For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Цукровы трыснёг.

Цукровы трыснёг

Цукровы трыснёг

Saccharum officinarum
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Saccharum L.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  42054
NCBI  4546
EOL  108041
GRIN  g:10630
IPNI  18932-1

Цукровы трыснёг (Saccharum L.) — род шматгадовых травяністых раслін сямейства метлюжковыя. Налічвае каля 11 відаў.

Радзімай цукровага трыснягу з'яўляецца востраў Новая Гвінея, дзе ён пачаў вырошчвацца ў 6 тысячагоддзі да н. э. Першым дзікарослым відам быў Saccharum edule, ад якога пайшлі іншыя віды, частка якіх ў працэсе распаўсюджвання здзічэла.

Ужо ў старажытнасці з Новай Гвінеі цукровы трыснёг распаўсюдзіўся ў іншыя часткі Акіяніі, Паўднёва-Усходнюю Азію і паўвостраў Індастан. Магчыма, ён быў ужо вядомы прадстаўнікам Індскай цывілізацыі, але найбольш верагодным перыядам пачатку культывацыі ў Індыі з'яўляецца 1 тысячагоддзе да н. э.

Праз Індыю з цукровым трыснягом пазнаёміліся персы, грэкі і рымляне. Лацінскае слова saccharon прыйшло праз грэчаскую і семіцкія мовы з санскрыцкага इक्षुविकार. Аднак на захад ад Індыі цукровы трыснёг шырока пачаў вырошчвацца арабамі толькі ў эпоху сярэднявечча. Яны завезлі трыснёг на Мальту, Кіпр і Сіцылію. Партугальскія каланісты стварылі плантацыі на Мадэйры, Азорскіх астравах і Каба-Вердэ.

Хрыстафор Калумб завёз цукровы трыснёг падчас свайго другога плавання ў Новы Свет. У Вест-Індыі і Бразіліі, а пазней на Маскарэнскіх астравах ён доўгі час заставаўся галоўнай камерцыйнай культурай. Толькі ў XIX ст. распаўсюджанне цукровых буракоў спрыяла частковаму выцясненню цукровага трыснягу з плантацый больш прыбытковымі культурамі. Але і ў наш час цукровы трыснёг застаецца галоўнай крыніцай вытворчасці цукру ў свеце.

Знешні выгляд і асаблівасці культывацыі

[правіць | правіць зыходнік]

Цукровы трыснёг — шматгадовая расліна. Сцябло доўгае, дасягае 1,5 — 2 м у вышыню і некалькіх сантыметраў (звычайна 2 — 3) у шырыню. Яно ўтрымоўвае каля 20 % цукру. На вяршыні знаходзіцца пірамідальны метлюжок, які складаецца з каласкоў, сабраных парамі.

Вырошчваецца пераважна ў краінах з трапічным і субтрапічным кліматам. З'яўляецца выдатным фотасінтэзатарам. Патрабуе шмат сонца і вільгаці. Не пераборлівы ў адносінах да глебы. Размнажаецца парасткамі і тронкамі.

Найбольш распаўсюджаныя культурныя віды: Saccharum officinarum, Saccharum robustum, Saccharum barberi.

Традыцыйна з цукровага трыснягу атрымоўваюць цукар, які аднак па сваіх якасцях саступае цукру з цукровых буракоў. Для вытворчасці цукру выкарыстоўваецца толькі сцябло. Напярэдадні збору плантацыі трыснягу падпальваюцца для знішчэння пустазелля, грызуноў і небяспечных жывёл, накшталт змей. Глеба пры гэтым падсыхае, а метлюжок знішчаецца. Захаваныя сцёблы збіраюць уручную або з дапамогай камбайнаў. Трыснёг прэсуюць. Атрыманую вадкасць выкарыстоўваюць для вытворчасці цукру, прыгатавання спірту, рому і воцату. Спрэсаваныя сцёблы могуць выкарыстоўвацца як угнаенне, паліва для печаў, сыравіна для вытворчасці паперы, дадаткаў для будаўнічых матэрыялаў і г. д.

Дзікарослыя віды Saccharum bengalense і Saccharum spontaneum выкарыстоўваюць у Індыі і Непале ў якасці корму для свінняў, атрымання саломы або замены бамбуку. Від Saccharum ravennae часам выкарыстоўваецца ў дэкаратыўных мэтах.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Цукровы трыснёг
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?