For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Дрыгавічы.

Дрыгавічы

Рассяленне славянскіх супольнасцей у IX ст.

Дрыгавічы́ (магчыма, што больш правільная форма назвы — драгавічы[1]; гістар. другувіты, драгувіты — відаць, патронім ад імя Дрыгавіт[1]) — усходнеславянскае этнапалітычнае аб’яднанне (саюз плямёнаў).

Лічыцца, што дрыгавічы мелі паўднёвае ці, магчыма, заходняе[1]:22 паходжанне. Магчыма, з’яўляюцца нашчадкамі насельніцтва зарубінецкай культуры. Першая згадка дрыгавічоў у летапісах змешчана ў недатаванай частцы «Аповесці мінулых гадоў», якая паведамляе пра рассяленне славян на Усходне-Еўрапейскай раўніне пасля іх прышэсця з Дуная:

" а друзии седоша межю Припетью и Двыиною и нарекошася дреговичи[2] "

У VI—VII стст. дрыгавічы масава рухаліся з поўдня на поўнач, асноўная іх частка асела на землях між Заходняй Дзвіной на поўначы і балоцістымі прасторамі на поўдзень ад Прыпяці (прыблізна па мяжы былых Мінскай і Валынскай губерняў[1]:23) на поўдні; між левым берагам Дняпра на поўнач ад упадзення ў яго Прыпяці на ўсходзе і ўмоўнай лініяй у былых Бельскім і Беластоцкім паветах на ўсход ад мазавецкага г. Візна на захадзе. На сваіх паўночнай і заходняй межах заселеныя імі землі ўзаемна перамешваліся з землямі крывічоў.

Паводле займаных рачных сістэм, адрозніваюцца дрыгавічы прыпяцкія, бярэзіна-друцкія, нёманскія, дзвінскія.

Паводле гістарычных дакументаў, у Македоніі (у ваколіцах г. Салуна), у Фракіі (на р. Драгавіц, між Салунам і Вярэяй), жылі другавіты (магчыма, частка дрыгавічоў), таксама і на землях палабскіх славян.

Дрыгавічы, відаць, досыць рана мелі князёў (македонскія дрыгавічы — 685[1]:43). На беларускіх землях мелі ўласнае дзяржаўнае ўтварэнне не пазней за X ст.[3]:62; на гэтай аснове склалася Тураўскае княства. Таксама да дрыгавіцкіх належалі Гарадзенская і Берасцейская землі; ужо ў XI—XII стст. раёны Берасця і Горадна адзначаліся суцэльна ўсходнеславянскім насельніцтвам[3]:71.

Да ліку дрыгавіцкіх гарадоў, згодна з летапісамі, належалі Тураў, Слуцк і Клецк. Верагодна, такімі былі таксама Мазыр, Брагін (Брягин), Рэчыца, Рагачоў, магчыма, г. Дубровіца ў сучаснай Ровенскай вобласці[3].

Дрыгавічы з’яўляюцца адной з асноўных крыніц утварэння беларускай народнасці (Гл. таксама: крывічы, радзімічы, балты).

Зноскі

  1. а б в г д Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1990. — ISBN 5-340-00614-X.
  2. Полное собрание русских летописей. Т. II. Ипатьевская летопись. — М., 1962. — Стлб. 5.
  3. а б в Гринблат М. Я. Белорусы. Очерки происхождения и этнической истории (руск.). — Мн.: Наука и техника, 1968. — 288 с.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Дрыгавічы
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?