For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Мітрапаліт.

Мітрапаліт

Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт (Вахрамееў)

Мітрапалі́т (грэч. μητροπολίτης) — першы па старажытнасці епіскапскі тытул у хрысціянскай Царкве. Першапачаткова тытул мітрапаліта насілі епіскапы хрысціянскіх цэркваў, рэзідэнцыі — кафедры — якія знаходзіліся ў галоўных гарадах (метраполіях — грэч. Μητρόπολις) — адміністрацыйных цэнтрах правінцый Рымскай імперыі.

У старажытнай Царкве

[правіць | правіць зыходнік]

Першае вядомая згадка тытула Мітрапаліт змешчана ў канонах I Усяленскага сабору (325), які канчаткова вызначыў яго месца ў царкоўнай іерархіі.

Пад старшынствам мітрапалітаў праходзілі Саборы епіскапаў правінцыі (грэч. ἤ ἐπαρχία). Непасрэдна пра іх кажа 34-е Апостальскае правіла: «епіскапам усякага народа належыць ведаць першага з іх, і прызнаваць яго як главу, і нічога, што б перавышала іх уладу, не дзеяць без яго». Іаан Занара ў вытлумачэннях да гэтага канону называе першынствуючых епіскапаў «архірэямі мітраполіі». Гэта значыць мітрапаліт — епіскап цэнтра той ці іншай правінцыі Рымскай імперыі (таксама Візантыйскай імперыі).

Мітрапаліты на Русі

[правіць | правіць зыходнік]

Ад прыняцця хрысціянства мітрапалітамі для Русі былі кіеўскія мітрапаліты, якія знаходзіліся пад юрысдыкцыяй Канстанцінопальскіх патрыярхаў. У дататарскія часы мітрапалітаў, за выключэннем Іларыёна, Кліма Смаляціча і Кірыла II (III) (усе трое русіны), прызначаў Канстанцінопальскі патрыярх, хоць гэта супярэчыла звычаям ўсходняй царквы, паводле якіх патрыярху належала толькі зацвярджэнне кандыдата, выбранага на месцы, у царкоўнай вобласці. Царкоўная залежнасць кіеўскага мітрапаліта ад патрыярха абмяжоўвалася актамі вышэйшай кананічнага парадку і царкоўнай палітыкі, так што можна казаць пра фактычную аўтакефалію Кіеўскай мітраполіі.

Правы і аўтарытэт мітрапалітаў былі вызначаны апостальскія правіламі, грэчаскім намаканонам і статутамі рускіх князёў (св. Уладзіміра і Яраслава Мудрага). Мітрапаліт, які ў сваёй епархіі меў усе правы епархіяльнага епіскапа, склікаў епіскапаў сваёй мітраполіі на саборы, старшынстваваў на іх і сачыў за выкананнем іх рашэнняў, клапаціўся аб прызначэнні біскупаў на вакантныя кафедры (Кіеўская мітраполія перад татарскім нашэсцем аб'ядноўвала 16 епархіі), зацвярджаў і прысвячаў кандыдатаў на епіскапаў, даглядаў за выкананнем царкоўных пастаноў у епіскапіях сваёй мітраполіі, падпісваў іх, прымаў скаргі на епіскапаў, судзіў на епіскапскіх судах, а пры неабходнасці і здымаў з пасад падначаленых. Мітрапаліт меў нават судовую ўладу над некаторымі грамадзянскімі справамі (паступова яна была абмежавана). Мітрапаліты прадстаўлялі царкву перад вышэйшай свецкай уладай і мелі вялікі ўплыў на ўсе дзяржаўныя справы як дарадцы князя, а ў часы татарскага нашэсця былі абаронцамі насельніцтва перад татарскімі ханамі.

Заняпад Кіеўскага дзяржавы і зруйнаванне Кіева татарамі былі прычынай таго, што з другой пал. 13 ст. кіеўскія мітрапаліты перанеслі свой двор у Маскву. Таму ў 14-15 стст. на некаторы час з'явіліся дзве новыя мітраполіі — для Галіцка-Валынскай ( Галіцкая мітраполія) і Літоўскай (Літоўская мітраполія ) дзяржаў. Мітрапаліты з цэнтрам у Маскве і ў Літве тытулаваліся далей як «Мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Русі».

У 1461 канчаткова аформілася Маскоўская мітраполія (з 1589 гг. — патрыярхія), якая прыпыніла сувязі з Царградам, а беларуска-ўкраінскія землі засталіся ў складзе Кіеўскай мітраполіі Канстанцінопальскага патрыярхата. У польска-літоўскай дзяржаве правы мітрапаліта абмяжоўвалі як польскія каралі і вялікія князі літоўскія, так і патрыярхі (ад іх залежалі некаторыя брацтвы — стаўрапігіі , і некаторыя манастыры). Мітрапалітаў выбіраў цяпер сабор епіскапаў з удзелам князёў і духавенства, пазней зацвярджаў вялікі князь ці кароль. На працягу 14751497 гг. мітрапалітаў выбіралі рускія вяльможы і клір. У 1498 годзе па прызначэнні вялікага князя Аляксандра (а не выбарам на саборы) мітрапалітам стаў Іосіф Балгарыновіч. Гэта была першая праява права патранату, што ставіла іерархію у асаблівую залежнасць ад свецкай улады. Зацвярджэнне (бласлаўленне) патрыярха стала толькі фармальнасцю.

