For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Вікіпедыя:Аўтарытэтныя крыніцы.

Вікіпедыя:Аўтарытэтныя крыніцы

Артыкулы ў Вікіпедыі павінны засноўвацца на апублікаваных аўтарытэтных крыніцах. Найболей аўтарытэтныя крыніцы інфармацыі для стварэння артыкулаў у Вікіпедыі — артыкулы ў навуковых часопісах, бо ў адрозненне ад кніг, якія кожны можа публікаваць за свой кошт, артыкулы ў такіх часопісах праходзяць навуковае рэцэнзаванне (экспертызу), якая ажыццяўляецца вядомымі ў сваёй галіне навукоўцамі. Афіцыйна прызнаны спіс беларускіх часопісаў такога ўзроўню можна знайсці на старонцы ВАК РБ[1], расійскіх — на старонцы ВАК Мінадукнавукі РФ[2].

Публікацыі ў іншых замежных навуковых часопісах можна знайсці карыстаючыся спецыялізаванай пошукавай сістэмай scholar.google.com[3], праўда калі Вы глядзіце іх з хатняга, а не з бібліятэчнага камп’ютара, толькі адносна невялікая колькасць поўных тэкстаў артыкулаў будзе даступна бесплатна, але Вы прынамсі зможаце азнаёміцца з іх анатацыямі. Таксама можна карыстацца расійскай сістэмай elibrary.ru[4] дзе Вы таксама зможаце ўбачыць бліжэйшую да Вас установу, што мае падпіску на гэтую базу дадзеных. Таксама можна карыстацца пошукавай сістэмай выдавецкага дому Elsevier[5].

Вызначэнне аўтарытэтнасці кніг, як адзначалася вышэй, уяўляе некаторыя цяжкасці, бо большасць з іх не праходзяць навуковай экспертызы. З большым даверам варта ставіцца да кніг, апублікаваных выдавецтвамі буйных дзяржаўных ВНУ і акадэмічных інстытутаў, а таксама да кніг аўтараў, якія з’яўляюцца вядомымі экспертамі ў сваёй галіне навукі. Трэба ўлічваць, што цяпер існуе значная колькасць альтэрнатыўных (грамадскіх) акадэмій, кшталту расійскіх РАПН, Міжнароднай акадэміі інфарматызацыі, Акадэміі трынітарызму і інш., выданні якіх звычайна не з’яўляюцца аўтарэтэтнымі (хоць само па сабе членства ў тых або іншых акадэміях не азначае аўтаматычнага даверу або недаверу да аўтара).

Навуковыя ступені азначаюць аўтарытэт толькі ў той галіне, у якой яны былі атрыманыя. Для вызначэння ці з’яўляецца аўтар аўтарытэтным у нейкай галіне трэба адказаць сабе на некалькі пытанняў — ці публікаваліся працы аўтара па дадзенай тэме ў аўтарытэтных навуковых часопісах, ці былі атрыманыя негатыўныя водгукі ад вядомых экспертаў у дадзенай галіне на папярэднія або цяперашнюю публікацыі аўтара, ці спасылаюцца на працы аўтара як на аўтарытэтную крыніцу іншыя аўтары, якія працуюць у дадзенай галіне, у сваіх артыкулах (таксама апублікаваных у навуковых часопісах).

Сеціўныя старонкі з мноствам спасылак могуць быць цалкам не аўтарытэтнымі. Першае пытанне, якое Вы мусіце задаць сабе, — хто нясе адказнасць за старонку, на якую Вы хочаце спаслацца? Якая іх кваліфікацыя і палітыка рэдагавання старонкі? Бо ў Сеціве хто заўгодна можа публікаваць што заўгодна.

Зноскі

  1. Перечень научных изданий Республики Беларусь для опубликования результатов диссертационных исследований — Эл.версія на старонцы ВАК РБ (рэд.: студз. 2009)
  2. Перечень ведущих рецензируемых научных журналов и изданий, в которых должны быть опубликованы основные научные результаты диссертации на соискание ўченой степени доктора и кандидата наук — Эл.версія на старонцы ВАК Мінадукнавукі РФ (рэд.: ліп. 2007)
  3. Электронны рэсурс: http://scholar.google.com
  4. Электронны рэсурс: http://elibrary.ru
  5. Электронны рэсурс: http://scirus.com
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Вікіпедыя:Аўтарытэтныя крыніцы
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?