For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for ФК Шахцёр Салігорск.

ФК Шахцёр Салігорск

Шахцёр Салігорск
ФК Шахцёр Салігорск.gif
Поўная назва ЗАТ «Футбольны клуб „Шахцёр“»
Заснаваны 1961
Горад Салігорск, Беларусь
Стадыён «Будаўнік»
Умяшчальнасць: 4200
Дырэктар Дзмітрый Агееў
Галоўны трэнер Станіслаў Сувораў
Чэмпіянат Вышэйшая ліга
2023 13 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Шахцёр» — беларускі футбольны клуб з горада Салігорска. Чэмпіён Беларусі (2005, 2020, 2021), уладальнік Кубка Беларусі (2004, 2014, 2019).

Клуб заснаваны ў 1961 годзе. З 1969 года клуб гуляў у Першай лізе чэмпіянату БССР. З 1992 года — у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.

У пачатку сезона 2021 фан-рух «Шахцёра» адмовіўся падтрымліваць клуб, пакуль у краіне працягваюцца палітычныя судовыя справы, збіццё і забойства людей за ўласныя меркаванні[1].

У сезоне 2022 года каманда фінішавала ў чэмпіянаце на першым месцы. 30 студзеня 2023 года ў клубе адбыліся ператрусы, быў затрыманы дырэктар Аляксандр Марчанка. Пазней стала вядома, што Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь распачаў крымінальную справу па факце спробы подкупу ўдзельнікаў спартыўных спаборніцтваў[2]. 11 мая 2023 года Беларуская федэрацыя футбола па выніках справы па дагаварным матчам пакарала «Шахцёр»: клуб быў пазбаўлены чэмпіёнства 2022 года, 30 ачкоў у чэмпіянаце 2023 года і 20 ачкоў у чэмпіянаце 2024 года, атрымаў штраф; дыскваліфікацыі і штрафы таксама атрымалі прадстаўнікі клуба Аляксандр Уладзіміравіч Марчанка і Уладзімір Нідэргаус, футбаліст Мікіта Корзун; таксама быў ануляваны вынік матча 30-га тура 2022 года з бабруйскай «Белшынай» (4:1), абедзвюм камандам прысуджаны тэхнічныя паражэнні (-:-)[3]. У той жа дзень клубу было адмоўлена ў атрыманні ліцэнзіі УЕФА, з-за чаго ён быў пазбаўлены права ўдзельнічаць у Лізе чэмпіёнаў[4]. 22 мая 2023 года «Шахцёр» быў пазбаўлены яшчэ 5 ачкоў у чэмпіянаце 2023 года[5]. У выніку каманда адразу апынулася ў канцы табліцы, пазней з-за нявыплат былым ігракам на «Шахцёр» былі накладзены забароны на трансферы, многія ігракі летам 2023 года пакінулі клуб. Тым не меней, нягледзячы на пагаршэнне вынікаў, каманда засталася баяздольнай і перагнала ў табліцы мінскі «Энергетык-БДУ» і бабруйскую «Белшыну», скончыўшы сезон на 13-м месцы з 15.

  • Пераможца Кубка БССР (3): 1985, 1986, 1988

Рэспубліка Беларусь

[правіць | правіць зыходнік]

Цяперашні склад

[правіць | правіць зыходнік]

Станам на май 2024 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[6].

Паз. Імя Нар.
1 Беларусь Бр Сяргей Ігнатовіч 1992
32 Беларусь Бр Сяргей Чэрнік 1988
35 Беларусь Бр Ігар Малашчыцкі 2002
Беларусь Бр Мікіта Доўнар 2006
2 Беларусь Аб Андрэй Макаранка 2002
3 Беларусь Аб Макар Ліцкевіч 2002
4 Беларусь Аб Сямён Шасцілоўскі 1994
12 Беларусь Аб Дзяніс Гружэўскі 2000
14 Беларусь Аб Ілья Лукашэвіч 1998
19 Беларусь Аб Ілья Свірыдзенка 2002
22 Беларусь Аб Мікіта Баранок 2004
80 Беларусь Аб Кірыл Янкоўскі 1999
Беларусь Аб Юрый Басалыга 2004
Беларусь Аб Максім Бурко 2004
Беларусь Аб Павел Дубоўскі 2005
11 Беларусь ПА Вячаслаў Прыгодзіч 2004
17 Беларусь ПА Уладзіслаў Кабышаў 2001
Паз. Імя Нар.
23 Беларусь ПА Максім Кавалевіч 2002
29 Беларусь ПА Андрэй Кабышаў 2003
49 Беларусь ПА Андрэй Дзенісюк 2005
55 Беларусь ПА Мікіта Капленка 1995
77 Беларусь ПА Мікалай Сотнікаў 2005
87 Беларусь ПА Вадзім Марцінкевіч 2004
99 Беларусь ПА Іван Зянькоў 2003
Беларусь ПА Максім Зыль 2003
Беларусь ПА Георгій Кукушкін 2005
Беларусь ПА Данііл Падбярозны 2003
Расія ПА Дзмітрый Селіванаў 2004
Беларусь ПА Арцём Смальцар 2005
27 Беларусь Нап Станіслаў Стэфановіч 2004
28 Беларусь Нап Арсеній Чакур 2005
88 Беларусь Нап Дзяніс Кавалевіч 2003
89 Беларусь Нап Аляксей Гарост 2004
91 Беларусь Нап Марк Буланаў 2005

