For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for ФК Баранавічы.

ФК Баранавічы

Баранавічы
Baranovichi-b.gif
Поўная назва ДУФКіС «Футбольны клуб „Баранавічы“»
Заснаваны 1945
Горад Баранавічы, Беларусь
Стадыён «Лакаматыў»
Умяшчальнасць: 3749
Дырэктар Іван Крутаў
Галоўны трэнер Раман Кірэнкін
Чэмпіянат Першая ліга
2023 6 месца
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Баранавічы» — беларускі футбольны клуб з горада Баранавічы, заснаваны ў 1945 годзе. У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.

У савецкі час клуб шмат разоў змяняў назву, але гуляў пераважна ў ніжэйшых лігах чэмпіянату БССР. З 1993 года клуб пачаў выступаць ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

У 2003 годзе клуб узначаліў ураджэнец Баранавічаў, вядомы ў мінулым нападнік Андрэй Хлебасолаў. Ён запрасіў у «Баранавічы» вопытных гульцоў, разам з якімі выступаў раней (з іх найбольшую вядомасць у аматараў клуба набыў Сяргей Сергель). У выніку клуб упэўнена перамог у Другой лізе і выйшаў у Першую лігу.

У Першай лізе «Баранавічы» спачатку займалі месца ў сярэдзіне табліцы. Пасля клуб выступаў больш упэўнена: у 2009 і 2010 займаў выніковае 6 месца, а ігрок «Баранавічаў» Міхаіл Калядка стаў лепшым бамбардзірам у сезоне 2009. Але ў сезоне 2011 клуб з-за фінансавых праблем пакінулі асноўныя ігракі, і, не атрымаўшы ніводнай перамогі за сезон, «Баранавічы» зноў выбылі ў Другую лігу.

Сезон 2012 клуб скончыў у ніжняй палове табліцы Другой лігі. У 2013 годзе клуб выступаў больш паспяхова, заняўшы пятае месца. У сезоне 2014 каманда пасля ўпартай барацьбы атрымала перамогу ў групе Б і выйшла ў фінальны раўнд. У фінале «Баранавічы» спачатку знаходзіліся па-за межамі першай тройкі, якая выходзіла ў Першую лігу. Але, атрымаўшы шэраг перамог у апошніх турах, каманда здолела заняць першае месца і праз тры гады вярнуцца ў Першую лігу.

У Першай лізе клуб працягваў выступаць пераважна мясцовымі футбалістамі, у выніку ў сезонах 2015—2016 займаў месца ў ніжняй палове табліцы. У пачатку 2017 года галоўным трэнерам «Баранавічаў» стаў Аляксей Вяргеенка, які раней працаваў з юнацкімі зборнымі Беларусі. У камандзе з’явілася шмат маладых ігракоў, многія з якіх былі ўзятыя ў арэнду з клубаў Вышэйшай лігі. Аднак, вынікі каманды істотна не палепшыліся, «Баранавічы» ў сезоне 2017 занялі 12-е месца з 16.

У 2018 годзе трэнерам стаў нядаўні асістэнт Вяргеенкі Іван Крутаў, які яшчэ больш амаладзіў каманду, запрасіўшы больш ігракоў з салігорскага «Шахцёра». Аднак справы ў чэмпіянаце зноў складваліся няўдала, каманда апынулася ў канцы табліцы. У жніўні Крутаў перайшоў на працу ў мазырскую «Славію», каманду ўзначаліў Андрэй Кіпра, аднак вынікі не палепшыліся. Здолеўшы абысці «Чысць», «Баранавічы» занялі 14-е месца з 15, што дазволіла захаваць месца ў Першай лізе.

У сезоне 2019 галоўным трэнерам стаў Дзяніс Яцына. Каманда ізноў амаль поўнасцю абнавіла склад, дзе ў асноўным засталіся ігракі, незапатрабаваныя ў іншых клубах. «Баранавічы» хутка сталі аўтсайдарам турніру і замацаваліся на апошнім радку, за некалькі тураў да фінішу пазбавіўшыся шанцаў на захаванне месца ў Першай лізе. У верасні 2019 года Яцына пакінуў каманду, да канца сезона абавязкі галоўнага трэнера выконваў Андрэй Хлебасолаў. Свае адзіныя дзве перамогі ў сезоне «Баранавічы» атрымалі ў двух апошніх турах чэмпіянату.

У сезоне 2020 у Другой лізе камандай працягваў кіраваць Андрэй Хлебасолаў, стаўка рабілася у асноўным на ўласных выхаванцаў і маладых запрошаных ігракоў, якія не здолелі замацавацца ў іншых клубах. «Баранавічы» былі аднымі з фаварытаў і змагаліся за высокія месцы, аднам фінішавалі пятымі. Тым не менш, дзякуючы адмове некалькіх клубаў Першай лігі працягваць удзел у турніры, клуб атрымаў прапанову і далучыўся да Першай лігі.

