Каралінгі
Каралі́нгі (лац.: Carolingi, фр.: Carolingiens, ням.: Karolinger, італ.: Carolingi) — каралеўская і імператарская дынастыя ў дзяржаве франкаў, а пасля яе распаду — у Заходне-Франкскім каралеўстве, ва Усходне-Франкскім каралеўстве, у Італіі і ў некаторых дробных дзяржавах.
Назва паходзіць ад лацінізаванага імя Карла Вялікага — лац. Carolus Magnus. Заснавальнікам жа роду лічыцца Арнульф, біскуп Меца.
Каралінгі прыйшлі да ўлады ў 751 годзе, калі бацька Карла Вялікага, Піпін Кароткі (Pépin le Bref), зрынуў апошняга караля з роду Меравінгаў, Хільдэрыка III. Піпін каранаваўся франкскім кіраўніком у 754 годзе ў базіліцы Сен-Дэні недалёка ад Парыжа. Але ў 787 годзе яго спадчыннік Карл Вялікі ўпадабаў горад Ахен (сёння тэрыторыя Германіі).
Пасля распаду Франкскай імперыі Каралінгі кіравалі: у Італіі — да 905 года, ва Усходне-Франкскім каралеўстве (Германіі) — да 911 года (з 919 года зацвердзілася Саксонская дынастыя), у Заходне-Франкскай каралеўстве (Францыі) — з перапынкамі да 987 года (змененыя Капецінгамі).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каралінгі
Продкі |
|
---|---|
Каралі франкаў |
|
Каралі Заходне-Франкскага каралеўства |
|
Каралі Італіі, Латарынгіі і Праванса |
|
Каралі Усходне-Франкскага каралеўства |
|
Каралі Аквітаніі |
|
Тлусты шрыфтам выдзелены імператары Захаду. Курсівам выдзелены прэтэндэнты без рэальнай улады. |
Слоўнікі і энцыклапедыі | ||||
---|---|---|---|---|
|
Старажытнасць |
| |
---|---|---|
Сярэдневяковая Францыя | ||
Дарэвалюцыйная Францыя |
| |
Сучасная Францыя |
|
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.