Дулебы
Дуле́бы — раннеславянскае племя, найбольшае сярод продкаў сучасных чэхаў. Жылі на Дунаі, на тэрыторыі Аварскага каганату, з якімі варагавалі і якіх называлі "обры" (назва патрапіла ў "Аповесць мінулых часоў" як кніжная веда адукаваных манахаў па гісторыі падунайскіх славянскіх плямёнаў)[1].
У тапаніміі
[правіць | правіць зыходнік]З дулебамі часам звязваюць некалькі назваў на тэрыторыі сучаснай Беларусі (паміж Бялынічамі і Клічавам) — тапонімы Дулеба (цяпер Дулебы) і Дулебна (цяпер Дулебня), гідронім Дулебка (назва ракі), таксама назва Дулебскае балота, усе яны знаходзяцца побач адзін аднаго. З гэтых назваў першапачатковая — рачная назва. Яна балцкага паходжання, звязаная з літоўскімі назвамі Dulbis (назва возера і яру), Dulbė (назва сажалкі і поля), з латышскімі назвамі Dulbju acs (назва балота), Dulbi (назва вёскі). Гэтыя назвы адносяцца да мясцінаў, якія выгнутыя (“выдзеўбаныя”), і звязаныя з літоўскім dulbti "дзяўбсці"[2].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- [Ерм1990] Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды. — Мн.: Маст. літ., 1990. ISBN 5-340-00614-X.
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.