For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Свазі.

Свазі

Свазі
(Emaswazi)
Агульная колькасць 2594000 (2017 г.)
Рэгіёны пражывання Паўднёвая Афрыка:
 Эсваціні — 1113000 
 Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка — 1392000
 Зімбабвэ — 86000
Мова сісваці
Рэлігія хрысціянства, анімізм, культ продкаў
Блізкія этнічныя групы зулусы, коса, ндэбеле

Сва́зі (саманазва Emaswazi) — паўднёваафрыканскі народ з групы нгуні. Складаюць асноўнае насельніцтва дзяржавы Эсваціні. Таксама жывуць у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы і Зімбабвэ. Агульная колькасць (2017 г.) — 2 594 000 чал.[1]

Продкамі свазі былі групы нгуні, што мігрыравалі каля XIV — XVI стст. у Паўднёвую Афрыку з рэгіёна Вялікіх азёр. Група Нкосі-Дламіні пасялілася на тэрыторыі сучаснага паўднёвага Мазамбіка[2], дзе, відавочна, была інтэгравана ў палітычную супольнасць Тэмбэ, якая распалася ў XVIII ст. Паміж 1720 г. і 1744 г. вярхоўны правадыр Хлубі Дламіні мігрыраваў разам з паплечнікамі ўздоўж ракі Пангола на поўдзень ад сучаснага Эсваціні[3]. Заснаваная ім дзяржава пашыралася ў выніку войн з продкамі педы. Заваяванні суправаджаліся інкарпарацыяй часткі падначаленых плямён, таму некаторыя сучасныя свазі вядуць свой род ад педы.

Асаблівую ролю ў гісторыі свазі адыграў манарх Сабхуза I (18151836 гг.)[4], нашчадак Хлубі Дламіні. Ён перамясціў цэнтр дзяржавы на поўнач, вёў паспяховыя войны і заключыў дынастычны саюз з магутным родам Ндвандэ, што насяляў землі на поўдзень ад дзяржавы Нкосі-Дламіні. Яго палітыку ўмацавання дзяржавы працягваў сын Мсваці II (18361868 гг.)[5], які рэарганізаваў армію па прыкладу Чакі і запрасіў еўрапейскіх місіянераў. Яго рэформы спрыялі аб’яднанню стракатага насельніцтва заваяваных зямель.

Пагроза з боку бураў і зулусаў вымусіла свазі падтрымліваць саюзніцкія адносіны з Вялікабрытаніяй. У 1894 г. Свазіленд трапіў у залежнасць ад Трансвааля. У 1906 г. быў абвешчаны брытанскі пратэктарат[6]. У 1909 г. дзве трэці зямель свазі былі адчужаны[7]. У 1961 г. яны ўвайшлі ў склад ПАР. У 1968 г. пратэктарат быў пераўтвораны ў незалежную дзяржаву Свазіленд (з 2018 года Эсваціні).

У нашы дні ў ПАР жыве болей свазі, чым у Эсваціні (1 392 000 чалавек у ПАР, 1 113 000 чалавек у Эсваціні). Гэта тлумачыцца не толькі адчужэннем зямель свазі ў 1909 г. Значную прычыну складае сталая эканамічная і палітычная эміграцыя з Эсваціні.

Свазі здаўна займаліся пастаральнай жывёлагадоўляй і ручным земляробствам, прычым жывёлагадоўля лічылася мужчынскай, а земляробства — жаночай справай. У канцы XIX ст. з-за інфекцыйных хвароб колькасць кароў і коз значна скарацілася[8], што вымусіла мужчын шукаць працу на нарыхтоўцы драўніны, буйных еўрапейскіх фермах, у прамысловасці. У нашы дні жывёлагадоўля мае другаснае значэнне.

Свазі традыцыйна вырошчваюць проса, сорга, бабовыя. З сярэдзіны XIX ст. значную ролю адыгрываюць кукуруза і фасоля. Камерцыйнае значэнне мае вырошчванне цукровага трыснягу, цытрусавых, гародніны[9]. З распаўсюджаннем плуга мужчыны таксама былі ўцягнуты ў апрацоўку зямлі.

Народныя рамёствы засяроджаны вакол апрацоўкі драўніны, жалеза і медзі. У хатніх гаспадарках да нашых дзён вараць піва, плятуць цыноўкі, робяць тканіны і ўпрыгожванні[10].