Пасля Берасцейскай уніі 1596 нядоўгі час існавала толькі адна Кіеўская мітраполія, аб'яднаная з Рымам (грэка-каталіцкая). З аднаўленнем Кіеўскай праваслаўнай мітраполіі ў 1620 годзе дзейнічалі дзве — праваслаўная і каталіцкая — кіеўскія мітраполіі. Праваслаўнага мітрапаліта выбіралі тады на сходзе святароў, гетмана і казацкага старшыны (але, напрыклад, Пятра Магілу выбралі праваслаўныя паслы на варшаўскім сейме 1632 года). Кароль Уладзіслаў IV зацвердзіў гэты выбар, а патрыярх блаславіў выбраных. З ростам ўплыву Масквы кіеўскія праваслаўныя мітрапаліты хутка страцілі свае правы і прывілеі. У 1686 годзе яны былі падпарадкаваны маскоўскаму патрыярху. У 1688 годзе ў іх быў забраны тытул «і ўсяе Русі» і наказана тытулавацца «кіеўскі, галіцкі і Малай Расіі». З 1721 кіеўскія мітрапаліты прызначаліся Свяцейшым Сінодам Рускай праваслаўнай царквы. На працягу 17221743 гг. у іх нават адабралі тытул мітрапаліта. З 1770 года было забаронена ў тытуле ўжываць словы «і Малай Расіі». Такім чынам, мітрапаліта фактычна зведзены да стану епархіяльных архірэяў.

Фактычна[1], з канца XVIII стагоддзя аж да аднаўленні патрыяршаства ў канцы 1917 года ў Расійскай імперыі існавалі толькі 3 епархіі, епіскапы якіх звычайна насілі мітрапалічы сан, — Санкт-Пецярбургская, Кіеўская і Маскоўская (з 1818 года). З 1852 года тытул Мітрапаліта Літоўскага і Віленскага атрымалі віленскія епіскапы. Першым Мітрапалітам Літоўскім і Віленскім стаў высокаправялебны Іосіф (Сямашка). У наш час праваслаўныя мітрапаліты з рэзідэнцыяй у Вільні носяць тытул Мітрапаліт Віленскі і Літоўскі.

Сучасны перыяд

[правіць | правіць зыходнік]

У наш час у складзе Рускай Праваслаўнай Царквы паўнавартасныя мітрапалічыя акругі існуюць ў тым ці іншым выглядзе. У прыватнасці такімі з'яўляюцца:

У 2011 годзе Свяшчэнным Сінодам Рускай праваслаўнай царквы было прынята «Палажэнне аб Мітраполіі Рускай Праваслаўнай Царквы», паводле якога мітраполіі, што з'яўляюцца ўсяго толькі аб'яднаннем епахій на тэрыторыі суб'екта Расійскі Федэрацыі і не маюць аўтаноміі, варта адрозніваць ад мітрапалічых акруг.

Геральдычны намёт, агульны для ўсіх гербаў каталіцкіх мітрапалітаў (з паліумам)

У лацінскім абрадзе каталіцкай царквы мітрапалітам называецца глава царкоўнай правінцыі, якая складаецца з дыяцэзій і архідыяцэзій. Мітрапаліт абавязкова павінен быць архібіскупам, а цэнтр мітраполіі павінен супадаць з цэнтрам архідыяцэзіі. Насупраць, існуюць архібіскупы, якія не з'яўляюцца мітрапалітамі — гэта архібіскупы-суфраганы, а таксама тытулярныя архібіскупы. Суфраганныя біскупы і архібіскупы ўзначальваюць свае дыяцэзіі, якія ўваходзяць у мітраполію. Кожны з іх валодае прамой і поўнай юрысдыкцыяй над сваёй дыяцэзіяй, аднак мітрапаліт можа ажыццяўляць абмежаваны нагляд над ім у адпаведнасці з кананічным правам.

Мітрапаліт звычайна ўзначальвае любыя набажэнствы на тэрыторыі мітраполіі, у якіх удзельнічае, а таксама хиратанісуе новых біскупаў. Мітрапаліт — першая інстанцыя, да якой могуць апеляваць дыяцэзіяльныя суды. Мітрапаліт мае права прызначыць адміністратара дыяцэзіі ў тых выпадках, калі пасля смерці кіруючага біскупа царква не ў стане правесці законнае абранне адміністратара.

Тры лацінскія мітрапаліты гістарычна носяць тытул патрыярха — гэта патрыярхі Венецыі, Лісабона і Іерусаліма.

Ва ўсходнекаталіцкіх цэрквах тэрмін «мітрапаліт» ужываецца ў тым жа сэнсе, што і ў праваслаўных цэрквах.

Зноскі

  1. Наўгародская епархія з 1 студзеня 1775 года, акрамя вельмі недоўгачасовых перыядаў, кіравалася Санкт-Пецярбургскімі мітрапалітамі, а ў 1892 годзе зноў стала архіепархіяй
  • Гайдай Л. Історія України в особах, термінах, назвах і поняттях. — Луцьк: Вежа, 2000.
  • Рад. енциклопедія історії України.- К., 1971.- т.3.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Мітрапаліт
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?