For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Уганда.

Уганда

Уганда
Republic of Uganda (англ.)
Jamhuri ya Uganda (суахілі)
Yamuhuri Ya Uganda (луганда)
Герб Уганды
Сцяг Уганды Герб Уганды
Гімн: ««Oh Uganda, Land of Beauty»»
Дата незалежнасці 9 кастрычніка 1962 (ад Вялікабрытаніі)
Афіцыйная мова англійская і суахілі
Сталіца Кампала
Форма кіравання Рэспубліка
Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Ёверы Мусевені
Эдвард Секандзі
Рабіна Набанджа
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
81-я ў свеце
236 040 км²
15,39
Насельніцтва
• Ацэнка (2012)
Шчыльнасць

35 620 977 чал. (35-я)
119 чал./км²
ІРЧП  0.514 (157-ы)
Валюта Угандыйскі шылінг
Інтэрнэт-дамен .ug
Код ISO (Alpha-2) UG
Код ISO (Alpha-3) UGA
Код МАК UGA
Тэлефонны код +256 (+006 з Кеніі і Танзаніі)
Часавыя паясы +3

Уга́нда (англ.: Uganda) — краіна ва Усходняй Афрыцы. На поўначы мяжуе з Паўднёвым Суданам, на ўсходзе — з Кеніяй, на поўдні — з Танзаніяй і Руандай, на захадзе — з Дэмакратычнай Рэспублікай Конга. Выхаду да мора не мае. Дзяржаўная мова — англійская; выкарыстоўваюцца суахілі, луганда. Сталіца — Кампала. Нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці (9 кастрычніка)

Геаграфія Уганды

Унікальны краявід Рувензоры

Уганда размешчана ў межах Усходне-Афрыканскага пласкагор’я. На поўначы пашыраны плоскія раўніны (вышынёй да 1000—1500 м) з астанцовымі гарамі, на поўдні — спадзіста-хвалевы рэльеф. На захадзе — глыбокая тэктанічная даліна, або грабен (заходняе адгалінаванне Усходне-Афрыканскай рыфтавай сістэмы), занятая азёрамі Мабуту-Сесе-Сека і Эдуард, паміж якімі ўзвышаецца горны масіў Рувензоры (вышынёй да 5109 м, Пік Маргерыта), на паўднёвым захадзе — вулканы групы Вірунга, на ўсходзе — патухлы вулкан Элган (вышынёй да 4322 м). Карысныя выкапні: медныя, кобальтавыя, вальфрамавыя, жалезныя, калумбіта-танталавыя руды, апатыты, золата, берылы, сера, вапнякі. Клімат субэкватарыяльны мусонны. Сярэднія месячныя тэмпературы ад 18 да 25 °C. Ападкаў ад 750 да 1500 мм і больш за год. Рэкі належаць да басейна ракі Ніл. Буйныя азёры: Вікторыя, Мабуту-Сесе-Сека, К’ёга, Эдуард. Глебы чырвоныя фералітавыя, у засушлівых раёнах чырвона-бурыя ажалезненыя. Пераважаюць другасныя высакатраўныя саванны, ёсць масівы лістападна-вечназялёных лясоў (пад лесам 28 % тэрыторыі). Характэрна вышынная пояснасць ландшафтаў. У складзе фаўны антылопы, жырафы, гіены, леапарды, малпы, трапляюцца сланы, львы, насарогі. Нацыянальныя паркі: Рувензоры, Кабарэга, Кідэпа; некалькі фаўністычных рэзерватаў.

Гісторыя

Гэты раздзел не завершаны. Вы дапаможаце праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго.