Традыцыйныя пабудовы ў Эсваціні

У мінулым асноўным тыпам паселішча з’яўляўся крааль. У канцы XIX ст. сфарміраваўся сядзібны земляробчы тып. Ён захаваў круглявую форму, дзе жылыя і гаспадарчыя хаціны гуртаваліся вакол вялікага двара[11]. Хаціны таксама мелі круглявую форму. Яны ўяўлялі сабою купалападобныя каркасныя структуры з дахам да зямлі. На каркас накладвалася сетка, плеценая з травы. У яе ўкладваўся трыснёг. Традыцыйныя хаціны дастаткова цёплыя ўзімку, улетку захоўваюць прахалоду[12].

У мінулым дзеці свазі амаль не карысталіся вопраткай. Толькі пасля 8 гадоў насілі кароткія скураныя повязі, дзяўчыны таксама — спадніцы з травы і кавалкі тканін. Дарослыя мужчыны апраналі повязі са скур і кавалкаў тканін, жанчыны — скураны фартух і спадніцу. І мужчыны, і жанчыны ўпрыгожваліся бісерам. Дарослыя жанчыны збіралі валасы разам. Старыя паважаныя мужчыны сашчаплялі валасы абручом[13].

Народная кулінарыя свазі шчыльна звязана з традыцыямі земляробства і жывёлагадоўлі. Шырока вядомы такія стравы, як умнквеба (сушаная ялавічына), кукурузная або прасяная каша шышвая, суцэльная вараная кукуруза слаай, сідлвадлва (мяса, тушанае з капустай і арахісам), эмасіемабеле (сорга з кіслым малаком) і г. д.[14] Папулярныя напоі: кіслае малако і хатняе піва ўмкамботсі[15].

Галоўная сацыяльная адзінка традыцыйнага грамадства свазі — патрылінейны экзагамны род сібонга[16], які насяляе канкрэтную мясцовасць і складаецца з дворагаспадарак індлу[17]. Асновай індлу з’яўляецца нуклеарная або пашыраная сям'я на чале з мужчынам. Забараняюцца шлюбы знутры бацькоўскага рода, аднак дапушчальныя шлюбы з блізкімі сваякамі маці. Нароўні з хрысціянскімі шлюбамі распаўсюджаныя традыцыйныя. У апошнім выпадку муж можа мець другую жонку інхланты, што мае падпарадкаванае становішча ў дачыненні да першай, але звычайна разам з дзецьмі жыве ў асобнай хаціне і стварае сваю аўтаномную гаспадарку знутры індлу. Галоўны атрымальнік сямейнай спадчыны — старэйшы сын першай жонкі.

У XVIII — XIX ст. сярод свазі склалася палітычная сістэма, у якой дамінуючым стаў род Дламіні. З яго паходзяць манархі Эсваціні. Ніжэй за іх стаяць мясцовыя правадыры, чыя ўлада ўмоўна абмежавана радай трох старэйшын бандланканэ. Яшчэ ніжэй — главы дворагаспадарак і рады родаў лусендва[18]. У Эсваціні традыцыйная сістэма ўлады існуе поруч з сучаснай. У немалой ступені захаванню традыцыйнай сістэмы садзейнічаюць перажыткі старой сістэмы землекарыстання[19].

Свазі славуты захаваннем традыцыйных святаў і цырымоній. З іх найбольш вядомы:

  • Інквала[20] — ваенныя цырымоніі, што суправаджаюцца адмысловымі танцамі з удзелам манарха і ахвярапрынашэннямі продкам.
  • Нувала (свята першай садавіны)[21] арганізуецца ў канцы года і можа працягвацца да месяца. Суправаджаецца зборам рачной пены і пладоў акацый, скончваецца ваеннымі танцамі вакол рэзідэнцыі манарха.
  • Умхланга (свята трысняговага танца)[22] прысвечана дзявочай цнатлівасці. У мінулым яго наведванне нявінніцамі з 11 — 12 гадоў было абавязковым, інакш сям’я выплочвала штраф. Падчас свята манарх выбіраў сабе чарговую жонку.
  • Умтсымба[23] — шлюбныя цырымоніі.

Мова сісваці належыць да групы моў банту, блізкая да іншых моў нгуні[24]. Падзяляецца на 4 рэгіянальныя варыянты. Мае афіцыйны статус у Эсваціні і суседніх раёнах ПАР.

Традыцыйная рэлігія свазі заснавана на веры ў шматлікіх духаў. Згодна з уяўленнямі, сусвет быў створаны богам Мвелінчанты[25], аднак ён адыгрывае малую ролю ў дачыненні да сучаснага існавання. Свазі шануюць духаў продкаў амадлоты, на нацыянальным узроўні — былых манархаў, вераць у магію. Шырока распаўсюджана знахарства[26]. З 1844 г. распаўсюджваецца хрысціянства[27]. Большасць вернікаў-хрысціян — пратэстанты.

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Свазі
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?