For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Малі.

Малі

Рэспубліка Малі
République du Mali (фр.)
Mali ka Fasojamana (бамана)
Герб Малі
Сцяг Малі Герб Малі
Дэвіз: «Un peuple, un but, une foi»
Гімн: «Pour l'Afrique et pour toi, Mali»
Дата незалежнасці 22 верасня 1960 (ад Францыі)
Афіцыйная мова французская
Сталіца Бамако
Найбуйнейшыя гарады Бамака, Сікаса, Мопці, Куціяла, Каес, Сегу
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка/Ваенная дыктатура
Прэзідэнт
Прэм’ер-міністр
Асімі Гаіта (в.а.)
Шагель Какала Маіга
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
24-я ў свеце
1 240 192 км²
1,6
Насельніцтва
• Ацэнка (2009)
Шчыльнасць

14 517 176 чал.
11,71 чал./км²
ВУП
  • Разам (2007)
  • На душу насельніцтва

$13,365 млрд  (126-ы)
$1300
ІРЧП (2007) 0,371 (нізкі) (178-ы)
Валюта франк КФА
Інтэрнэт-дамен .ml
Код ISO (Alpha-2) ML
Код ISO (Alpha-3) MLI
Код МАК MLI
Тэлефонны код +223
Часавыя паясы 0

Малі (фр.: Mali), афіцыйна — Рэспу́бліка Малі (фр.: République du Mali) — дзяржава ў паўночна-заходняй Афрыцы. Мяжуе на захадзе з Сенегалам, на поўначы — з Маўрытаніяй і Алжырам, на ўсходзе — з Нігерам, на паўднёвым усходзе — з Буркіна-Фасо, на поўдні — з Кот-д’Івуарам і Гвінеяй. Тэрыторыя — 1248,5 тыс. км² з адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзелам на 7 абласцей і сталічны раён. Насельніцтва — 13,4 млн чал., больш 20 этнічных груп. Сталіца — г. Бамако (каля 1 млн жыхароў). Нацыянальная валюта — франк КФА.

Дзяржаўная мова — французская. Асноўная рэлігія — іслам, які вызнаюць больш 90 % насельніцтва, каля 2 % — хрысціяне, астатнія — анімісты.

Нацыянальнае свята — 22 верасня — Дзень незалежнасці (1960).

Дзяржаўны лад

Па Канстытуцыі ад 12 мая 1992 г. — прэзідэнцкая рэспубліка. Першым прэзідэнтам стаў М. Кейта. У чэрвені 2002 года абраны Амаду Тумані Турэ (перавыбраны 29 красавіка 2007).

Вышэйшы заканадаўчы орган — аднапалатны парламент (Нацыянальны Сход) у складзе 147 дэпутатаў, абіраецца на 5 гадоў. Апошнія парламенцкія выбары адбыліся ў ліпеню 2002, перамогу атрымаў блок партый «Надзея 2002», які мае ў цяперашні час 63 мандаты. Старшыня НС — Ібрагім Бубакар Кейта, глава партыі «Аб'яднанне за Малі» (РПМ), якой належыць 46 дэпутацкіх мандатаў. Першы тур чарговых парламенцкіх выбараў адбыўся 1 ліпеня 2007.

Вышэйшы орган выканаўчай улады — урад (усяго 28 чал.) на чале з Прэм'ер-міністрам, якім з 29 красавіка 2004 з'яўляецца Усман Ісуфі Майга.

Міністр замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва — Моктар Уан.

Вышэйшы орган судовай улады — Вярхоўны Суд. Ёсць таксама Канстытуцыйны Суд і Суд вышэйшай інстанцыі.

У Малі налічваецца больш 90 палітычных партый і аб'яднанняў. У цяперашні час дамінуюць два блокі: «Надзея 2002» на чале з партыяй «Аб'яднанне за Малі» (РПМ) і «Альянс за рэспубліку і дэмакратыю» (АРД), галоўнай сілай якога выступае «Афрыканская партыя за салідарнасць і справядлівасць» (АДЕМА). Набірае сілу нядаўна створаны «Саюз за Рэспубліку і Дэмакратыю» (ЮРД) і рух у падтрымку прэзідэнта «Альянс за альтэрнатыву і змены» (АСС).

Гісторыя

Старажытная гісторыя Малі вывучана слаба. З 3-га тысячагоддзя да н.э. развівалася земляробства. У сярэднія вякі на тэрыторыі сучаснага Малі існавалі дзяржаўныя ўтварэнні Гана (III — XIII стст.), Малі (VIII — XVII стст.), Сангай (XV — XVI стст.); пануючай рэлігіяй стаў іслам. Дзяржава Сангай пасля разгрому яе ў 1591 г. мараканскімі войскамі распалася на шэраг дробных княстваў, якія ў 3-й чвэрці XIX ст. ўвайшлі ў склад дзяржавы тукулераў Хадж Амара, а ў канцы XIX ст. заваяваны Францыяй. У 1890 г. большая частка тэрыторыі Малі аб'яднана ў калонію Французскі Судан1899 г. скасавана, у 1920 г. адноўлена), з 1895 г. — у складзе Французскай Заходняй Афрыкі. З 1945 г. Малі — «заморская тэрыторыя» Францыі. У 1946 г. у Малі заснавана палітычная партыя Суданскі саюз на чале з М.Кейтам1959 г. адзіная партыя ў краіне), якая ўзначаліла нацыянальна-вызаленчы рух. З 28 верасня 1958 г. Малі пад назвай Суданская Рэспубліка — аўтаномная дзяржава ў складзе Французскай супольнасці. У красавіку 1959 г. Малі аб'ядналася з Сенегалам у Федэрацыю Малі, якая 20 чэрвеня 1960 г. абвясціла сваю незалежнасць. У жніўні 1960 г. федэрацыя распалася.

