Акінчыц, Я. Станкевіч лічылі адзіна магчымым шляхам культурна-нацыянальнага развіцця пошук кампрамісаў з урадам Ю. Пілсудскага. У накіраваным імі на імя прэзідэнта Польшчы І. Масціцкага мемарыяле было заяўлена пра неабходнасць «маральнага раззбраення з абодвух бакоў», дасягнення згоды і разгляду сукупнасці беларуска-польскіх праблем. У якасці першага практычнага кроку ўносілася прапанова вылучыць 3 паўночна-ўсходнія ваяводствы (Віленскае, Навагрудскае, Палескае) у асобную адміністрацыйную адзінку. Пад арганізацыйным уплывам Цэнтрасаюза знаходзілася Таварыства беларускай асветы, Беларускае навуковае таварыства ў Вільні, Беларускае дабрачыннае таварыства, Беларускі студэнцкі саюз, іншыя культурна-асветныя таварыствы і суполкі. Для ўдзелу ў выбарах быў створаны выбарчы камітэт пад назвай «Беларускі сялянска-рабочы блок», у які ўвайшлі Ф. Акінчыц, К. Крук, М. Ільяшкевіч і В. Грышкевіч. Аднак выбары ў польскі сейм у лістападзе 1930 скончыліся правалам Цэнтрасаюза: ён не атрымаў ні аднаго мандата. Няўдача на выбарах, узмацненне рознагалоссяў у Цэнтрасаюзе прывялі да яго расколу. Першым арганізацыю пакінуў Я. Станкевіч, потым Ф. Акінчыц, які ініцыяваў стварэнне Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі. 3 мэтай умацавання становішча Цэнтрасаюза частка яго кіраўніцтва (А. Луцкевіч, В. Грышкевіч, А. Неканда-Трэпка) выказалася за супрацоўніцтва з буйнейшай на той час беларускай партыяй — Беларускай хрысціянскай дэмакратыяй. Р. Астроўскі выступіў супраць. Пазіцыйныя рознагалоссі прывялі да канчатковага расколу Цэнтрасаюза ў пачатку 1934 года.

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Цэнтральны саюз культурных і грамадскіх арганізацый
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?