For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Бежанства.

Бежанства

Бежанства — масавая прымусовая эвакуацыя жыхароў з Беларусі і ўсёй заходняй часткі Расійскай імперыі ў губерні далей на ўсход. Праведзена ў часе Першай сусветнай вайны, падчас г.зв. вялікага адступлення расійскай арміі пад націскам нямецкага наступлення з 3 мая па верасень 1915 года.

Найбольшая этнічная група бежанцаў — беларусыукраінцамі), рэлігійная — праваслаўныя.

У выніку ваеннай няўдачы Расіі (Горліцкі прарыў нямецкіх войск) урад пачаў рыхтавацца да адступлення і заклікаць мірных жыхароў да найскарэйшай эвакуацыі. Людзей палохалі страшнымі забойствамі, грабяжамі і іншымі злачынствамі, якія нібыта абяцаў прыход немцаў тутэйшым праваслаўным. Сялянскую маёмасць забіралі і знішчалі. Так расійскае войска выкарыстоўвала тактыку спаленай зямлі.

Урадоўцы, супрацоўнікі прамысловых устаноў, чыгуначнікі і інш. таксама эвакуіраваліся.

Родны кут пакінула ад 2 да 3 млн чалавек (каля 800 тысяч з Гродзенскай губерні). З зямель на ўсход ад Беластока пайшлі да 80 % жыхароў. Расійская імперыя не здолела арганізаваць бяспечную эвакуацыю. Яна была бязладнай, працягвалася некалькі месяцаў і забрала многа жыццяў. Была спёка, не ставала ежы і вады. Пры дарогах заставаліся магілы, а некаторых памерлых не хавалі. Такія варункі спрыялі сполахам эпідэмій і прывялі да масавай смерці дзяцей.

Сярод уцекачоў пераважалі дзеці і жанчыны. Дзяцей было каля 41-48 % ад усіх. Каля 1/3 уцекачоў не выжылі.

Этнічны склад:

Уцекачоў рассялілі ў розных раёнах, аж да кітайскае граніцы. У 1918—1922 яны вярталіся назад. Вяртанне, як і перамяшчэнне ў Расію, забрала жыцці.

Бежанства і вяртанне апісаны ў творах беларускай, яўрэйскай і іншай літаратуры. Тут верш «На чужыне», апавяданне «Туды, на захад!» Якуба Коласа. Апублікаваны ўспаміны.

У 2015 у вёсках Беласточчыны ўсталявалі крыжы і помнікі ў памяць пра бежанцаў. Гэта вёскі Вялікія Пасечнікі, Давідовічы  (бел. (тар.)), Дубяжын  (бел. (тар.)), Пухлы  (бел. (тар.)), Стары Корнін  (бел. (тар.)), Трасьцянка  (бел. (тар.)) і іншыя.

У 2017 паказаны фільм «Бежанцы 1915—1922» Юрыя Каліны.

  • Prymaka-Oniszk Aneta, Bieżeństwo 1915. Zapomniani uchodźcy. 2016. ISBN 978-83-8049-350-6
    • Бежанства 1915 года: забытыя ўцекачы / Анета Прымака-Онішк; пераклад з польскай мовы Алекса Моніча. — Смаленск: Інбелкульт, 2019. — 303 с. ISBN 978-5-00076-051-2
  • Mironowicz Eugeniusz, Wielka tułaczka (1915—1921). 2018. ISBN 978-83-953097-00
  • Віталь Луба (рэд.): Бежанства 1915 года. Беласток 2000. — Зборнік успамінаў
  • Losy mieszkańców Orli, Czasopis, Nr 11/09, listopad 2009
  • Michał Mincewicz: Ciężki los bieżeńców, Czasopis, Nr 7-8/09
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Бежанства
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?