For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Лужычане.

Лужычане

Лужычане
(Serbja, Serby)
Агульная колькасць 29900
Рэгіёны пражывання Германія
Мова лужыцкая
Рэлігія каталіцызм, пратэстантызм
Блізкія этнічныя групы чэхі, палякі, славакі

Лужыча́не, або лужыцкія сербы (саманазвы Serbja, Serby), таксама вядомыя як сорбы (ням.: Sorben) — славянскі народ, карэнныя насельнікі Ніжняй і Верхняй Лужыцы на ўсходзе Германіі. Жывуць таксама ў Аўстрыі і ЗША. Агульная колькасць (2023 г.) — 29 900 чал.[1][2]

Славяне пасяліліся на землях Верхняй і Ніжняй Лужыцы ў IV ст. н. э. Займаліся земляробствам і жывёлагадоўляй. У другой палове 1 тысячагоддзя н. э. на паўднёвым ўсходзе сучаснай Германіі вылучыліся славянскія аб'яднанні мільчан, сербаў, гламачоў, нішан, лужычан. У IXX стст. яны ўвайшлі ў склад імперыі нашчадкаў Карла Вялікага. У XIXIV стст. іх землі аспрэчвалі паміж сабою нямецкія феадалы, чэшскія і польскія манархі.

Да XIII ст. вобласць, раней населеная мільчанамі, атрымала назву Верхняй Лужыцы, а вобласць лужычан - Ніжняй Лужыцы. У XIV ст. яны былі далучаны да Чэшскай Кароны. Аднак чэшскія манархі прыцягвалі для пасялення на гэтых тэрыторыях нямецкіх каланістаў. Лужыцкія землі паступова ператварыліся ў славянскі астравок, акружаны суседзямі-немцамі. Але гэта садзейнічала гуртаванню мясцовых славян, з'яўленню іх асабістай тоеснасці, адрознай ад тоеснасці блізкіх па мове чэхаў і палякаў.

У 1635 г. большая частка Верхняй і Ніжняй Лужыцы была далучана да Саксоніі.

Матэрыяльная культура

[правіць | правіць зыходнік]

Лужычане здаўна займаліся сельскай гаспадаркай. У Верхняй Лужыцы вырошчвалі жыта, бульбу, цукровы бурак, разводзілі кароў, свінняў і авечак. У Ніжняй Лужыцы важную ролю адыгрывала вытворчасць гародніны. Да 1970-ых гг. мясцовыя сяляне актыўна ўжывалі старыя прылады, накшталт сярпа, касы, цэпу для малацьбы збожжа. Гэта тлумачыцца як доўгім захаваннем традыцый, так і асаблівасцямі мясцовасці - наяўнасцю працяглых забалочаных тэрыторый і адносна невялікімі надзеламі.

Многія гарады ў межах пражывання лужычан - развітыя прамысловыя цэнтры, дзе існуюць тэкстыльная, горная, хімічная, керамічная, шкляная і іншыя высокатэхналагічныя галіны прамысловасці. Аднак яны канчаткова не выцеснілі традыцыі ручнога рамяства. Лужычане славяцца сваімі ганчарнымі вырабамі, драўлянай і саламянай мэбляй. Жанчыны плятуць дзівосныя па прыгажосці карункі.

У сярэднявеччы паселішчы мелі круглявую форму. Звычайна ў іх жылі прадстаўнікі аднаго роду або пашыранай сям'і. Круглявая форма размяшчэння будынкаў дазваляла абараняць хатнюю жывёлу і родавую маёмасць. Пазней узнікла вясковая забудова без строгага плану. Яна часта сустракаецца ўздоўж буйных рэк, дзе захоўваецца небяспека паводак. Радзей сустракаліся вёскі, выцягнутыя ўздоўж дарог. Яны былі больш характэрныя для суседзяў луцжычан, немцаў-саксонцаў. Але былі вядомы вёскі-авальніцы, калі дарога пашыралася ў круглы пляц, вакол якога ўзводзіліся будынкі.

Найбольш старажытная форма мясцовага будаўніцтва - зрубная. Пад уплывам нямецкіх перасяленцаў ў Верхняй Лужыцы ўжо да XIX ст. пашырыліся каркасныя будынкі. У найбольш старых дварах усе пабудовы размяшчаліся пад адным дахам.

