For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Вялікае перасяленне народаў.

Вялікае перасяленне народаў

820 г. н.э.

Вялікае перасяленне народаў, таксама Варварскае ўварванне — перыяд у гісторыі Еўропы, адзначаны масавымі міграцыямі, у выніку якіх склалася аснова сучаснай этнакультурнай карты гэтай часткі свету. Перасяленне народаў у Еўропе, якое адбывалася прыкладна паміж 300-мі і 700-мі гадамі нашай эры, супала з перыядам пераходу ад Антычнасці да Ранняга Сярэднявечча. Гэтыя рухі адзначаліся глыбокімі зменамі, як у межах Рымскай імперыі так і ў межах так званай «варварскай мяжы». Мігрыруючыя народы складаліся з готаў, вандалаў, булгараў, аланаў, свеваў, фрызаў, франкаў і іншых германскіх і славянскіх плямёнаў. Вялікае перасяленне народаў ўмоўна дзеліцца на 3 этапы: германскі (IIIV стст.) — ад Маркаманскіх войн да Адрыянопальскай бітвы, гунскі (IV стст.V стст.) — ад Адрыянопальскай бітвы да бітвы на Каталаўнскіх палях, славянскі (VIVII стст.) — перамяшчэнне славянскіх плямёнаў ва Усходняй, Паўднёва-Усходняй і Цэнтральнай Еўропе.

Традыцыйна пачатак Вялікага перасялення звязваюць з міграцыямі, што выклікалі разгром гунамі аб'яднання Германарыха (каля 375), фінал у Заходняй Еўропе — з узнікненнем Франкскай дзяржавы і падзеннем шэрага ўсходнегерманскіх каралеўстваў да сярэдзіны VI ст.; ва Усходняй Еўропе — з рассяленнем славянскіх і цюркскіх народаў, утварэннем да канца VII ст. Хазарскага каганата і першага Балгарскага царства.

Усё перасяленне можа быць падзелена на дзве часткі: першая, паміж 300-мі і 500-мі гадамі нашай эры, калі большасць германскіх народаў рынулася ў вобласці Заходняй Рымскай імперыі (Гл. таксама: остготы, вестготы, бургундцы, аланы, лангабарды, англы, франкі, саксоны, юты, вандалы). Першымі, каб фармальна ўвайсці на рымскую тэрыторыю, як уцекачы ад гунаў, былі вестготы (376). Дапушчаныя рымлянамі, пры ўмове, што яны будуць абараняць мяжу Дуная, але ў канчатковым выніку вестготы ўварваліся ў Італію і разрабавалі Рым, у 410 г. Затым яны асвоілі Іберыйскі паўвостраў і стварылі сваё каралеўства, якое праіснавала 300 г., дапамагалі рымлянам у барацьбе з остготамі, якія абгрунтаваліся непасрэдна ў Італіі.

У Галіі, франкі, лідары якіх настойліва былі арыентаваны на Рым, увайшлі ў рымскія правінцыі больш паступова і мірна. Паспяхова ваюючы з аленамі, бургундцамі і вестготамі, каралеўства Франкаў стала ядром будучых дзяржаў Францыі і Германіі. Тым часам рымская Вялікабрытанія заваёўвалася англамі і саксамі.

Другая частка, паміж 500-мі і 700-мі гадамі нашай эры, адзначылася Славянскім засяленнем Цэнтральнай і Усходняя Еўропы, асабліва Старажытнай Германіі. Булгары, сёння славяназіраваны народ, якія прысутнічалі ў далёкаўсходняй Еўропе з II стагоддзя, заваявалі ўсходнюю балканскую тэрыторыю Візантыйскай імперыі ўжо ў VII стагоддзі. Ламбарды, германскі народ, асвоілі паўночную Італію, вобласць, сёння вядомую як Ламбардыя.

На працягу ранніх візантыйска-арабскіх войн і ў другой палове VII і ў пачатку VIII стагоддзяў, арабскія войскі спрабавалі ўварвацца ў Паўднёва-ўсходнюю Еўропу, праз Малую Азію, але ў выніку былі пераможаны аб'яднанымі сіламі Візантыі і Балгарыі ў 717718 гг. У выніку хазарска-арабскіх войн, хазары спынілі арабскае пашырэнне ва Усходнюю Еўропу, папярок Каўказа. У той самы час, маўры (якія складалія з арабаў і бербераў) праз Гібралтар, пранікаюць у Паўднёва-заходнюю Еўропу, заваёўваючы Пірэнейскі паўвостраў, знішчая тым самым Каралеўства вестготаў (711 г.), аднак былі спынены франкамі, у бітве пад Турам (732 г.). Гэтыя бітвы ў значнай ступені ўсталявалі мяжу паміж хрысціянскім мірам і ісламам, на працягу наступных трох стагоддзяў.

Пачынаючы з VIII па X ст., што звычайна не лічыцца вялікім перасяленнем, узнікаюць новыя хвалі міграцыі народаў, спачатку венграў, а пазней цюркскіх народаў.

Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. Змест артыкулаў мусіць быць правяральным або іх могуць выдаліць.Можаце адрэдагаваць артыкул, дадаць спасылкі на аўтарытэтныя крыніцы. Шаблон пастаўлены 2 верасня 2023 года.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Вялікае перасяленне народаў
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?