For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Мазамбік.

Мазамбік

Рэспубліка Мазамбік
República de Moçambique (парт.)
Jamhuri ya Msumbiji (суахілі)
Герб Мазамбіка
Сцяг Мазамбіка Герб Мазамбіка
Гімн: «Pátria Amada»
Дата незалежнасці 25 чэрвеня 1975 (ад Партугаліі)
Афіцыйная мова партугальская
Сталіца Мапуту
Найбуйнейшы горад Мапуту
Форма кіравання Рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Арманду Гебуза
Айрэш Баніфасіу Алі
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
35-я ў свеце
801 590 км²
2,2
Насельніцтва
• Ацэнка (2008)
Шчыльнасць

21 284 700 чал. (55-я)
25 чал./км²
ІРЧП (2007) 0.402 (нізкі) (172-ы)
Валюта Мецікал
Інтэрнэт-дамен .mz
Код ISO (Alpha-2) MZ
Код ISO (Alpha-3) MOZ
Код МАК MOZ
Тэлефонны код +258
Часавыя паясы +2

Мазамбі́к, Рэспубліка Мазамбік (парт.: República de Moçambique) — краіна ў Паўднёвай Афрыцы. Мяжуе з ПАР, Эсваціні, Танзаніяй, Малаві, Зімбабвэ і Замбіяй. Мае выхад да Індыйскага акіяна. Сталіца краіны — горад Мапуту, у 1876—1976 гадах вядомы як Ларэнсу-Маркіш. Нацыянальная валюта — мецікал.

Першай цывілізацыяй, што склалася на мазамбіцкай зямлі, стала супольнасць суахілі. З XVI стагоддзя пачалося пранікненне партугальцаў, сустрэтае адпорам тубыльскіх плямёнаў. Мазамбік заставаўся партугальскай калоніяй да 1975 года. Незалежны Мазамбік абраў сацыялістычны аднапартыйны шлях, аднак эканамічныя складанасці і грамадзянская вайна змусілі ўлады краіны перайсці на дэмакратычныя рынкавыя рэйкі ў пачатку 1990-х.

З 1994, калі ў Мазамбіку прайшлі першыя мультыпартыйныя выбары, дзяржава з’яўляецца адносна стабільнай дэмакратыяй, прэзідэнцкай рэспублікай. Аднак у 2013 арганізацыя Resistência Nacional Moçambicana (RENAMO) зноў запаліла партызанскі рух, хаця і даволі слабы. Мазамбік падзяляецца на 10 правінцый (provincias) і сталічны горад.

Нягледзячы на тое, што большасць з 30 млн жыхароў краіны належыць да народаў банту, мазамбікцы — дужа стракатая этнічная супольнасць. Таму адзіная дзяржаўная мова — партугальская, якой у якасці другой мовы валодае палова насельніцтва. Асноўная рэлігія — хрысціянства, маюцца мусульманскія і анімістычныя меншасці. Найбуйнейшы горад завецца Матола і з’яўляецца заходнім прыгарадам Мапуту.

Мазамбік надзелены багатымі і разнастайнымі прыроднымі рэсурсамі. Пры пераважна аграрным характары эканомікі, развіваюцца лёгкая і харчовая прамысловасць, гідраэнергетыка і вытворчасць алюмінію, нафтаперапрацоўка. Расце турыстычны сектар. Галоўны партнёр і крыніца інвестыцый — ПАР. Нягледзячы на адныя з самых высокіх у свеце тэмпы росту ВУП з 2001, Мазамбік застаецца беднай краінай з жабрачым ВУП на душу насельніцтва і вельмі нізкімі ўзроўнем і працягласцю жыцця.

Мазамбік з’яўляецца членам ААН, Руху недалучэння, Афрыканскага саюза, Супольнасці Развіцця Паўднёвай Афрыкі (SADC).

Этымалогія

Сваёй назвай краіна абавязана арабскаму гандляру Мусе Бін Біку, чыё імя атрымаў невялічкі востраў, які Муса наведаў а пазней жыў на ім. Трансфармаваны Муса Бін Біку быў распаўсюджаны партугальцамі на ўсё нізіннае ўзбярэжжа ўсходняй Афрыкі.

Геаграфічнае становішча

Мяжуе з ПАР і Эсваціні (Свазілендам) на поўдні, Танзаніяй на поўначы, Малаві, Зімбабве і Замбіяй на захадзе. На ўсходзе мае шырокі выхад да Індыйскага акіяна. За Мазамбіцкім пралівам ляжаць Мадагаскар, Каморы і Маёта.

Астравы Мазамбіка: Базаруту, Кірымбаш, Мазамбік. Апошні даў сваю назву ўсёй краіне.

Гісторыя

Арабскія гандляры канваююць рабоў

Найбольш старажытнае насельніцтва Мазамбіка — бушмены і гатэнтоты, выціснутыя ў V — VIII стст. плямёнамі банту. З VIII ст. сюды праніклі арабы і суахілі, якія заснавалі на ўзбярэжжы Мазамбіка шэраг гандлёвых цэнтраў. Да пачатку 2-га тысячагоддзя ў міжрэччы Замбезі — рака Лімпопа склалася дзяржаўнае ўтварэнне Манаматапа (захаваліся рэшткі збудаванняў з вялікіх гранітных блокаў), якое адыгрывала важную ролю ў араба-суахілійскім гандлі, які квітнеў у познім сярэднявеччы.