Народная жаночая вопратка адрозніваецца значнай самабытнасцю. Вылучаюць 4 лакальных комплексы вопраткі: баўцэн-камнецкі, гаерсвердскі, шлейфенскі і шпрэевальдскі. Жаночая святочная адзежа складаецца з белай тканнай кашулі з кароткімі рукавамі і круглым выразам, ніжняй цёмнай ваўнянай спадніцы, верхняй чорнай спадніцы, чорнага аксамітнага гарсажа, які ў дзяўчын шнуруецца, а ў жанчын зашпіляецца. Спадніца з усіх бакоў прычыненая фартухом. Лужычанкі баўцэн-камнецкага комплексу апранаюць асаблівыя галаўныя ўборы - маленькія чорныя чэпчыкі з шырокімі стужкамі аж да каленаў. Вясельныя жаночыя гарнітуры яшчэ больш яркія, аздобленыя рознымі нагруднымі ўпрыгожаннямі і гафтам. Пад час вяселля нявеста магла некалькі разоў пераапранаць фартух, пры гэтым стваралася ўражанне, што мяняецца ўвесь гарнітур. Мужчынская вопратка меней адрозніваецца ад той, што прынята ў саксонскіх немцаў.

Сацыяльная структура

[правіць | правіць зыходнік]

Лужычане традыцыйна жылі замкнёна ад нямецкага насельніцтва, што спрыяла захаванню іх мовы і культуры. Сумесныя шлюбы з немцамі не былі пашыраны.

У мінулым існавалі вялікія пашыраныя сем'і і цэлыя роды. Аднак у XVII - XVIII стст. яны саступілі месца малым нуклеарным. Главою сям'і заўсёды з'яўляецца бацька або іншы старэйшы ў сям'і мужчына. Аднак большая частка спадчыны размяркоўваецца на карысць малодшага сына, які звычайна застаецца ў сядзібе бацькоў. Сваякі звычайна захоўваюць шчыльныя сувязі, сумесна праводзяць святы, абменьваюцца падарункамі і г. д.

Мужчыны звычайна жаніліся ў 25 гадоў і пазней. Жанчыны ўступалі ў шлюб ва ўзросце не раней за 20 гадоў. Нявеста загадзя шыла вясельны ўбор. Прадстаўніцы бедных сем'яў пазычалі яго напракат. Жаніх рабіў падарункі нявесце (панчохі, фартух, хустку) і яе бацькам. Запрашэннем на вяселле займаліся сваты. Рабілі яны гэта за 2 - 3 тыдні да падзеі. У каталікоў госці з боку нявесты і жаніха сустракаліся толькі ў касцёле. У некаторых мясцовасцях да XX ст. не існавала звычаю абменьвацца пярсцёнкамі. Замест гэтага абменьваліся святочнымі вянкамі. Дзяўчыны-каталічкі прымацоўвалі іх да пасу.

Пад час цяжарнасці жанчыны павінны былі прытрымлівацца асобых паводзінаў. За некалькі тыдняў да родаў цяжарная ішла да святара, каб атрымаць бласлаўленне. Адмысловае значэнне надавалася дню нараджэння. Лічылася, што дзіця, народжанае ў нядзелю, будзе шчаслівым, у панядзелак або ў чацвер - пакутлівым. Хрысцілі і давалі імя ў першую нядзелю пасля нараджэння. У Ніжняй Лужыцы першым дзецям давалі імёны бацькоў. У Верхняй Лужыцы іх атрымоўвалі толькі другія дзеці.

Дзяцей і дарослых абаранялі з дапамогай магічных абрадаў. Па паводзінах свойскай жывёлы вызначалі, хто з найблізкіх сваякоў можа памерці. Нябожчыкаў хавалі ўсёй вёскай.

Духоўная культура

[правіць | правіць зыходнік]

Святочныя дні вызначаліся царкоўным каляндаром. У канцы жніўня - пачатку верасня святкаваліся дажынкі. Распаўсюджана свята скадаванкі - дзень сустрэчы моладзі са студэнтамі, якія навучаюцца ў розных універсітэтах, у тым ліку за межамі Лужыцы.

Звычайным баўленнем часу для дзяўчын у мінулым былі вячоркі, якія суправаджаліся сумеснымі спевамі. Прычым, бедныя дзяўчыны і найміткі гуртаваліся разам. Дзяўчыны з забяспечаных сямей праводзілі час у сумеснай кампаніі. Вельмі папулярнымі таксама з'яўляліся танцы. Акампанавалі на трохструнных цымбалах, дудзе, таракаве (від габою).

Фальклор багаты на прымаўкі і легенды.

Родныя мовы лужычан адносяцца да заходнеславянскай групы індаеўрапейскай моўнай сям'і. Пісьмовасць на аснове лацінкі ўзнікла ў XVI ст. у сувязі з Рэфармацыяй. Першыя вядомыя пісьмовыя помнікі - Burger Eydt Wendisch (клятва гараджан Баўцэна, 1532 г.) і псалтыр, надрукаваны ў 1548 г. У 1765 г. выйшаў першы лужыцкі часопіс (2 нумары).

Навуковае вывучэнне лужыцкіх моў пачалося ў XIX ст., калі былі складзены падрабязныя слоўнікі і граматыкі.

Большасць вернікаў — пратэстанты, звычайна лютэране. Але таксама маецца значная каталіцкая абшчына (каля 10%).

Зноскі

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Лужычане
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?