Галоўным трэнерам у сезоне 2021 у Першай лізе стаў Алег Кароль, які раней працаваў у мікашэвіцкім «Граніце». Ён прывёў у каманду шмат ігракоў са свайго колішняга клуба «Слоніма-2017», таксама далучыліся і іншыя маладыя выканаўцы, аднак пераважную большасць працягвалі складаць мясцовыя футбалісты. У сувязі з пачаткам рэканструкцыі баранавіцкага стадыёна «Лакаматыў» клуб правёў усе матчы першага круга на выездзе, а пасля, паколькі рэканструкцыя не скончылася, стаў праводзіць хатнія матчы ў суседніх Івацэвічах. «Баранавічы» дрэнна пачалі сезон, набраўшы першае ачко толькі ў сёмым туры, але пасля добра праведзеная сярэдзіна сезона дазволіла камандзе падняцца з апошняга радка і заняць выніковае 10-е месца з 12.

Сезон 2022 «Баранавічы» пачалі з двух перамог, аднак пазней сітуацыя пагоршылася, каманда цярпела паражэнне за паражэннем. У жніўні замест Алега Караля новым галоўным трэнерам стаў Андрэй Кіпра, але гэта не выправіла сітуацыю. За некалькі тураў да фінішу баранавіцкая каманда апусцілася на апошні 13-ы радок табліцы, дзе і фінішавала. У пачатку 2023 года каманда значна абнавіла склад, былі запрошаны маладыя ігракі з клубаў Вішэйшай лігі. Сезон 2023 «Баранавічы» пачалі выдатна, здабыўшы ў першых васьмі турах сем перамог. Пазней вынікі сталі пагаршацца і каманда хутка выбыла з барацьбы за выхад у Вышэйшую лігу, аднак усё ж скончыла сезон на шостым месцы з 17, што стала найлепшым паказчыкам з 2010 года.

Папярэднія назвы

[правіць | правіць зыходнік]
  • 1945: «Лакаматыў»
  • 1946: в/ч Баранавічы
  • 1947—1949: «Дынама»
  • 1950—1952: «Лакаматыў»
  • 1953—1956: «Харчавік»
  • 1957—1959: «Баранавічы»
  • 1960: «Прамкамбінат»
  • 1961: «Лакаматыў»
  • 1962: «Салют»
  • 1963—1964: «Лакаматыў»
  • 1965—1967: «Тэкстыльшчык»
  • 1968—1984: «Лакаматыў»
  • 1985—1989: «Тэкстыльшчык»
  • 1990: «Баранавічы»
  • 1991: «Хімік»
  • 1993: «Тэкстыльшчык»
  • 1993—1994: «Метапол»
  • з 1995: «Баранавічы»

Цяперашні склад

[правіць | правіць зыходнік]

Станам на жнівень 2024 года[1].

Паз. Імя Нар.
1 Беларусь Бр Данііл Шапко (у арэндзе з «Дняпра») 2001
16 Беларусь Бр Артур Дрэсманіс 2007
35 Беларусь Бр Максім Высоцкі 1995
2 Беларусь Аб Станіслаў Кендыш 2006
3 Беларусь Аб Іван Тарабеш 2003
4 Беларусь Аб Аляксей Фірсаў 2003
5 Беларусь Аб Мікіта Закрэўскі 2001
21 Беларусь Аб Дзмітрый Болбат 2002
33 Беларусь Аб Арцём Круцько 2006
Беларусь Аб Арцём Кільіманаў 1998
7 Беларусь ПА Кірыл Кіркіцкі 2002
8 Беларусь ПА Данііл Кіпра 2001
Паз. Імя Нар.
11 Беларусь ПА Дзмітрый Наканечны 2007
12 Беларусь ПА Ягор Міхей 2000
17 Украіна ПА Максім Шаўчэнка 2002
18 Беларусь ПА Марат Лук’янаў 2004
19 Беларусь ПА Дзмітрый Некрашэвіч 2001
22 Беларусь ПА Станіслаў Атрашкевіч 2002
Беларусь ПА Веніямін Цімафейчык 2007
9 Беларусь Нап Дзмітрый Галуза 2001
10 Беларусь Нап Яўген Козел 2001
14 Беларусь Нап Уладлен Анікееў (у арэндзе з «Віцебска») 2004
29 Беларусь Нап Максім Ткацэвіч 2001
77 Беларусь Нап Марцін Арцюх 1996

Трэнерскі штаб

[правіць | правіць зыходнік]
  • Беларусь Раман Кірэнкін (нар. 1981) — галоўны трэнер
  • Беларусь Яўген Кудаш (нар. 1985) — трэнер
  • Беларусь Андрэй Хлебасолаў (нар. 1965) — трэнер
  • Беларусь Стэфанія Васілеўская (нар. 2000) — трэнер па фізпадрыхтоўцы
  • Беларусь Дзмітрый Кунец (нар. 2000) — трэнер брамнікаў