Ларэнсу-Маркіш, сённяшні Мапуту, 1905

У 1498 востраў Мазамбік наведаў партугальскі мараплавец В. да Гама. Да сярэдзіны XVI ст. партугальцы захапілі шэраг апорных пунктаў на ўзбярэжжы Мазамбіка. Яны навязалі няроўныя дагаворы правіцелям Манаматапы, якая прыйшла ў заняпад і распалася ў пачатку XVIII ст.; у XVI — XIX стст. адсюль вёўся вываз рабоў на плантацыі ў Бразілію. У 1752 г. партугальскія ўладанні ў паўднёва-ўсходняй Афрыцы былі аб’яднаны ў адзіную калонію Мазамбік са сталіцай на аднайменным востраве плошчай 1,5 км³. На працягу XIX ст. партугальцы вялі ўпартую барацьбу з дзяржавай Ватуа ў міжрэччы Лімпопа — Пунгве, якая скарылася толькі ў пачатку ХХ ст. У 1898 адміністрацыйны цэнтр калоніі быў перанесены ў Ларэнсу-Маркіш.

У 1951 г. Мазамбік абвешчаны «заморскай правінцыяй» Партугаліі, у 1972 г. — яе «заморскім штатам». Грамадзянскімі правамі карысталіся толькі невялікія групы т.зв. «асіміляваных» афрыканцаў. У 1962 г. на базе нацыянал-вызваленчых афрыканскіх арганізацый створаны Фронт вызвалення Мазамбіка (ФРЭЛІМО) на чале з Э. Мандлане (з 1969 г. — С. Машэлам). У 1964 г. ФРЭЛІМО пачаў узброенае паўстанне супраць партугальскага панавання і да 1974 г. кантраляваў значную частку Мазамбіка. Пасля падзення дыктатуры ў Партугаліі ў верасні 1974 г. паміж новымі ўладамі і ФРЭЛІМО падпісаны дагавор аб стварэнні пераходнага ўрада Мазамбіка.

25 чэрвеня 1975 г. абвешчана Народная Рэспубліка Мазамбік (НРМ), прэзідэнтам якой стаў Машэл. Канстытуцыя 1975 г. зацвярджала курс на стварэнне ў дзяржаве палітычных, ідэалагічных, навуковых і матэрыяльных асноў сацыялістычнага грамадства, а таксама кіруючую роль ФРЭЛІМО. Урад правёў нацыяналізацыю знешняга гандлю, банкаў, устаноў адукацыі і аховы здароўя, юрыдычнай службы і большасці прадпрыемстваў, быў выдадзены закон пра землекарыстанне, паводле якога зямлёй надзяляліся створаныя сялянскія кааператывы. Пасля абвяшчэння незалежнасці Мазамбік пакінула большасць еўрапейскага насельніцтва (галоўным чынам партугальцы), таму ў сферы эканомікі, адукацыі і медыцыны ўлады сутыкнуліся з сур’ёзнымі кадравымі праблемамі.

Ахвяра грамадзянскай вайны

У лютым 1977 г. на 3-м з’ездзе ФРЭЛІМО быў ператвораны ў партыю ФРЭЛІМО — «авангардную марксісцка-ленінскую партыю». Паводле прынятага статуту, партыя станавілася вядучай сілай дзяржавы і грамадства. Асновай яе ідэалогіі быў досвед мазамбікскага народа і марксізм-ленінізм. Ураду атрымалася дамагчыся значных поспехаў у вобласці развіцця адукацыі і медыцыны: у 1983 г. лік пачатковых школ склаў 5,8 тыс., сярэдніх — 136, створана шырокая сетка прафесійна-тэхнічнай адукацыі, выдаткі на ахову здароўя ў 19751981 гг. узраслі больш, чым у тры разы. Быў заключаны дагавор аб сяброўстве з СССР (1977 г.), узяты курс на пабудову ў Мазамбіку сацыялізму, нацыяналізаваны прыватныя прадпрыемствы, створаны кааператывы. На практыцы гэта прывяло да спаду прамысловай вытворчасці і гандлю, дэфіцыту тавараў. Пагаршэнне эканамічнага становішча Мазамбіка справакавала рост незадаволенасці, што падштурхнула апазіцыю да стварэння на тэрыторыі Паўднёвай Радэзіі Мазамбікскага нацыянальнага супраціўлення (РЭНАМО) на чале з А. Длакамам, якое пачало ўзброеную барацьбу супраць рэжыму ФРЭЛІМО. У выніку ваенных дзеянняў 19771992 гг. загінула больш за 1 млн мазамбікцаў і каля 2 млн сталі бежанцамі. Урад быў вымушаны пачаць рыначныя эканамічныя рэформы, якія паглыбіліся з прыходам да ўлады ў 1986 г. Ж. А. Чысану. У 1989 г. ФРЭЛІМО адмовілася ад ідэалогіі марксізму-ленінізму. З 1990 г. дзейнічае новая Канстытуцыя, паводле якой уведзена шматпартыйнасць, краіна перайменавана ў Рэспубліку Мазамбік. У кастрычніку 1992 г. падпісана пагадненне з РЭНАМО пра спыненне агню і ператварэнне апошняй у палітычную партыю. На ўсеагульных парламенцкіх выбарах перамагла ФРЭЛІМО, Чысану быў зноў выбраны прэзідэнтам Мазамбіка.

У 2013 арганізацыя РЭНАМО зноў запаліла партызанскі рух, які — хоць і даволі слабы — тлее і сёння.

Дзяржаўны лад

Канстытуцыя 1990 года вызначае дзяржаўны лад краіны як шматпартыйную дэмакратыю. Выканаўчая ўлада прадстаўлена прэзідэнтам, і кабінетам міністрам з прэм’ер-міністрам на чале. Заканадаўчую ўладу ажыццяўляе Нацыянальная асамблея. Нягледзячы на прэзідэнцкі рэспубліканскі лад, парламент з цягам часу атрымаў большую свабоду ў прыняцці рашэнняў і законаў.

Зноскі

Спасылкі

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Мазамбік
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?