For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Экзарх.

Экзарх

Экза́рх, часам выкарыстоўваецца напісанне «екзарх» (грэч. έξαρχος, «глава», «кіраўнік», «намеснік») — свецкі і царкоўны тытул.

1. Кіраўнік хору ў Старажытнай Грэцыі, пазней тытул кіраўнікоў у жрэчаскім саслоўі.

2. Тытул кіраўніка, у прыватнасці, вярхоўнага жраца ў Старажытным Рыме (пантыфіка).

3. Назва адной са ступеняў іерархіі ва ўсходняй царкве часоў Сусветных Сабораў. Згадваецца ў гістарычных дакументах ад Антыяхійскага сабору 445 года. Межы ўлады і юрысдыкцыі экзарха дакладна не высветленыя. Ён быў старшынёй г.зв. вялікіх сабораў дыяцэзу (μείζων συνόδος), якім падпарадкоўваліся мітрапаліты епархіяў і гарадоў. Пасля дыяцэзы былі падпарадкаваныя канстанцінопальскаму патрыярху і тытул экзарха перастаў згадвацца ў дакументах. Пазней, каля 1193, тытул экзарха зноў надаецца некаторым мітрапалітам. У 12 ст. тытул надаецца епіскапам Кесарыі Кападакійскай, Фесалонік, Эфеса, Карынфу.

4. У тэрміналогіі дзяржаўнага кіравання Усходняе Рымскай імперыі — намеснік імператара, які кіраваў тэрыторыямі, адваяванымі на захадзе ў варвараў. Найбольш вядомыя экзархі равенскія (з 568 па 752 г.). Эзархі ўзначальвалі ваенныя сілы і цывільную адміністрацыю экзархатаў.

5. У кіраванне Канстанціна Пурпурароднага (9 ст.) — цырыманіймейстар імператарскага двара ў Візантыі.

6. У 9 ст., пасля ўсталявання ў Балгарыі хрысціянства, тытул царкоўнага першаіерарха. З узмацненнем Балгарскага царства заменены тытулам патрыярха, пасля захопу Балгарыі туркамі ў 15 ст., тытул патрыярха зноў заменены на тытул экзарха. Захаваўся за першаіерархам балгарскай царквы і пасля таго, як яна набыла аўтакефалію ад канстанцінопальскага патрыярхату.

7. У Праваслаўі — глава асобнай царкоўнай акругі (экзархату). У Расіі тытул экзарха нададзены ў 1700, пасля адмены патрыяршаства, мітрапаліту Стэфану Яворскаму, местаблюсціцелю патрыяршага прастолу. Далей праваслаўная царква выкарыстоўвае тытул экзарха для першаіерархаў аўтакефальных ці памесных цэркваў невялікіх самастойных дзяржаў, або вялікіх рэгіёнаў дзяржавы, якія маюць структуру, адрозную ад рэшты дзяржавы (напрыклад, Грузія ў Расійскай імперыі).

8. У гістарычных актах Візантыі — надзвычайны ўпаўнаважаны прадстаўнік патрыярха, пасыланы з рознымі даручэннямі і рэвізіямі.

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Экзарх
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?