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1993/94 Трэцяя (Д3) 7 34 14 11 9 44–35 39
1994/95 Трэцяя — А (Д3) 5 22 7 7 8 24–27 21
1997 Трэцяя — А (Д3) 13 26 7 1 18 33–58 22
1998 Другая — Б (Д3) 7 30 13 6 11 59–40 45 Змена назваў ліг
1999 Другая — Б (Д3) 7 22 7 6 9 29–28 27
2000 Другая — Б (Д3) 2 16 11 1 4 29–12 34 1/16 фіналу Выхад у фінальны раўнд
Другая (Д3) 7 14[A] 4 1 9 17–24 13
2001 Другая (Д3) 5 34 18 9 7 63–34 63 1/8 фіналу
2002 Другая (Д3) 5 24 13 4 7 46–27 43 1/32 фіналу
2003 Другая (Д3) 1 28 19 7 2 79–28 64 1/16 фіналу Выхад у Першую лігу
2004 Першая (Д2) 7 30 13 5 12 41–39 44 Чвэрцьфінал
2005 Першая (Д2) 9 30 11 5 14 38–43 38 Чвэрцьфінал
2006 Першая (Д2) 10 26 8 8 10 27–42 32 1/16 фіналу
2007 Першая (Д2) 9 26 10 5 11 23–28 35 1/16 фіналу
2008 Першая (Д2) 9 26 7 5 14 24–40 26 1/32 фіналу
2009 Першая (Д2) 6 26 10 8 8 39–33 38 1/16 фіналу
2010 Першая (Д2) 6 30 11 10 9 31–37 43 1/16 фіналу
2011 Першая (Д2) 16 30 0 3 27 10–90 3 1/16 фіналу Вылет у Другую лігу
2012 Другая (Д3) 13 36 10 10 16 33–42 40 1/32 фіналу
2013 Другая (Д3) 5 24 11 3 10 37–33 36 1/32 фіналу
2014 Другая — Б (Д3) 1 22 14 6 2 55–19 48 1/16 фіналу Выхад у фінальны этап
Фінальны этап 1 14[B] 9 3 2 33–13 30 Выхад у Першую лігу
2015 Першая (Д2) 13 30 8 8 14 36–49 32 1/16 фіналу
2016 Першая (Д2) 13 26 5 7 14 35–51 22 1/8 фіналу
2017 Першая (Д2) 12 30 7 10 13 34–47 31 1/16 фіналу
2018 Першая (Д2) 14 28 4 7 17 17–42 19 1/32 фіналу
2019 Першая (Д2) 15 28 2 3 23 12–80 9 1/16 фіналу Вылет у Другую лігу
2020 Другая — A (Д3) 2 20 14 2 4 74–24 44 1/16 фіналу Выхад у фінальны этап
Фінальны этап 4 10[C] 2 4 4 14–23 10 Атрыманне месца ў Першай лізе
2021 Першая (Д2) 10 33 7 7 19 38–72 28 1/16 фіналу
2022 Першая (Д2) 13 24 3 3 18 25–69 12 1/16 фіналу
2023 Першая (Д2) 6 32 14 6 12 46–49 48 1/16 фіналу
  1. Улічваючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда.
  2. Улічваючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 8 матчаў, 6—1—1, розніца мячоў 16—5.
  3. Улічваючы 4 гульні, перанесеных з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 6 матчаў, 1—2—3, розніца мячоў 10—19.

Галоўныя трэнеры

[правіць | правіць зыходнік]
  • Сямён Вітко (1993—1994)
  • Юрый Дземух (1995)
  • Міхаіл Шолахаў (1997—1998)
  • Валяр’ян Красоўскі (1999—2002)
  • Андрэй Хлебасолаў (2003—2008)
  • Андрэй Кіпра (2009—2012)
  • Ігар Кунаш (2013 — чэрвень 2016)
  • Сяргей Каток (в. а. у ліпені — жніўні 2016)
  • Андрэй Хлебасолаў (жнівень — снежань 2016)
  • Аляксей Вяргеенка (люты — лістапад 2017)
  • Іван Крутаў (лістапад 2017 — жнівень 2018)
  • Андрэй Кіпра (жнівень 2018 — люты 2019)
  • Андрэй Хлебасолаў (люты 2019 — сакавік 2019)
  • Дзяніс Яцына (сакавік — верасень 2019)
  • Андрэй Хлебасолаў (в. а. у верасні — снежні 2019; красавік 2020 — люты 2021)
  • Алег Кароль (люты 2021 — жнівень 2022)
  • Андрэй Кіпра (жнівень 2022 — жнівень 2024)
  • Раман Кірэнкін (са жніўня 2024)
  1. От "Энергетика-БГУ" и "Белшины" до дублей. Заявки команд первой лиги (сезон-2024) (руск.). football.by (5 красавіка 2024). Праверана 9 красавіка 2024.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
ФК Баранавічы
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?