For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for ФК Асіповічы.

ФК Асіповічы

Асіповічы
ФК Асіповічы.gif
Заснаваны 1994
Горад Асіповічы, Беларусь
Стадыён «Юнацтва»
Умяшчальнасць: 2500
Дырэктар Уладзімір Плют
Галоўны трэнер Ягор Дзмітрачкоў
Чэмпіянат Другая ліга
2023 17 месца ў Першай лізе
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Асіповічы» — беларускі футбольны клуб з горада Асіповічы. Заснаваны ў 1994 годзе. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Клуб быў заснаваны ў 1994 годзе і першапачаткова меў назву КРЗ, пазней атрымаў назву «Свіслач-Дах».

У 1998 годзе клуб выйшаў у Першую лігу, а на наступны год дэбютаваў у Вышэйшай лізе. Выступленне ў вышэйшым дывізіёне, аднак, не было доўгім: клуб заняў апошняе месца і апусціўся назад у Першую лігу, а праз тры гады ўвогуле апынуўся ў Другой лізе. З 2002 года клуб мае сучасную назву.

У сезоне 2016, пасля доўгіх гадоў у ніжняй частцы і сярэдзіне табліцы Другой лігі, «Асіповічы» сталі адным з асноўных прэтэндэнтаў на павышэнне ў класе. Каманда амаль увесь сезон трымала другое месца ў табліцы і, нягледзячы на няўдалы фініш, здолела захаваць яго па выніках чэмпіянату і выйшла ў Першую лігу.

У Першай лізе «Асіповічы» з пачатку турніру апынуліся ў зоне вылету. У другой палове сезону каманда замацавалася на перадапошнім месцы і нягледзячы на барацьбу да апошняга тура, выбыла ў Другую лігу. У сезоне 2018 у Другой лізе каманда ішла ў верхняй частцы табліцы, але не прэтэндавала на прызавыя месца, і скончыла сезон на шостым радку. Сітуацыя захавалася і ў сезоне 2019, калі «Асіповічы» сталі восьмымі.

Па выніках сезона 2020 «Асіповічы» сталі пятымі і ў пачатку 2021 года атрымалі прапанову пайсці ў Першую лігу замест каманд, якія адмовіліся ад удзелу, аднак у сакавіку 2021 года клуб вырашыў застацца ў Другой лізе[1]. «Асіповічы» выйшлі ў плэй-оф Другой лігі, дзе ў выніку занялі чацвёртае месца ў атрымалі месца ў Першай лізе.

У сезоне 2022 у Першай лізе «Асіповічы» былі сярод аўтсайдараў, аднак за некалькі тураў да фінішу здолелі пакінуць апошні радок і фінішавалі 12-мі з 13. У 2023 годзе «Асіповічы» хутка апынуліся ў канцы табліцы і занялі апошняе месца з 5 ачкамі, выбыўшы ў Другую лігу. Пры гэтым клуб дайшоў да 1/8 фіналу Кубка Беларусі, перайграўшы на шляху «Гомель» з Вышэйшай лігі (1:0).

Папярэднія назвы

[правіць | правіць зыходнік]
  • 1994—1995: КРЗ
  • 1996—2000: «Свіслач-Дах»
  • 2001: «Свіслач»
  • з 2002: «Асіповічы»

Цяперашні склад

[правіць | правіць зыходнік]

Станам на красавік 2024 года[2].

Паз. Імя Нар.
16 Беларусь Бр Яўген Юрын 2004
Беларусь Бр Іван Стош (у арэндзе з «Шахцёра») 2005
4 Беларусь Аб Максім Жордачкін 2004
6 Беларусь Аб Кірыл Грынюк 2003
12 Беларусь Аб Аляксей Маліноўскі 1999
20 Беларусь Аб Мікіта Кухцік 2001
Беларусь Аб Максім Азараў 2001
Расія Аб Валерый Кумалагаў 2005
2 Беларусь ПА Арцём Перапечка (у арэндзе з «Шахцёра») 2005
5 Беларусь ПА Аляксей Салавей 2000
7 Беларусь ПА Ілья Цюніс 1994
11 Узбекістан ПА Асадбек Мірзажонаў 2003
Паз. Імя Нар.
14 Беларусь ПА Мікіта Следзь 2005
18 Беларусь ПА Андрэй Емяльянаў 1995
23 Беларусь ПА Максім Самарцаў 2005
27 Беларусь ПА Максім Марчанка 2004
Расія ПА Арцём Варанцоў 2003
В’етнам ПА Ву Суан Тханг 2000
Беларусь ПА Аляксандр Качаргін 1993
Беларусь ПА Аляксандр Мінкевіч 2006
Украіна ПА Андрэй Стрыжэвус 1995
9 Беларусь Нап Максім Баравік 2002
17 Беларусь Нап Аляксандр Емяльянаў 1995
Беларусь Нап Уладзіслаў Малюцін 2005

Трэнерскі штаб

[правіць | правіць зыходнік]
  • Беларусь Ягор Дзмітрачкоў (нар. 1985) — галоўны трэнер
  • Беларусь Дзмітрый Кірдун (нар. 1979) — трэнер
  • Беларусь Аляксандр Кончыц (нар. 1965) — трэнер

