For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Вікіпедыя:Спісы.

Вікіпедыя:Спісы

Спісы — тып артыкулаў Вікіпедыі, пералікі якіх-небудзь аб’ектаў, аб’яднаных пэўнай прыкметай.

Рэкамендацыя тычыцца толькі самастойных спісаў. Некаторыя артыкулы могуць змяшчаць у сябе пералічэнні элементаў, пададзеныя спісам, такія спісы падлягаюць патрабаванням да артыкулаў, іх рэкамендацыі ніжэй не тычацца.

Тыпы спісаў

[правіць зыходнік]

Спісы ў Вікіпедыі дзеляцца на тры віды — інфармацыйныя, каардынацыйныя і храналагічныя.

Інфармацыйныя спісы

[правіць зыходнік]

Інфармацыйны спіс фактычна з’яўляецца энцыклапедычным артыкулам спецыфічнага выгляду.

Ключавыя ўласцівасці інфармацыйнага спіса:

  • Абавязковае ўступленне, якое апісвае спіс агулам;
  • Апісанні элементаў спіса (пакуль спіс недапрацаваны, дапушчальна адсутнасць апісанняў для некаторых элементаў). Памер апісання павінен быць дастатковы для разумення сэнсу элемента спіса.

У пачатку інфармацыйнага спіса размяшчаецца шаблон ((Інфармацыйны спіс)). Добра прапрацаваныя і аформленыя інфармацыйныя спісы могуць намінавацца на статус выдатных.

Каардынацыйныя спісы

[правіць зыходнік]

Каардынацыйны спіс — службовы спіс, які змяшчае назвы артыкулаў па пэўнай тэме. Спіс можа ўключаць як існыя, так і няісныя старонкі («чырвоныя спасылкі»). У пачатку каардынацыйнага спіса размяшчаецца шаблон ((Службовы спіс)).

Каардынацыйныя спісы могуць знаходзіцца ў асноўнай прасторы назваў, быць падстаронкамі праектаў або знаходзіцца ва ўласнай прасторы ўдзельніка. Знаходжанне ў асноўнай прасторы накладвае дадатковыя патрабаванні да спісаў (апісаны ніжэй), у той час як каардынацыйныя спісы па-за асноўнай прасторай могуць не адпавядаць некаторым з гэтых патрабаванняў.

Калі праца над артыкуламі каардынацыйнага спіса скончана, ён страчвае сваю актуальнасць. У такім выпадку ён можа быць ператвораны ў інфармацыйны спіс або выдалены (пры гэтым змест можа быць перанесены ў катэгорыю або шаблон).

Храналагічныя спісы

[правіць зыходнік]

Храналагічны спіс змяшчае інфармацыю пра энцыклапедычна значныя падзеі за пэўны час. Храналагічныя спісы звычайна ўтвараюць сістэмы, пры гэтым, звычайна, колькасць элементаў у адным спісе не павінна быць меншай за 4-5 — калі гэта не выконваецца, спісы варта аб’ядноўваць у буйнейшыя за даўжэйшы прамежак часу. Храналагічныя спісы не павінны быць пустымі — такія спісы могуць хутка выдаляць.

Агульныя патрабаванні да ўсіх спісаў у асноўнай прасторы назваў

[правіць зыходнік]

Патрабаванні выцякаюць з агульных правіл і патрабаванняў да артыкулаў, у ніжэйзгаданым спісе даецца толькі іх расшыфроўка ў адносінах да спісаў.

  • Спіс павінен быць нейтральным, не мусіць аднабакова апісваць той ці іншы прадмет або з’яву.
  • Спіс мусіць грунтавацца на аўтарытэтных крыніцах. У выпадку, калі маюцца рознагалоссі паміж некалькімі аўтарытэтнымі крыніцамі, то ў спісе павінны быць прадстаўлены меркаванні ўсіх аўтарытэтных крыніц з улікам іх значнасці.
  • Спіс мусіць выцякаць з крыніц і не грунтавацца на арыгінальнай ідэі.
  • Спіс павінен мець разумную вобласць ахопу, каб у завершаным выглядзе мець разумныя памеры.
  • Спіс павінен мець вызначаныя крытэрыі ўключэння. Калі яны невідавочныя з назвы старонкі, то мусяць давацца ў прэамбуле.

Зменлівыя спісы

[правіць зыходнік]

У выпадку, калі спіс змяшчае ў сабе хутказменлівую інфармацыю, варта выкарыстоўваць шаблон ((Актуальнасць)). Спіс, які доўгі час не абнаўляецца і не адпавядае сучасным аўтарытэтным крыніцам, можа быць выстаўлены да выдалення.

Катэгарызацыя

[правіць зыходнік]

Спісы ўключаюцца ў падкатэгорыі катэгорыі Катэгорыя:Спісы. Каардынацыйныя спісы павінны таксама ўваходзіць у катэгорыю Катэгорыя:Спісы артыкулаў для каардынацыі працы, а храналагічныя — у катэгорыю Катэгорыя:Усе храналагічныя пералікі.

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Вікіпедыя:Спісы
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?