22 верасня 1960 г. абвешчана Рэспубліка Малі. Выбраны прэзідэнтам Кейта пачаў ажыццяўляць курс на некапіталістычнае развіццё краіны. У 1967 г. ва ўмовах эканамічнага крызісу Кейта стварыў Нацыянальны камітэт абароны рэвалюцыі, які засяродзіў у сваіх руках усю ўладу (парламент быў распушчаны). У выніку ваеннага перавароту (лістапад 1968 г.) да ўлады прыйшоў Ваенны камітэт нацыянальнага вызвалення на чале з М.Траарэ. У 1974 г. прынята новая Канстытуцыя, якая ўстанавіла аднапартыйную дыктатуру. У 1979 г. створана кіруючая і адзіная ў краіне партыя Дэмакратычны саюз малійскага народа, адбыліся прэзідэнцкія (выбраны Траарэ) і парламенцкія выбары. У 1990 г. у Малі пачаўся шырокі дэмакратычны рух супраць аўтарытарнага рэжыму Траарэ. Пасля масавых дэманстрацый прыхільнікаў дэмакратыі 26 сакавіка 1991 г. Траарэ скінуты і ўлада перайшла да Савета нацыянальнай згоды на чале з А. Т. Турэ; распушчаны парламент і Дэмакратычны саюз малійскага народа, уведзена шматпартыйнасць. У студзені 1992 г. прынята новая Канстытуцыя Малі, якая абвясціла прынцып падзелу ўлад. На выбарах у парламент у студзені — лютым 1992 г. перамог Альянс за дэмакратыю ў Малі (АДЭМА), яго лідар А.У.Канарэ ў красавіку 1992 г. выбраны прэзідэнтам краіны.

У лістападзе 2015 г. у сталіцы краіны Бамака баевікі з радыкальнай ісламісцкай арганізацыі «Аль Мурабітун» здзейснілі нападзенне на адзін з гатэляў. Следствам тэракта стала гібель 19 чал., 6 з якіх былі грамадзяне Расійскай Федэрацыі.

Эканоміка

Бавоўнапераапрацоўчая фабрыка ў Малі

Аб'ём ВУП у 2006 годзе ў параўнанні з папярэднім годам вырас на 5,9 % і дасягнуў амаль 4,5 млрд. еўра. Узровень інфляцыі — 3 %. Знешняя запазычанасць складала каля 2,7 млрд. еўра. Малі адносіцца да ліку найменш развітых краін свету, займаючы па класіфікацыі ПРААН 175 месца з 177 краін. Гадавы прыбытак на душу насельніцтва не перавышае 260 еўра.

Аснова эканомікі — сельская гаспадарка, у якой занята каля 75 % працаздольнага насельніцтва краіны. Вядучая культура — бавоўна (штогадовы ўраджай — больш 500 тыс. тон). Яна прыносіць 40 % валютных прыбыткаў краіны. Жывёлагадоўля ўтрымлівае трэцюю пазіцыю ў экспарце і, у цэлым, дае 12 % ВУП. У 2006 у Малі налічваецца 7,9 млн. галоў буйнарагатай жывёлы, 17 млн. коз і авечак, 70 тыс. свінняў, 25 млн. галоваў хатняй птушкі. Вылаў рачной рыбы складае каля 120 тыс. тон і прыносіць 4,2 % ВУП. Удзельная вага земляробства, жывёлагадоўлі, лясной гаспадаркі і рыбалоўства ўвогуле аб'ёме ВУП дасягае 43 %, прамысловасці, будаўніцтва і энергетыкі — 18,6 %, гандлю і паслуг — 38,4 %.

Галоўныя галіны прамысловасці — перапрацоўчая і горнарудная. Вырабляецца баваўняны і арахісавы алей, вядзецца перапрацоўка баваўнянага валакна. Малі — трэці вытворца (пасля ПАР і Ганы) золата ў Афрыцы (да 50 т. штогод).

З 1991 года ўрадам Малі ўзяты курс на лібералізацыю нацыянальнай эканомікі, заахвочванне і прыцягненне прыватных капіталаўкладанняў, прыватызацыю дзяржаўных прадпрыемстваў. Аб'ём знешняй фінансавай дапамогі складае 170—200 млн. долараў ЗША ў год. Асноўнымі крэдыторамі застаюцца МВФ і Сусветны банк.

Найболей актыўныя гандлёва-эканамічныя сувязі Малі падтрымлівае з Францыяй і іншымі членамі Еўрасаюза, ЗША, Канадай, КНР, Японіяй, ПАР, Алжырам, Лівіяй, Тунісам, Нігерыяй і Сенегалам.

У артыкуле або раздзеле ёсць спіс крыніц або спасылак, але крыніцы асобных сцвярждэнняў няясныя праз неўжыванне зносак.Сцвярджэнні, не падмацаваныя крыніцамі, могуць быць пастаўлены пад сумненне і выдалены. Вы можаце палепшыць артыкул, дадаўшы дакладнейшыя спасылкі на крыніцы. (22 жніўня 2023)

Літаратура

  1. https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2020f/africa
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Малі
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?