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1994/95 Трэцяя — Б (Д3) 10 22 4 2 16 19–58 10
1995 Трэцяя — Б (Д3) 10 12 4 4 4 11–10 16
1996 Трэцяя — Б (Д3) 5 26 14 5 7 43–21 47
1997 Трэцяя — Б (Д3) 1 28 23 3 2 82–15 72 1/16 фіналу Выхад у Першую лігу
1998 Першая (Д2) 2 30 18 6 6 63–27 60 1/16 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу
1999 Вышэйшая (Д1) 15 30 4 4 22 24–74 16 1/8 фіналу Вылет у Першую лігу
2000 Першая (Д2) 8 30 13 5 12 40–39 44 1/32 фіналу
2001 Першая (Д2) 11 28 9 4 15 34–59 31 1/32 фіналу
2002 Першая (Д2) 16 30 2 3 25 17–100 9 Вылет у Другую лігу
2003 Другая (Д3) 8 22 8 2 12 32–46 26 1/16 фіналу
2004 Другая (Д3) 3 24 16 3 5 52–17 51 1/16 фіналу
2005 Другая (Д3) 6 26 13 4 9 46–45 43 1/32 фіналу
2006 Другая (Д3) 7 32 16 3 13 61–42 46[A] 1/16 фіналу
2007 Другая (Д3) 11 30 8 6 16 36–49 30 1/32 фіналу
2008 Другая (Д3) 13 30 9 6 15 40–51 33 1/16 фіналу
2009 Другая (Д3) 6 26 12 3 11 41–44 39 1/32 фіналу
2010 Другая (Д3) 8 34 15 5 14 51–64 50 1/16 фіналу
2011 Другая (Д3) 16 30 5 5 20 39–85 20 1/32 фіналу
2012 Другая (Д3) 18 36 8 9 19 47–74 33 1/32 фіналу
2013 Другая (Д3) 9 24 5 8 11 28–35 23 1/32 фіналу
2014 Другая — А (Д3) 6 22 9 4 9 28–29 31 1/64 фіналу
Матчы за 11 месца[B] 11 2 0 2 0 4–4 2
2015 Другая — А (Д3) 4 18 10 1 7 36–27 31 1/32 фіналу Выхад у фінальны этап
Фінальны этап 8 14[C] 3 0 11 17–33 9
2016 Другая (Д3) 2 24 13 6 5 50–29 45 1/32 фіналу Выхад у Першую лігу
2017 Першая (Д2) 15 30 6 7 17 30–62 25 1/32 фіналу Вылет у Другую лігу
2018 Другая (Д3) 6 28 11 7 10 51–42 40 1/32 фіналу
2019 Другая (Д3) 8 28 10 5 13 32–48 35 1/32 фіналу
2020 Другая — B (Д3) 3 20 12 1 7 44–35 37 1/32 фіналу Выхад у фінальны этап
Фінальны этап (Д3) 5 10[D] 3 0 7 14–27 9
2021 Другая — Магілёўскі дывізіён (Д3) 2 18 12 3 3 60–16 39 1/32 фіналу Выхад у плэй-оф
Другая — плэй-оф (Д3) 4 7 3 2 2 12–12 Выхад у Першую лігу
2022 Першая (Д2) 12 24 3 4 17 21–53 13 1/16 фіналу
2023 Першая (Д2) 17 32 1 2 29 21–85 5 1/8 фіналу Вылет у Другую лігу
  1. З клуба зняты 5 ачкоў за няўплату заявачных унёскаў.
  2. Стыкавыя матчы супраць клуба «Тарпеда» (Мінск), які заняў 6 месца ў групе Б (1:1, 3:3 — перамога па большай колькасці гасцявых галоў).
  3. Улічваючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 8 матчаў, 2—0—6, розніца мячоў 11—18.
  4. Улічваючы 4 гульні, перанесеныя з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 6 матчаў, 2—0—4, розніца мячоў 12—17.

Галоўныя трэнеры

[правіць | правіць зыходнік]
  • Аляксандр Кончыц (1994—2016)
  • Мікалай Бранфілаў (сакавік — красавік 2017)
  • Дзяніс Дрыгалёў (красавік 2017 — ліпень 2018)
  • Канстанцін Чахаў (ліпень — верасень 2018)
  • Вадзім Чэчат (верасень — снежань 2018)
  • Аляксандр Кавалеўскі (в.а. у сакавіку — красавіку 2019; красавік — снежань 2019)
  • Ігар Слесарчук (люты — жнівень 2020)
  • Аляксандр Паддубскі (жнівень — снежань 2020)
  • Руслан Лукін (люты — чэрвень 2021)
  • Дзмітрый Кірдун (ліпень — снежань 2021)
  • Глеб Кулебін (люты — красавік 2022)
  • Ілья Навіцкі (красавік — снежань 2022)
  • Ягор Дзмітрачкоў (з сакавіка 2023)
  1. "Осиповичи" заявили, что не пойдут в первую лигу (руск.). football.by (2 сакавіка 2021). Праверана 1 снежня 2023.
  2. От "Арсенала" и "Витебска" до "Нивы" и "Бумпрома". Заявки команд первой лиги (руск.). football.by (31 сакавіка 2023). Праверана 1 снежня 2023.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
ФК Асіповічы
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?