Ігракі ў арэндзе

[правіць | правіць зыходнік]
Паз. Імя Нар.
Беларусь Бр Іван Стош (у «Асіповічах» да снежня 2024 года) 2005
Беларусь Аб Станіслаў Быліновіч (у «Маладзечне» да снежня 2024 года) 2004
Беларусь Аб Дзмітрый Шуляк (у «Хвалі» да снежня 2024 года) 2002
Паз. Імя Нар.
Беларусь ПА Багдан Куцій (у «Маладзечне» да снежня 2024 года) 2003
Беларусь Нап Ціхан Плакса (у «Баранавічах» да снежня 2024 года) 2004

Трэнерскі штаб

[правіць | правіць зыходнік]
  • Беларусь Станіслаў Сувораў (нар. 1993) — галоўны трэнер
  • Беларусь Аляксандр Лісоўскі (нар. 1975) — старшы трэнер
  • Беларусь Аляксандр Валадзько (нар. 1986) — трэнер
  • Беларусь Арцём Саматошанка (нар. 1991) — трэнер брамнікаў

Рэзервовы склад

[правіць | правіць зыходнік]

У сезоне 2024 рэзервовая каманда пад назвай «Шахцёр-2» выступае ў Першай лізе.

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]

Галоўныя трэнеры

[правіць | правіць зыходнік]
  • Мікалай Касцюкевіч (1985—1993 — ?)
  • Мікалай Гурчанкоў (сярэдзіна 1990-х)
  • Іван Тупольскі (сярэдзіна 1990-х)
  • Георгій Плотнікаў (сярэдзіна 1990-х)
  • Канстанцін Афанасьеў (1996—1997)
  • Іван Шчокін (1997 — студзень 2000)
  • Мікалай Касцюкевіч (студзень 2000 — студзень 2002)
  • Юрый Вяргейчык (студзень 2002 — май 2009)
  • Анатоль Багавік (в. а. у маі — чэрвені 2009)
  • Аляксей Вяргеенка (в. а. у чэрвені — верасні 2009; верасень — лістапад 2009)
  • Эдуард Малафееў (лістапад 2009 — май 2010)
  • Уладзімір Журавель (в. а. у красавіку — чэрвені 2010; чэрвень 2010 — снежань 2013)
  • Сяргей Бароўскі (студзень 2014 — чэрвень 2015)
  • Сяргей Нікіфарэнка (в. а. у чэрвені — жніўні 2015; жнівень 2015 — лістапад 2016)
  • Алег Кубараў (снежань 2016 — ліпень 2017)
  • Марак Зуб (ліпень 2017 — красавік 2018)
  • Сяргей Ташуеў (красавік 2018 — лістапад 2019)
  • Сяргей Нікіфарэнка (в. а. у лістападзе 2019)
  • Юрый Вернідуб (лістапад 2019 — жнівень 2020)
  • Станіслаў Сувораў (в. а. у верасні 2020)
  • Раман Грыгарчук (верасень 2020 — ліпень 2021)
  • Сяргей Гурэнка (ліпень — верасень 2021)
  • Аляксей Бага (верасень — снежань 2021)
  • Іван Біёнчык (снежань 2021 — красавік 2022)
  • Сяргей Ташуеў (красавік — верасень 2022)
  • Міліч Чурчыч (в. а. у верасні — снежні 2022)
  • Аляксей Бага (снежань 2022 — снежань 2023)
  • Станіслаў Сувораў (са снежня 2023)
  1. а б Клуб пазбаўлены чэмпіёнства 2022 года, 30 ачкоў у чэмпіянаце 2023 года і 20 ачкоў у чэмпіянаце 2024 года па выніках справы аб дагаварных матчах[3].
  2. Каманда заняла апошняе месца, але засталася ў найвышэйшым дывізіёне дзякуючы спыненню існавання двух вышэйшых клубаў.
  3. Вынік матча 30-га тура з бабруйскай «Белшынай» (4:1) быў ануляваны, абедзвюм камандам прысуджаны тэхнічныя паражэнні (-:-)[3].
  4. Рашэннем Камітэта кантрольна-дысцыплінарнага і па этычных пытаннях АБФФ ад 11 мая 2023 года «Шахцёр» пазбаўлены 30 ачкоў у сувязі з арганізацыяй дагаварных матчаў, а таксама ажыцяўленнем неправамернага фінансавага стымулявання[3]. Рашэннем Камітэта па клубным ліцэнзаванні АБФФ ад 22 мая 2023 года «Шахцёр» пазбаўлены яшчэ 5 ачкоў за парушэнні Рэгламенту АБФФ па ліцэнзаванні і кантролі дзейнасці клубаў[5].
  1. Фанаты белорусских футбольных клубов массово объявляют о бойкоте матчей (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (28 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2021. Праверана 28 лютага 2021.
  2. Не "договорняк", а стимулирование: матч с "Белшиной" ни при чем, но у "Шахтера" все равно большие проблемы. Что известно на данный момент? (руск.). football.by (31 студзеня 2023). Праверана 6 снежня 2023.
  3. а б в г Официально (руск.). АБФФ (11 мая 2023). Праверана 6 снежня 2023.
  4. Решение Комитета по клубному лицензированию АБФФ (руск.). АБФФ (11 мая 2023). Праверана 6 снежня 2023.
  5. а б Заседание Комитета по клубному лицензированию АБФФ. Итоги (руск.). АБФФ (22 мая 2023). Праверана 6 снежня 2023.
  6. Состав (руск.). Афіцыйны сайт «Шахцёра». Праверана 1 красавіка 2024.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
ФК Шахцёр Салігорск
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?