For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Піпін II (кароль Аквітаніі).

Піпін II (кароль Аквітаніі)

Піпін II
Pépin II
Абол Піпіна II Аквітанскага.
Абол Піпіна II Аквітанскага.
кароль Аквітаніі
13 снежня 838 — 6 чэрвеня 848/верасень 852
Папярэднік Піпін I
Пераемнік Карл II Лысы
кароль Аквітаніі
854 — 25 чэрвеня 864
Папярэднік Людовік III Малодшы
Пераемнік Карл III Малодшы
Фармальна каралём быў Карл III Малодшы

Нараджэнне каля 823
  • невядома
Смерць пасля 25 чэрвеня 864
Санліс
Род Каралінгі
Бацька Піпін I
Маці Рынгарда (ці Ангельберга)

Піпін II (Піпін Малодшы; фр.: Pépin IIer; каля 823 — пасля 25 чэрвеня 864, Санліс) — кароль Аквітаніі ў 838852 гадах; сын караля Аквітаніі Піпіна I і Рынгарды (ці Ангельбергі), дачкі графа Мадры Тэадэберта.

Пасля смерці ў 838 годзе караля Аквітаніі Піпіна I, аквітанская знаць прызнала каралём яго сына, Піпіна II. Але ягоны дзед, імператар Людовік I Набожны, не прызнаў каралём унука, перадаўшы Аквітанію свайму малодшаму сыну Карлу. Імператар запатрабаваў, каб Піпін прыехаў у Ахен, аднак ён адмовіўся гэта зрабіць. У выніку Піпін захаваў кантроль над Аквітаніяй.

У 841 годзе Піпін удзельнічаў у бітве пры Фантэнэ на баку імператара Лотара I. Піпін II разбіў армію Карла II, але іншы брат Карла, Людовік II Нямецкі, разбіў армію Лотара. У выніку Піпін адступіў у Аквітанію. Паводле Вердэнскага дагавора Аквітанія ўвайшла ў склад дзяржавы Карла II, але Піпін адмовіўся прызнаць Карла сваім сюзерэнам. Пры падтрымцы Бернара Септыманскага Піпін працягнуў супраціўленне Карлу.

У 844 годзе Піпін, пазбавіўшыся падтрымкі пакаранага смерцю Карлам Бернара Септыманскага, прызваў на дапамогу нармандскага ярла Оскара, правёўшы яго ад Гароны да Тулузы, якую даў разрабаваць. У 845 годзе Сегуін з Бардо, які змагаўся супраць гасконскага графа Санша II Саншэ, быў прызнаны Піпінам герцагам Васконіі.

У 847 годзе ярл Оскар атрымаў у кіраванне горад Бардо, што выклікала незадаволенасць аквітанцаў. У выніку ў 848 годзе аквітанцы не падтрымалі Піпіна II, заклікаўшы на дапамогу Карла II. 6 чэрвеня Карл каранаваўся ў Арлеане як кароль Аквітаніі. Брат Піпіна, Карл, таксама прад’явіў правы на аквітанскую карону, але ў 849 годзе быў схоплены графам Тура Вівіянам і па пастанове сабора франкскіх біскупаў пастрыжаны ў манахі.

Піпін працягваў барацьбу супраць Карла II да верасня 852 года, калі ён патрапіў у палон да Санша II Саншэ, які перадаў палоннага Карлу. За гэта Санш атрымаў ад Карла тытул герцага Гасконі, а Піпін быў зняволены ў кляштары Сен-Медар у Суасоне.

Аднак аквітанцы зноў паўсталі — гэтым разам супраць Карла Лысага, звярнуўшыся па дапамогу да ягонага брата Людовіка Нямецкага, які накіраваў у Аквітанію для кіравання каралеўствам свайго сына Людовіка Малодшага. Пазней Піпін II здолеў збегчы. У 854 годзе ён згуртаваў вакол сябе аквітанцаў і выгнаў Людовіка. У адказ у 855 годзе Карл каранаваў каралём Аквітаніі свайго малалетняга сына Карла Малодшага, апекуном над якім быў прызначаны граф Пуацье Рамнульф I, што атрымаў тытул герцага Аквітаніі.

Нарманы, якія абгрунтаваліся ў даліне Луары, скарыстаўшыся тым, што Карл Лысы быў заняты барацьбой з Піпінам, разрабавалі Пуацье, Ангулем, Перыгё, Лімож, Клермон і Бурж. Да іх далучыўся і Піпін, які ўдзельнічаў у нападзе на Тулузу. Аднак у 864 годзе Піпін быў узяты ў палон Рамнульфам I. 25 чэрвеня 864 года на асамблеі[en] ў Пітры (Верхняя Нармандыя) ён быў асуджаны да пакарання смерцю, але затым пакаранне было зменена каралём на ўзяцце пад варту, і ён быў зняволены ў Санлісе, дзе быццам бы памёр праз некаторы час. Пасля зняволення звесткі пра яго знікаюць з тагачасных гістарычных крыніц.

Зноскі

  • Тейс Л. Наследие Каролингов. IX — X века / Перевод с французского Т. А. Чесноковой. — М.: «Скарабей», 1993. — Т. 2. — 272 с. — (Новая история средневековой Франции). — 50 000 экз. — ISBN 5-86507-043-6.
  • Pierre Riché. Les Carolingiens, une famille qui fit l’Europe. — 1983
  • Jean-Charles Volkmann. Bien Connaître les généalogies des rois de France. — ISBN 2-87747-208-6
  • Michel Mourre. Le petit Mourre. Dictionnaire d’Histoire universelle. — ISBN 978-2-04-732194-2
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Піпін II (кароль Аквітаніі)
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?