For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Беларуская федэрацыя футбола.

Беларуская федэрацыя футбола

Беларуская федэрацыя футбола
Заснавана 22 снежня 1989
Уступ у ФІФА 1992
Уваходжанне ў УЕФА 1993
Прэзідэнт Беларусь Мікалай Шарснёў
Сайт abff.by

Беларуская федэрацыя футбола (БФФ) — грамадская арганізацыя, якая займаецца правядзеннем футбольнага першынства і падрыхтоўкай зборных Беларусі па футболе.

Заснаваная 22 снежня 1989 года. З 1992 года ў складзе Міжнароднага саюза футбольных таварыстваў, а з 1993 года — Саюзу еўрапейскіх футбольных таварыстваў.

Перыяд кіраўніцтва У. Базанава

[правіць | правіць зыходнік]

27 сакавіка 2019 года старшынёй БФФ быў абраны Уладзімір Базанаў[1].

У пачатку 2020 года, падчас пандэміі COVID-19, калі ўсе еўрапейскія чэмпіянаты і большасць сусветных былі спынены, кіраўніцтва АБФФ прыняло рашэнне чэмпіянат Беларусі працягваць[2]. У далейшым асобныя матчы пераносіліся ў сувязі з успышкамі хваробы ў камандах, але не заўсёды: напрыклад, некалькі футбалістаў брэсцкага «Дынама» былі вымушаны гуляць з COVID-19 супраць «Смалявічаў» (16-ы тур) і гродзенскага «Нёмана» (18-ы тур)[3].

У жніўні 2021 года падчас пратэстаў у краіне кіраўніцтва АБФФ не дазваляла масава збірацца заўзятарам у Мінску: адбыліся пераносы гульняў 21-га тура чэмпіяната Беларусі сталічных клубаў «Дынама» і «Мінск»[4]; пазней матчы праходзілі без гледачоў[5].

Вясной 2020 года УЕФА зрабіла заяву, што выплаціць кожнай асацыяцыі, у т.л. АБФФ, 4,3 млн еўра[6]. Аднак, ці атрымала федэрацыя грошы, і калі так, то на што яны былі зрасходаваны, невядома.

За 2019 — першую палову 2021 гадоў пры старшынстве Базанава на пасадзе старшыні нацыянальная зборная правяла 24 матчы, з якіх 7 перамог, 3 нічыі і 14 паражэнняў. У перыяд кіраўніцтва Уладзіміра Базанава 5 прафесійных футбольных клубаў спынілі існаванне.

У красавіку 2021 года адзін з намеснікаў старшыні федэрацыі Міхаіл Юр’евіч Ботнікаў быў спынены супрацоўнікамі ДАІ, якія зафіксавалі алкагольнае ап’яненне (1,3 праміль). Быў складзены пратакол па ч.2 арт. 18.15 КоАП Рэспублікі Беларусь.

Структура АБФФ

[правіць | правіць зыходнік]

У адпаведнасці з палажэннямі Статута АБФФ акрамя Канферэнцыі, як вышэйшага органа, органы Асацыяцыі падпадзяляюцца на некалькі груп.

Кіруючыя органы:

  • Выканаўчы камітэт (Выканкам);
  • Бюро Выканаўчага камітэта (Бюро Выканкама);
  • Старшыня.

Дысцыплінарныя і юрысдыкцыйных органы:

  • Футбольны арбітраж;
  • Апеляцыйны камітэт;
  • Камітэт кантрольна-дысцыплінарны і па этычных пытаннях;
  • Камітэт па клубнаму ліцэнзаванню;
  • Апеляцыйны камітэт па клубнаму ліцэнзаванню;
  • Камітэт па статусе і пераходах футбалістаў.

Адміністрацыйны орган:

  • Адміністрацыя АБФФ.

Орган фінансавага кантролю:

  • Унутраны орган фінансавага кантролю — кантрольна-рэвізійная камісія.

Зноскі

  1. Владимир Базанов официально стал новым главой АБФФ
  2. Богуславская, Александра. Коронавируса не боимся: как в Беларуси играют в футбол во время пандемии (руск.). Deutsche Welle (27 красавіка 2020). Праверана 1 верасня 2021.
  3. Футбол. Александр Нойок о коронавирусе в "Динамо": во время матча мне стало плохо — не мог дышать (руск.)(недаступная спасылка). Прессбол (16 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2021. Праверана 1 верасня 2021.
  4. Футбол. Чемпионат Беларуси. Матч "Динамо" Мн — "Смолевичи" перенесен (руск.)(недаступная спасылка). Прессбол (7 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2021. Праверана 1 верасня 2021.
  5. Ближайшие матчи футбольного чемпионата Беларуси пройдут без зрителей на трибунах - АБФФ (руск.). БелТА (20 жніўня 2020). Праверана 1 верасня 2021.
  6. UEFA releases €236.5m to support its member associations at this difficult time (англ.). UEFA (27 красавіка 2020). Праверана 1 верасня 2021.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Беларуская федэрацыя футбола
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?