For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Каралеўства Францыя.

Каралеўства Францыя

Гістарычная дзяржава
Каралеўства Францыя
Royaume de France
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Дэвіз: «Montjoie Saint Denis!»
Гімн: Жыве Генрых IV!
< 
 >
 >

Сталіца Парыж, Версаль
Найбуйнейшыя гарады Парыж, Ліён, Бардо, Марсель
Мова(ы) французская
Афіцыйная мова французская
Рэлігія каталіцтва
Грашовая адзінка Ліўр да 1795 года,
Франк з 1795 года
Форма кіравання Саслоўная манархія да 1659 года,
Абсалютная манархія 16591791 гады,
Канстытуцыйная манархія 17911792 і 18141848 гады
Дынастыя Каралінгі 751987,
Капетынгі 9871328,
Валуа 13281589,
Бурбоны 15891848 
Прычына ліквідацыі Французская рэвалюцыя
Кароль
 • 843 — 877 Карл II Лысы
 • 1774 — 1792 Людовік XVI
 • 1830 — 1848 Луі-Філіп I
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Каралеўства Францыя (фр.: Royaume de France) — дзяржава ў Заходняй Еўропе, папярэдніца сучаснай Французскай Рэспублікі. Адна з самых магутных дзяржаў у Еўропе, вялікая дзяржава з часоў позняга Сярэднявечча і Стогадовай вайны. Таксама мела значныя ўладанні ў Паўночнай Амерыцы.

Францыя ўзнікла як Заходне-Франкскае каралеўства ў заходняй частцы імперыі Каралінгаў паводле дагавора ў Вердэне (843). Галіна дынастыі Каралінгаў працягвала кіраваць да 987 года, калі Гуга быў абраны каралём і заснаваў дынастыю Капетынгаў. Тэрыторыя заставалася вядомай як Франкія і яе кіраўнікі як rex Francorumкароль франкаў») яшчэ ў Сярэднявеччы.

Францыя ў Сярэднявечча была дэцэнтралізаванай, феадальнай дзяржавай. У Брэтані і Каталоніі (цяпер частка Іспаніі) улада французскага караля амаль не адчувалася. Латарынгія і Праванс былі часткай Свяшчэннай Рымскай імперыі, а не Францыі. Першапачаткова заходнефранкскія каралі выбіраліся свецкімі і царкоўнымі магнатамі, але рэгулярная каранацыя старэйшага сына кіруючага караля ў час жыцця бацькі ўсталявала прынцып мужчынскага першародства, які стаў кадыфікаваным у салічным законе. У часы позняга Сярэднявечча, каралі Англіі прэтэндавалі на французскі прастол, у выніку чаго адбыўся шэраг канфліктаў, вядомых як Стогадовая вайна (1337—1453). Пасля Францыя імкнуліся распаўсюдзіць свой уплыў у Італіі, але пацярпела паражэнне ад Іспаніі ў італьянскіх войнах (1494—1559).

Францыя ў пачатку сучаснай эпохі станавілася ўсё больш цэнтралізаванай, французская мова пачала выцясняць іншыя мовы са службовага карыстання, і манарх пашырыў сваю абсалютную ўладу, хоць і ў адміністрацыйнай сістэме (старога рэжыму), ускладненай гістарычнымі і рэгіянальнымі парушэннямі ў сферы падаткаабкладання, прававой, судовай і царкоўнай сферах, а таксама мясцовымі прывілеямі. Рэлігійна Францыя была падзелена на каталіцкую большасць і пратэстанцкую меншасць, гугенотаў. Пасля серыі грамадзянскіх войнаў, рэлігійных войнаў (1562—1598), гугеноты атрымалі некаторыя правы паводле Нанцкага эдыкта. Францыя прад’явіла правы на вялікя абшары Паўночнай Амерыцы, вядомыя пад агульнай назвай Новая Францыя. Войны з Вялікабрытаніяй прывялі да страты значнай часткі гэтай тэрыторыі ў 1763 годзе. А французская інтэрвенцыя ў час Вайны за незалежнасць ЗША дапамагла забяспечыць незалежнасць новай дзяржавы — Злучаных Штатаў Амерыкі.

Французскае каралеўства прыняло пісьмовую канстытуцыю ў 1791 годзе, але праз год каралеўства было ліквідавана, на яе месцы паўстала Першая французская рэспубліка. Манархія была адноўлена ў 1814 годзе і праіснавала, калі не лічыць час Ста дзён у 1815 годзе — да французскай рэвалюцыі 1848 года.

  • Кареев «История Западной Европы в новое время»
  • К. Каутский «Противоречия классовых интересов в 1789 г.»
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Каралеўства Францыя
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?