Нанцкі эдыкт
![](https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/59/Edit_de_nantes.jpg/200px-Edit_de_nantes.jpg)
Нанцкі эдыкт (фр.: Édit de Nantes) — указ, выдадзены 13 красавіка 1598 года Генрыхам IV, які падаў кальвінскім пратэстантам Францыі, таксама вядомым як гугеноты, істотныя правы ў краіне, якая да гэтага часу лічылася па сутнасці каталіцкай. Ва ўказе, Генрых кіраваўся ў першую чаргу развіццём грамадзянскага адзінства. Эдыкт адкрыў шлях для секулярызму і талерантнасці. Увогуле, указам прапаноўвалася свабода сумлення для прыватных асоб, а таксама апісаныя канкрэтныя саступкі пратэстантам, напрыклад, амністыі і аднаўленні іх грамадзянскіх правоў, у тым ліку права на працу ў любой вобласці і права звяртацца са скаргамі непасрэдна да караля. Гэта паклала канец рэлігійным войнам, якія ахапілі Францыю ў другой палове XVI стагоддзя.
Пазней ануляванне Нанцкага эдыкта ў кастрычніку 1685 года Людовікам XIV, унукам Генрыха IV, спарадзіла зыход пратэстантаў і павялічыла варожасць памежных пратэстанцкіх краін.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- L’édit de Nantes Архівавана 29 ліпеня 2020. (фр.)
- «Flash sur l’édit de Nantes» Архівавана 9 кастрычніка 2010. (фр.)
- «Un Édit de Tolérance» (фр.)
- The Edict of Nantes Архівавана 14 снежня 2012. (англ.)
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.