For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Лотар II (кароль Латарынгіі).

Лотар II (кароль Латарынгіі)

Лотар II
ням.: Lothar, фр.: Lothaire
Лотар II, кароль Латарынгіі.
Лотар II, кароль Латарынгіі.
2-і кароль Латарынгіі
29 верасня 855 — 8 жніўня 869
Папярэднік Лотар I
Пераемнік Карл II Лысы
Людовік II Нямецкі

Нараджэнне каля 835 г.
  • невядома
Смерць 8 жніўня 869[1]
Месца пахавання
Род Каралінгі[1]
Бацька Лотар I
Маці Ірменгарда Турская[d][1]
Жонка Тэўтберга[2][3]
Дзеці Гуга Эльзаскі[d][4][5], Берта[d][6], Гізела Латарынгская[d][7] і Эрменгарда[d][6]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ло́тар II (ням.: Lothar II, фр.: Lothaire II, каля 835 — 8 жніўня 869) — кароль Латарынгіі з 855 з дынастыі Каралінгаў, другі сын імператара Лотара I і Ірменгарды Турскай. Паводле завяшчання бацькі атрымаў землі паміж Рэйнам, Маасам і Шэльдай, якая па імі Лотара атрымала назву Латарынгія. У 863 годзе, пасля смерці свайго малодшага брата Карла Праванскага, Лотар атрымаў у спадчыну і яго землі, гэта значыць Ліён, В'ен, Грэнобль, Юзэ.

Сямейныя звады Лотара II

[правіць | правіць зыходнік]

Лотар яшчэ да паўналецця ўступіў у сувязь са знатнай дзяўчынай Вальдрадай. Ён жыў з ёй як з жонкай, але не быў павянчаны. Пасля смерці бацькі, зрабіўшыся валадаром, ён выдаліў яе, каб у разліку на палітычныя выгоды ажаніцца з Тэўтбергай, сястрой графа Хукберта (855 год).

Вяльможы ўхвалілі гэты шлюб. Але праз два гады Лотар стаў грэбаваць Тэўтбергай, аднавіў сувязь з Вальдрадай, распуснічаў і з іншымі наложніцамі. Урэшце, кароль зусім прагнаў жонку, абвінаваціўшы яе ў злачыннай сувязі з братам. Каралева знайшла падтрымку ў васалаў, запатрабавала Божага суду і апраўдалася ва ўзведзенных на яе абвінавачваннях. Нягледзячы на гэта, Лотар працягваў кепска абыходзіцца з ёй і гатовы быў на любыя ахвяры, абы злучыцца законным шлюбам з Вальдрадай.

Справа аб разводзе Лотара неўзабаве ператварылася ў гучны скандал і зрабілася важнай з’явай тагачаснага палітычнага жыцця. У канфлікт уцягнуты былі ўсе каралі, шматлікія прэлаты і сам Папа Мікалай I. У красавіку 862 года Лотар склікаў у Ахене сабор сваіх біскупаў, які прызнаў, што ён мае права ўступіць у новы шлюб. Лотар узяў шлюб з Вальдрадай і каранаваў яе каралевай. У 863 годзе сабор у Мецы зацвердзіў гэта рашэнне, але з падачы в’енскага біскупа Адона ў гэту справу ўмяшаўся Папа Мікалай I, які абвясціў пастановы гэтых сабораў незаконнымі і нават змяніў за самавольны развод архібіскупаў Трырскага і Кёльнскага. У 865 годзе Лотар вымушаны быў выдаліць ад сябе Вальдраду і ўрачыста прымірыўся з Тэўтбергай.

Смерць Лотара II

[правіць | правіць зыходнік]
Падзел Сярэдняга каралеўства Лотара I у 855 годзе.

У 867 годзе Папа Мікалай I памёр. Новы Папа Адрыян II здаваўся больш падатлівым. У чэрвені 869 года Лотар адправіўся ў Італію для асабістай з ім сустрэчы. Адрыян прыняў яго ветліва, і хоць сам не даў згоды на развод, дазволіў склікаць сабор біскупаў у Рыме, для абмеркавання гэтага пытання. Лотар паехаў назад, па дарозе заразіўся і 8 жніўня 869 года памёр у П’ячэнцы. Пахаваны ў кляштары Св. Антонія каля П’ячэнцы. Тэўтберга і Вальдрада пасля гэтага прынялі пострыг.

Паколькі справа аб разводзе так і не была даведзена да канца, дзеці Лотара ад Вальдрады лічыліся незаконнымі, і каралеўства яго было падзелена паміж дзядзькамі — каралямі Францыі і Германіі.

  • 1-я жонка: (з 855 года) Тэўтберга (пам. пасля 875 года), дачка Базона I, графа дэ Валуа (развод у 857 годзе).
  • 2-я жонка: (з 25 снежня 862 года) Лотар ажаніўся са сваёй палюбоўніцай Вальдрадай (памерла пасля 868 года), але гэты шлюб не быў прызнаны, і ўсе дзеці лічыліся незаконнанароджанымі.
    • Гуга (854 — пасля 895), герцаг Эльзаса
    • Гізела (860/865 — 908), муж: з 882 Готфрыд (пам. 885), герцаг Фрызіі
    • Берта (863 — 8 сакавіка 925), муж: з 879 Тэабальд (каля 860895), граф Арля
    • Ірменгарда (каля 867 — пасля 895)

Зноскі

  1. а б в г Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et RobertiensVilleneuve-d'Ascq: 1993. — P. 270–273. — ISBN 978-2-9501509-3-6
  2. Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et RobertiensVilleneuve-d'Ascq: 1993. — P. 272–273. — ISBN 978-2-9501509-3-6
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et RobertiensVilleneuve-d'Ascq: 1993. — P. 273. — ISBN 978-2-9501509-3-6
  5. Lundy D. R. The Peerage
  6. а б Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et RobertiensVilleneuve-d'Ascq: 1993. — P. 274. — ISBN 978-2-9501509-3-6
  7. Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et RobertiensVilleneuve-d'Ascq: 1993. — P. 273–274. — ISBN 978-2-9501509-3-6
  • Западная Европа. // Правители Мира. Хронологическо-генеалогические таблицы по всемирной истории в 4 тт. / Автор-составитель В. В. Эрлихман. — Т. 2.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Лотар II (кароль Латарынгіі)
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?