Барацьба за кантроль над Угандай працягвалася нават пасля таго, як на Берлінскай канферэнцыі 1884—1885 гг. былі афіцыйна зацверджаны правілы каланіяльнага падзелу Афрыкі і прызнаныя межы каланіяльных уладанняў, якія тады існавалі. Пасля заключэння Гельгаландскага дагавора 1890 г. Германская імперыя адмовілася ад сваіх прэтэнзіяў на Уганду, даўшы свабоду дзеянняў у Бугандзе і ўсёй Угандзе Вялікабрытаніі ў асобе Імперскай брытанскай усходнеафрыканскай кампаніі. Прадстаўнік кампаніі капітан Фрэдэрык Лугард сфарміраваў узброены атрад з мясцовых жыхароў і ў 1892 умяшаўся ва ўнутрыпалітычную барацьбу на баку пратэстанцкай групоўкі. З тых часоў пратэстанты аказваюць найбольшы ўплыў на палітычнае жыццё Уганды. Скарыстаўшыся гэтай перамогай, Лугард у 1893 г. навязаў кабаку Буганды Мвангу II дагавор аб заступніцтве брытанскай кампаніі.

Пратэктарат Уганда (1894—1962)

Неўзабаве Імперская брытанская ўсходнеафрыканская кампанія збанкрутавала, і ў 1894 г. урад Вялікабрытаніі абвясціў аб усталяванні пратэктарата над Угандай. Новая брытанская адміністрацыя неадкладна прыступіла да пашырэння тэрыторыі пратэктарата. У 1894 г. з дапамогай арміі Буганды было нанесена паражэнне кіраўніку Буньёра Кабарэгу. За ваенную дапамогу ў вайне з суседам Буганда атрымала права ўключыць у свае ўладанні часткі тэрыторыі Буньоро. Гэтыя «страчаныя акругі» заставаліся сур’ёзнай унутрыпалітычнай праблемай аж да 1964 г., калі частка з іх была «вернутая» Буньёра. У 1897 г. Мванга II падняў паўстанне супраць каланізатараў, але пацярпеў няўдачу і быў адхілены ад ўлады. Кабакам стаў яго малалетні сын Дауд Чва II. Збегшы з-за кратаў, Мванга II аб’яднаў сілы са сваім былым праціўнікам Кабарэгам і працягнуў барацьбу. У 1899 абодва яны былі захопленыя ў палон і адпраўленыя ў выгнанне за межы Уганды.

Бугандскае пагадненне 1900 г. паміж кіраўнікамі Буганды і брытанскай адміністрацыяй паставіла адносіны паміж бакамі на дагаворную аснову і вызначыла іх узаемныя правы і абавязкі. У далейшым умовы пагаднення аказвалі істотны ўплыў на ўнутрыпалітычную абстаноўку. На менш выгадных для мясцовых кіраўнікоў умовах былі заключаны дамовы з Тора (1900 г.), Анколе (1901 г.) і Буньёра (1933 г.). Бугандыйская знаць беспаспяхова змагалася супраць стварэння ў 1921 г. Заканадаўчага савета пратэктарата, сцвярджаючы, што гэты крок парушае асаблівы характар брытанска-бугандыйскіх адносін, замацаваных пагадненнем 1900 г.

Да Першай сусветнай вайны брытанская адміністрацыя прызначала лаяльных правадыроў з Буганды кіраўнікамі ўключаных у склад пратэктарата небугандыйскіх тэрыторый. Брытанская адміністрацыя пратэктарата была вымушаная ў 1927 г. абмежаваць правы правадыроў.

Перыяд незалежнасці

Праўленне М. Аботэ ()

Дыктатура Ідзі Аміна

Грамадзянскае праўленне

Уганда ў XXI ст.

Дзяржаўны лад

Уганда — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1995 года. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які выбіраецца на 5 гадоў. Заканадаўчую ўладу ажыццяўляе парламент Уганды. Выканаўчую ўладу ажыццяўляе ўрад, які ўзначальвае прэзідэнт.

Гл. таксама

Для паляпшэння артыкула пажадана Перакласці тэкст з іншай мовы на беларускую.Знайсці і дадаць спасылкі на аўтарытэтныя крыніцы, якія пацвярджаюць напісанаеВікіфікаваць спіс літаратуры

Зноскі

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 576 с.: іл.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Уганда
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?